1.(1і2ас.неўжыв.). Тое, што і выраўнавацца. Маршчына не сыходзіла з ілба. Яна толькі выраўнялася і стала глыбейшая.Чорны.
2. Разагнуцца, выпрастацца. Ганна добра відна была.. Рукі былі сашчэплены так, што здалося — не разарве ніхто. Навек. І сама сядзела так, бы не выраўняецца век.Мележ.
3. Размясціцца па прамой лініі; параўняцца. Рабочыя выраўняліся, самкнуўшыся ў стройную калону.Пестрак.//перан. Даганяючы, зраўняцца з іншымі. Колькі летась давялося пахадзіць, паабіваць парогі, каб прыслалі спецыяліста, а цяпер, калі праўленне вылезла з прарыву, выраўнялася, забіраюць работніка з самага цяжкага ўчастка. Сапрыка.
4. Вярнуцца з нахіленага ў гарызантальнае ці вертыкальнае становішча. Самалёт выраўняўся і ўзяў курс на поўнач.Шахавец.[Насця] паклала руку на другі рычаг — машына выраўнялася і, плаўна пагойдваючыся, пайшла па асветленым фарамі прагале.Хадкевіч.
5.перан. Развіваючыся, павялічваючыся, зрабіць непрыкметнай розніцу паміж чым‑н. Рунь паступова выраўнялася. Хлапец выраўняўся і пастрайнеў.// Пазбавіўшыся ад недахопаў, стаць роўным, паслядоўным; ураўнаважыцца. Настрой паступова выраўняўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́СЕНЬСКІЯ ПЕ́СНІ, восень,
жанрава разнастайны цыкл песень каляндарна-земляробчага круга. Вызначаюцца нац. адметнасцю, якая праяўляецца: ва ўтварэнні асобага цыкла, сцвярджаючы тым самым бел. каляндарны фальклор як 4-цыклавы (у іншых славянскіх і балцкіх народаў восеньскія песні як самаст. цыкл не адзначаны, а паасобныя іх узоры працягваюць летні або папярэджваюць зімовы цыклы); у фарміраванні пазаабрадавай песеннай лірыкі больш позняга гісторыка-стылёвага пласта; у канцэнтраванні характэрных рыс бел. народнапесеннай творчасці як этнакультуры (паглыблены лірызм пры эмацыянальнай стрыманасці). У цэлым восеньскія песні на Беларусі ўтвараюць тры вял. групы: з абагульненымі тыпалагічна акрэсленымі напевамі («ярныя», «ярынныя», «яравое жніво»; «ільняныя», «пры лёне»; «аўсяныя», «авясец»), строга замацаваныя за апошнім этапам палявых работ; з абагульненымі тыпавымі і ў пэўнай меры індывідуалізаванымі напевамі (уласна «восень»); з індывідуалізаванымі напевамі, умоўна прымеркаванымі да восені (могуць спявацца і «абы-калі» — «журавіны беручы», «збіраючы грыбы» і інш.). Першыя 2 групы пашыраны на Паазер’і і Панямонні, апошняя — на ўсёй тэр. Беларусі. Пры агульнасці тэматыкі з усімі каляндарнымі песнямі (працоўнай, шлюбнай і сямейна-бытавой) у восеньскай песні дамінуе шчымлівы матыў развітання (насуперак узнёсламу матыву чакання ў веснавых песнях). Асноўная сфера іх паэтычнай вобразнасці — элегічны роздум з псіхал. паралелямі, якія асацыіруюцца з карцінамі затухаючай прыроды з тыповымі «ярыннымі» вобразамі птушак (перапёлкі, цецерука), сумам іх адлятання. Адпаведны танальны настрой выяўляюць і муз. выразныя сродкі восеньскіх песень. Іх мелодыя разгортваецца плаўна, з частым, як бы сузіральным спыненнем на адным гуку (найчасцей квінтавым тоне гукараду), з характэрнай секундавай пераменнасцю апорных тонаў, што стварае ўражанне незавершанасці, замяшання, нейкай затоенасці пачуццяў. У песнях з тыповымі восеньскімі напевамі тыпалагічна акрэслены і восеньскія сюжэты. Па нар. вызначэнні на Паазер’і восень — гэта мядзведзь: «А ў цёмным лесе мядзведзь рыкаіць / Мядзведзь рыкаіць, дзевак пужаіць». Далей гэты зачын разгортваецца ў сумна паглыбленых тонах: не мядзведзя баіцца дзяўчына, а восеньскай ночкі — «цёмнай», «доўгай», «страшнай», якая разлучыць яе з «айцом і мамкай» (па традыцыі сватаўство на Паазер’і адбывалася гал. чынам познімі восеньскімі вечарамі). На Палессі восень — гэта галкі: «Ой вы, галкі, вы чарненькія, падніміцесь ўгору / Некруцікі маладзенькія, вярніцесь дадому». Але як галкі не могуць падняцца, ахінутыя восеньскім туманам, так не могуць вярнуцца і рэкруты. Усеабдымны сум развітання (з цеплынёю лета, прыгажосцю дзявоцтва) збліжае восеньскія песні з драматызмам «абраду пераходу» ў вясельных песнях, аж да супадзення сюжэтнай і структурнай тыпізацыі, як у наступных восеньскай і вясельнай песнях: «Чаго ты, лосю, чаго, сівенькі, так к сялу прылягаеш? / Ой ці ты, лосю, ці ты, сівенькі, цяжкую зіму чуеш?», «Ляцяць галачкі ў тры радочкі, зязюлька паперэду / Усе галачкі па лугах селі, зязюлька на каліне / Усе галачкі зашчабяталі, зязюлька закувала». З усіх 4 цыклаў песень каляндарна-земляробчага круга (як гукавых знакаў-сімвалаў рознай пары года) менавіта восеньскі цыкл прыцягвае самую вял. колькасць неабрадавых лірычных песень, што сведчыць аб яго найбольшай адкрытасці ў макрасістэме бел. песеннай культуры.
Публ.:
Беларускія народныя песні. Т. 3. Мн., 1962;
Восеньскія і талочныя песні. Мн., 1981 (Бел.нар. творчасць);
Мажэйка З.Я. Песні Беларускага Паазер’я. Мн., 1981;
Яе ж. Песни Белорусского Полесья. Вып. 1. Мн., 1983;
Паэзія беларускага земляробчага календара. Мн., 1992 (Бел.нар. творчасць).
Літ.:
Мухаринская Л.С. Белорусская народная песня: Ист. развитие: (Очерки). Мн., 1977;
Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каці́цца1, качу́ся, ко́цішся, ко́ціцца; незак.
1. Верцячыся, рухацца ў адным напрамку (пра што‑н. круглае, шарападобнае). Маленькая пацешная постаць цягнулася наперад, да гэтага капрызнага мяча, які можа так слаўна скакаць па траве, а потым раптам сарвацца куды-небудзь убок і каціцца, каціцца, каціцца...Лынькоў.Колы стукаліся аб карэнне, плюхалі па гразі і каціліся бокам.Колас.// Саслізгваць, з’язджаць па нахіленай плоскасці. То коціцца камень з высокай гары, То птушка крычыць спрасоння.Свірка.Нарэшце дэтанатар падагнаны пад рэйку, і Тоня першая коціцца з насыпу.Шчарбатаў.//перан.Разм. Апускацца, станавіцца горшым у якіх‑н. адносінах. — Мы коцімся, коцімся ўніз. Дакаціліся ўжо да таго, што жонка друга не верыць нам, баіцца нас.Брыль.
2. Ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах). Была ўжо восень з першымі прымаразкамі, і таму павозка лёгка кацілася па гладкіх сухіх каляінах.Якімовіч.Паволі коціцца па няроўнай дарозе трохтонка.Ваданосаў.// Хутка ехаць па слізкай паверхні. Гонка, гонка, з горкі, з горкі Санкі коцяцца мае.Кірэенка.//перан. Хутка ісці (пра нізкага, тоўстага чалавека). [Гамрэкелі], уздымаючы пыл, каціўся па вуліцы, круглы, як мяч.Самуйлёнак.//перан. Хутка рухацца, перамяшчацца (пра вялікую колькасць, масу людзей). У гэты час рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі.Якімовіч.//перан. Разносіцца, раздавацца (пра гукі). Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах.Колас.Водгулле грымотаў кацілася імкліва і бурна, бы гул рэактыўнага самалёта.М. Стральцоў.
