1) падводны апарат для выканання даследаванняў і інш. работ. Спускаюць на кабель-тросе з судна-базы. Прызначэнне і метады эксплуатацыі такія, як батысферы, аднак гідрастат разлічаны на меншыя глыбіні.
2) Гідрастат у тэхніцы — устаноўка для гідрастатычнага прасавання парашковых матэрыялаў. Парашок засыпаюць у капсулу, дзе яго вібраўшчыльняюць, вакуумуюць і герметызуюць. Капсулу змяшчаюць у спец. кантэйнер, і парашок прасуецца з дапамогай рабочай вадкасці пад ціскам да 1500 МПа (пры халодным прасаванні; пры гарачым — да 500 МПа). Выкарыстоўваецца для папярэдняга ўшчыльнення парашкоў (халоднае прасаванне) перад газастатычным прасаваннем; атрымання з парашкоў бессітаватых гатовых вырабаў або загатовак для аб’ёмнага (гарачага) прасавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКЛІ́ЧКІ,
абрадавыя песні магічнай функцыі са зваротам да аб’екта клічу. Найчасцей аб’ектам звароту выступалі поры года, святы (Вясна, Каляда, Купала), стыхіі, прыродныя з’явы (сонца, дождж, хмара), прадстаўнікі жывёльнага і расліннага свету. Заклінальны характар гэтых песень родніць іх з замовамі. Інтанацыя клічу найб. выразная ў вясновых З. Звароты да вясны ў першай страфе, дапоўненыя выгукамі «Гу!» ў канцы кожнай страфы, найб. поўна выяўляюць функцыян.прызначэнне гэтых З. Страта магічнай функцыі прывяла да пераходу некат. З. у дзіцячы фальклор.
Літ.:
Барташэвіч Г.А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976;
Довженок Г.В. Український дитячий фольклор: (Віршовані жанри). Київ, 1981;
Мельников М.Н. Русский детский фольклор. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́МНІ ПАЛА́Цу Санкт-Пецярбургу,
помнік рас. архітэктуры 18 ст. Пабудаваны ў 1754—62 арх. В.В.Растрэлі ў стылі барока. У плане мае форму магутнага карэ з унутраным дваром; фасады выходзяць на Няву, Адміралцейства і Дварцовую плошчу. Будынак грандыёзных памераў (больш за 1000 пакояў) з фасадамі рознага вырашэння, з выступамі-рызалітамі, акцэнтаваннем ступеньчатых вуглоў, зменлівым рытмам калон стварае ўражанне пластычнай моцы і ўрачыстасці. Пышнае аздабленне фасадаў падкрэслівае параднае прызначэнне будынка. Інтэр’еры З.п. неаднаразова перабудоўваліся. Пасля пажару 1837 фасады і парадныя залы аднавіў арх. В.П.Стасаў, унутр. памяшканні — арх. А.П.Брулоў. Быў рэзідэнцыяй расійскіх імператараў. У 1922 перададзены Эрмітажу.
Зімні палац у Санкт-Пецярбургу. Бакавы фасад. Арх. В.Растрэлі. 1754—62.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
значэ́нне, ‑я, н.
1. Сэнс, змест. Прамое і пераноснае значэнне. □ Да вушэй ігракоў даляталі толькі словы, але не значэнне іх: звон срэбра .. глушыў іх.Колас.Зараз усё наваколле перад .. поглядам [Білі] набыло новае значэнне.Гамолка.
2. Важнасць, значнасць. Гістарычнае значэнне. Прадпрыемства агульнасаюзнага значэння. □ Тыя здарэнні, што наспяваюць у гушчы рыжскіх рабочых, маюць агромністае, усерасійскае значэнне.Гартны.// Грамадская роля, прызначэнне. Выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прылічэ́ннен.
1.Éinberechnen n -s, Hinzúrechnung f -, -en, Hinzúzählung f -, -en;
2. (прызначэнне) Beórderung f -, -en, Ábkommandierung f -, -en;
3. (уліккаго-н.) Éinreichung f -, Éinbeziehen n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Tuam ipse terram calca
Тапчы сам сваю зямлю (г. зн. няхай кожны выконвае свой абавязак, сваё жыццёвае прызначэнне).
Топчи сам свою землю (т. е. пусть каждый выполняет свой долг, своё жизненное предназначение).
бел. Усякі сам рабі сваю справу.
рус. Всяк пряди свою пряжу. Живи всяк своим добром да своим горбом. Всякому зерну своя борозда. Паси всяк пастырь своё стадо.
фр. Que chacun balaie devant sa porte! (Пусть каждый метёт перед своей дверью!).
англ. Mind your own business (Займись своим делом).
нем. Ein jeder kehre (fege) vor seiner Tür (Каждый должен мести перед своей дверью).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
ВАЛО́ДЗІН (сапр.Ліфшыц) Аляксандр Майсеевіч
(н. 10.2.1919, Мінск),
рускі драматург. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1949). Дэбют — зб. «Апавяданні» (1954). Аўтар п’ес «Фабрычная дзяўчынка» (паст. 1956), «Пяць вечароў» (1959), «У гасцях і дома» (1960), «Старэйшая сястра» (1961; аднайм. фільм 1967), «Прызначэнне» (1963), «З любімымі не расставайцеся» (1969), «Дульсінея Табоская» (паст. 1971), «Дзве стралы» (паст. 1980), «Бландзінка», «Графаман» (абедзве 1984), кінасцэнарыяў фільмаў «Звоняць, адчыніце дзверы» (1965), «Дочкі-маці» (1974), «Асенні марафон» (1979) і інш. У яго творах — маральна-філас. праблемы, будзённасць характараў і ўчынкаў людзей «непрыкметных» прафесій, права чалавека на сцвярджэнне свайго прызначэння ў жыцці і інш. П’есы Валодзіна, пераважна з элементамі камічнага, накіраваны супраць руціны, дагматызму, абывацельска-мяшчанскай псіхалогіі. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
замяшчэ́ннен.
1. (замена) Ersátz m -(e)s, Ersétzung f -;
2. (замяшчальніцтва) Vertrétung f -, -en, Ámtsvertretung f;
3. (прызначэнненапасаду) Besétzung f -, -en;
4.хім., матэм. Substitu tión f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ганаро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які карыстаецца пашанай; пачэсны. Ганаровы госць.
2. Які даецца, прысвойваецца за вялікія заслугі. Ганаровая грамата. Ганаровае званне.// Які выбіраецца ў знак павагі, пашаны. Ганаровы прэзідыум. Ганаровы старшыня.// Які з’яўляецца выражэннем гонару, праводзіцца ў знак павагі. Ганаровая варта. Ганаровы прыём.
3. Які робіць гонар каму‑н. Ганаровае прызначэнне. Ганаровы абавязак. Ганаровая смерць.// Які не парушае годнасці каго‑, чаго‑н. Ганаровы мір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампле́кт, ‑у, М ‑кце, м.
1. Поўны набор якіх‑н. прадметаў (інструментаў, рэчаў і інш.), якія маюць агульнае прызначэнне і складаюць што‑н. цэлае. Камплект сталярных інструментаў. Камплект падручнікаў. Камплект боепрыпасаў. Камплект Вялікай Савецкай Энцыклапедыі. □ Гарміза павінен быў справіць Арыне абутак, поўны камплект адзежы.Колас.
2. Устаноўленая колькасць асоб, якія патрабуюцца або дапускаюцца куды‑н. па штату. Камплект вучняў. Камплект рабочых. Залічыць звыш камплекту.
[Ад лац. completus — поўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)