Пражыць пэўны час у пакуце, мучэнні. [Ганна:] — Родненькі мой, Петрусёк, шчасце маё, я ўжо адпакутавала даволі, колькі нацярпелася знявагі без цябе.Нікановіч.// Пазбавіцца пакут, кончыць пакутаваць. Край ты мой, край — залатое Палессе! Ты адпакутаваў, знішчыў нягоды.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пражы́так, ‑тку, м.
У выразе: на пражытак — для таго, каб пражыць. Вядома, з такім хлопчыкам і старая магла ўправіцца, але трэба ж сродкі на пражытак.Сабаленка.— На два тыдні нам хопіць на пражытак, а там я пайду на завод.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць набытым у выніку практыкі.
Вопыт з гадамі нажывецца.
2.на чым. Атрымаць прыбытак, абагаціцца.
Н. на чужым горы.
Н. на махінацыях.
3.Пражыць доўгі час, многа пажыць (разм.).
Нажыўся за свой век, усяго пабачыў.
|| незак.нажыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асмужы́ць, асмужыць; зак.
1.што. Зацягнуць, накрыць смугою, туманам, інеем і пад.
2.каго-што. Абпаліць, апячы сонцам; абветрыць. Колькі я пражыву, не ведаю. А хацелася б шмат пражыць, Навальніцамі ўсіх і ветрамі Вусны ўдосталь свае асмужыць.Бураўкін.Яе [песню] асмужыць сонцам поўдзень, Асвеціць полюса брыльянт.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праіснава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
Пражыць, прабыць некаторы час. Няўжо мы [палонныя лагера] павінны толькі.. брахаць за вугламі на фашыстаў і пакорна падпарадкоўвацца, абы яшчэ крыху праіснаваць.Карпюк.Калгасная форма гаспадаркі праіснавала тут ва ўмовах партызанскага краю цэлы год — з лета 1941 г. да лета 1942 года.Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)