3. Цячы, струменіцца (пра ваду і пад.). Жоўтая вада з шумам і бульканнем шпарка кацілася ў бок рэчкі, пакідаючы шматкі бруднай пены.Шамякін.Крыніца крышталёвая ў траве Булькоча, ў рэчку коціцца ля бору.Бялевіч.Хутка я ўвесь прамок, а па твары каціліся буйныя кроплі поту.Анісаў.// Расцякацца, плаўна перамяшчацца (пра туман, дым і пад.). Туман коціцца ў даліне, Змоўкла птушка на галіне.Бядуля.
4.Плаўна рухацца па небасхіле. Агніста-чырвонае сонца хутка кацілася за небасхіл.Васілёнак.І месяц коціцца румяны Па-над пуховай гладдзю стрэх.Гаўрусёў.//перан. Ісці, рухацца (пра час, жыццё і пад.). Над разбураным краем Бурна каціўся Ўстрывожаны час.Глебка.Устанаўліваўся мір, і жыццё зноў кацілася той жа дарогай.Васілевіч.
1. Пачаць перамяшчацца па паверхні вады або ў вадзе ў пэўным напрамку. Ліда раней за ўсіх зайшла на глыбокае месца, акунулася і паплыла.Шамякін.
2.перан. Пачаць павольна, плаўна перамяшчацца, рухацца. Воблака шызага дыму паплыло па алешніку.Лынькоў.Птушкі выгнулі шыі і, ляніва махаючы крыламі, паплылі да цёмнай паласы высокага лесу.Федасеенка./ Пра месяц, сонца. З марской глыбіні вынырнула і паплыло ўгору сонца.Рамановіч./ Пра гукі, пахі. Сумная мелодыя паплыла над соннай вёскай.С. Александровіч.Неўзабаве ў талерках заблішчала бурштынавымі плямамі звараная з баранінай капуста, з печы паплыў прыемны пах смажанага.Хадкевіч.// Пачаць распаўсюджвацца, перадавацца (пра чуткі). Чуткі пра бандытаў паплылі па ўсіх ваколічных вёсках.Чарнышэвіч.// Пачаць прабягаць перад вачыма таго, хто едзе на чым‑н. Міма акна [вагона] паплылі закопчаныя будынкі таварнай станцыі, склады, пакгаузы.Навуменка.Зноў пад крылом самалёта паплылі руіны.Карпаў.// Аб чым‑н., што здаецца рухомым чалавеку ў паўпрытомным стане. Мне зрабілася млосна, крывавая пляма паплыла перад вачамі.Шамякін.// Праходзіць, узнікаць у памяці (пра думкі, вобразы і пад.). І вось ужо аднекуль, з глыбіні, з самага дна памяці паплыло, паплыло мінулае, перажытае.Сачанка.Паплылі, чапляючыся адзін за адзін, успаміны.Скрыган.Самі сабой лёгка паплылі думкі, чыстыя і ясныя.Мележ.// Пайсці няспынным патокам (аб паперах, пісьмах і пад.).
3.перан. Пачаць праходзіць, мінаць. Пацякла, паплылі за гадамі гады...Купала.І паплылі дні, быццам журавы Над свежымі пакосамі травы.Танк.Жыццё маладых Дубінскіх спачатку паплыло роўна, спакойна, ціха.Ядвігін Ш.
4. Пайсці плаўнай паходкай. Гаспадары сустрэлі Таццяну ветліва. Цяжарная Вера хутка кінула шыццё і паплыла насустрач сяброўцы.Шамякін.// Лёгка і плаўна пачаць танцаваць. На выклік Лазавога Люба.. адарвалася з месца і чайкай паплыла па хаце.Васілевіч.
5. Пачаць растоплівацца, расплывацца. Тры дні не па-сакавіцку, а па-майску пякло сонца — і адразу паплыў снег, разліліся ручаі, зрабілася стракатым поле.Шамякін.
