ІЗА... (ад грэч. isos роўны, аднолькавы, падобны), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае роўнасць, падабенства паводле формы ці прызначэння, напр., ізагамія, ізатэрмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ЭЛЕКТРАМЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1963—65 у г. Брэст як з-д электравымяральных прылад. З 1970 Брэсцкі электрамеханічны завод. З 1993 галаўное прадпрыемства Брэсцкага электрамех. канцэрна. Выпускаў ЭВМ агульнага прызначэння (ЕС), перфакарткавае і перфастужкавае абсталяванне, устройствы аптычнага счытвання знакаў і сістэм тэлеапрацоўкі даных для ЭВМ, стацыянарныя і рухомыя выліч. камплекты для АСКспец.прызначэння, бартавыя ЭВМ, персанальныя камп’ютэры. Асн. прадукцыя (з 1993): прылады для кантролю за расходам газу і электраэнергіі, мед. тэхніка, персанальныя камп’ютэры, быт. электра- і радыёапаратура, с.-г. тэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІМЕ́РНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
матэрыялы на аснове высокамалекулярных злучэнняў (звычайна шматкампанентныя і шматфазныя); найважнейшы клас сучасных матэрыялаў. Асн. тыпы П.м. — пластычныя масы і кампазіцыйныя матэрыялы, гума, лакафарбавыя матэрыялы і лакафарбавыя пакрыцці, кляі, кампаўнды палімерныя, герметыкі, палімербетон, валакністыя плёначныя і ліставыя матэрыялы (валакніты, нятканыя матэрыялы, плёнкі палімерныя, скура штучная і да т.п.). Паводле прызначэння падзяляюць на канстр. агульнага прызначэння і функцыян. (напр., фрыкцыйныя і антыфрыкцыйныя, цепла- і электраізаляцыйныя, токаправодныя, антыкаразійныя, магн.). Вызначаюцца шырокімі магчымасцямі рэгулявання саставу, структуры і ўласцівасцей. Выкарыстоўваюць ва ўсіх галінах тэхнікі і тэхналогіі, у сельскай гаспадарцы і быце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬСТВА,
выраб рэчаў утылітарнага і дэкар.-прыкладнога прызначэння з жалеза шляхам гарачага ці халоднага кавання; від бел.традыц.рамяства. Гл. ў арт.Коўка, Коўка мастацкая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ГІ,
прылада для вымярэння масы цела па ўздзеянні на яго сілы цяжару; прылада для вымярэння фіз. велічынь, што характарызуюцца сілай або момантам сілы. Найб. пашыраны рычажныя вагі, прынцып дзеяння якіх засн. на законах раўнавагі рычага; спружынныя — на Гука законе. У электронных вагах мерай вагі цела з’яўляюцца эл. велічыні (сіла току або напружанне). Гідраўлічныя вагі па сваёй будове падобныя на гідраўлічны прэс. Адлік паказанняў праводзяць па манометры, які праградуіраваны ў адзінках масы.
Паводле прызначэння адрозніваюць метралагічныя ўзорныя (для праверкі гіраў), лабараторныя (вагі аналітычныя, мікрааналітычныя, прабірныя і інш.) і агульнага прызначэння, паводле прынцыпу дзеяння — рычажныя (напр., шалі, бязмен), квадрантавыя, спружынныя, электронныя, гідрастатычныя (гл.Гідрастатычнае ўзважванне) і гідраўлічныя (пнеўматычныя); па найб. мяжы ўзважвання вагі агульнага прызначэння падзяляюць на настольныя (да 50 кг), перасоўныя (да 6 т), стацыянарныя (аўтамабільныя, вагонныя, бункерныя і інш.; да 200 т).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
графі́ці
(іт. graffiti)
старажытныя надпісы бытавога або культавага зместу, надрапаныя на сценах будынкаў, прадметах бытавога прызначэння і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тра́верса
(фр. traverse)
папярочная бэлька, перакладзіна для ўмацавання чаго-н., а таксама папярочная перагародка, сценка, пліта спецыяльнага прызначэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гарніту́р
(фр. garniture)
поўны набор, камплект прадметаў пэўнага прызначэння (напр. г. мэблі, спальны г.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кабі́на
(фр. cabine)
невялікае памяшканне спецыяльнага прызначэння (напр. к. для тэлефонных размоў, к. грузавіка).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
напрыхо́дзіць, ‑дзіць; безас.зак.
1. Прыйсці, прыбыць у вялікай колькасці. Напрыходзіла знаёмых. □ Напрыходзіла [баб].., і кожная, перад тым як урачыста сесці ў радок на лаве, падавала гаспадыні вузельчык або пакрытую хусцінкай кашолку.Ракітны.
2. Быць дастаўленым да месца прызначэння ў вялікай колькасці. Напрыходзіла газет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)