6.Разм. Пацячы, паліцца. Па жолабе ў коўш спакойна паплыў агністы паток [чыгуну].Карпаў./ Пра сыпучыя рэчывы. Жыта паплыло з каша ў латочак вадзяным плавам.Баранавых.
7.перан.Разм. Пачаць знікаць, пераходзячы з адных рук у другія. Зброя са склада паліцэйскага ўчастка паплыла праз сувязных у лес.Новікаў.
паплы́ць,
гл. паплысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.чым. Рабіць узмахі, рухі ў паветры. [Чалавек] ішоў не спяшаючыся, махаў партфелем, нібы забаўляўся ім.Чарнышэвіч.Вяла махала крыллямі разамлелая галка.Адамчык.//камучым і чым. Падаваць знак, сігнал. Параход плаўна адваліў ад прыстані. За яго кармой запенілася вада. Усё больш і больш аддаляўся бацька. Ён махаў Сашку рукою.Даніленка.З узгорка, як куля, шыбаваў Алесь, .. [Сцёпкаў] брат, і махаў шапкаю, каб Сцёпка спыніўся.Колас.//чым. Разм. Рабіць узмахі якой‑н. прыладай у час работы. Махаць сякерай. □ Гадзіннік захроп, зашыпеў і, набраўшы духу, бомкнуў адзін раз і зноў пачаў махаць маятнікам .. і стукаць: цік-так, цік-так...Брыль.Пакуль можна было касіць, махаў касою госць побач з Міканорам.Мележ.
2.чым. Трэсці чым‑н., пагражаючы каму‑н. [Бацька] з перакрыўленым тварам махаў пальцам перад .. [сынавым] носам.Карпаў.Махае на людзей кулакамі .. пан камендант.Бажко.
3.Разм. Хутка ісці, рухацца, шпарыць. — Эх ты, брат, і жук, — у сваю чаргу разгадаў яго думку Міхал і засмяяўся: — Махай дадому.Васілевіч.— Ты махай за вярбу, а я ціхенька зайду з другога боку куста.Ляўданскі.
•••
Хоць ты махалам махай — занадта многа каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯРЭ́ЗІНСКІ БІЯСФЕ́РНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК,
у паўночнай частцы Беларусі, на тэр. Докшыцкага і Лепельскага р-наў Віцебскай і Барысаўскага р-на Мінскай абласцей. Засн. ў 1925 для аховы і развядзення каштоўных, рэдкіх і тых, што знікаюць, птушак і звяроў, асабліва баброў (на час стварэння тут была адзіная на З Беларусі калонія). З 1979 запаведнік набыў статус біясфернага паводле Праграмы ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера». У 1993 уключаны Саветам Еўропы ў сетку біягенетычных запаведнікаў. Пл. 90,6 тыс.га, у т. л. абсалютна запаведнай зоны 81 тыс.га, ахоўная зона вакол запаведніка 33 тыс.га. Займае ч. Верхнебярэзінскай ніз. ўздоўж верхняга цячэння р. Бярэзіна (бас. Дняпра) з 30 прытокамі. Адм.-гасп. цэнтр у в. Домжарыцы Лепельскага р-на.
Рэльеф пераважна раўнінны, з невял. ўзвышшамі і ўзгоркамі ў паўн.-ўсх. і зах. частках і нізінамі на Пд. Клімат умерана цёплы, вільготны. У межах запаведніка больш за 50 невял. забалочаных рэк і ручаёў, перагароджаных бабровымі плацінамі. Р. Сергуч (Бузянка) — найб. левы прыток р. Бярэзіна — ч. пабудаванай з дапамогай ням. інжынераў у канцы 18 — пач. 19 ст.Бярэзінскай воднай сістэмы, якая дазволіла звязаць рэкі бас. Балтыйскага і Чорнага м. і аднавіць т.зв.гіст. шлях «з варагаў у грэкі». Яе рэчышча ў розных месцах расшырана, выраўнавана і канчаецца Сергуцкім каналам, працягласць якога 9 км. З канца 19 ст.гасп. значэння гэта сістэма не мае. Шмат азёр, найб. Палік, Вольшыца, Плаўна, Домжарыцкае, Манец. Рэкі і азёры займаюць 2,3% тэр. запаведніка, адкрытыя балоты — 10,3%. Есць вял. балотныя масівы (Домжарыцкае каля 10 тыс.га, Каралінскае 7 тыс.га, Жары 4,8 тыс.га і інш.). Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя пясчаныя і супясчаныя, ва ўпадзінах і катлавінах тарфянабалотныя. Забалочаных і балотных глеб каля 60% глебавага покрыва Частыя выхады на паверхню марэнных адкладаў з валунамі і пясчана-галечных утварэнняў. Расліннасць разнастайная, пераважна лясная, лугавая і балотная, спалучае рысы цемнахвойных паўд.-таежных і шыракалістых лясоў. Пад лесам 83,3% тэр., пераважаюць хваёвыя (45,4% лесаўкрытай пл.) і бярозавыя (24,4%) лясы, трапляюцца чорнаальховыя (16,4%), яловыя (10,8%), асінавыя (1,1%), дубовыя (0,5%). У паўд.ч. запаведніка зберагліся унікальныя ясянёвыя і чорнаальхова-ясянёвыя дрэвастоі (0,4%), некаторыя маюць узрост да 160—170 гадоў. Пад лугамі 1,4% тэр. У флоры 780 відаў сасудзістых раслін, больш за 200 відаў мохападобных, шмат відаў грыбоў, лішайнікаў і водарасцяў. У фауне каля 52 відаў млекакормячых, 217 птушак, 8 земнаводных, 5 паўзуноў, 34 віды рыб. Больш за 200 паселішчаў баброў. Каля 1 тыс. баброў вывезена з запаведніка для рассялення ў інш. рэгіёны. Водзяцца лось, воўк, высакародны алень, казуля, дзік, буры мядзведзь, рысь, ліс, барсук, выдра, лясная куніца, тхор, еўрап. і амер. норкі, гарнастай, ласка і інш., з Белавежскай пушчы завезены зубры. Гняздуюцца рэдкія драпежныя птушкі (арол-беркут, малы падворлік, скапа, барадатая няясыць, філін і інш.), а таксама чорны бусел і шэры журавель. Трапляюцца чорны каршун і белая курапатка. Шмат баравой дзічыны.
Бярэзінскі біясферны запаведнік — адзінае месца ў паўн. і цэнтр.ч. Беларусі, дзе прыродныя раслінныя комплексы захаваліся амаль у некранутым стане, каля 30 відаў раслін і 10 відаў жывёл занесены ў Чырв. кнігу. Дзейнічае ў сістэме глабальнага маніторынгу, мае станцыю па назіранні і кантролі за станам навакольнага асяроддзя. З’яўляецца н.-д. і прыродаахоўнай установай, базай для стажыроўкі спецыялістаў у галіне аховы прыроды і запаведнай справы. Працуе музей прыроды, школа экалагічнага выхавання, станцыя фонавага маніторынгу.
Літ.:
Заповедники Прибалтики и Белоруссии. М., 1989;
Биосферный заповедник на Березине. Мн., 1993.
Г.У.Вынаеў.
Да арт.Бярэзінскі біясферны запаведнік. 1. Цэнтральная сядзіба. 2. Адмірал. 3. Бусел чорны. 4. Кажан двухкаляровы. 5. Бабёр. 6. Алень.
1. Перамяшчацца па паверхні вады або ў вадзе, робячы адпаведныя рухі рукамі і нагамі (лапамі, плаўнікамі і пад.). Расстраляўшы ўсе патроны, Старобінскі кінуўся плысці цераз Нёман.Гурскі.// Перамяшчацца па вадзе (пра карабель, лодку, плыт і пад.). Насустрач... [людзям] з другога берага плыла лодка.Якімовіч.
2. Ехаць на караблі, лодцы і пад. Плысці на параходзе. Плысці на пароме.
3.перан.Плаўна рухаючыся, перамяшчацца ў паветры. Над вёскай плыве ў небе ястраб.В. Вольскі.Угары эскадрыллямі плылі самалёты.Мележ.У небе, пераганяючы адна адну, плылі шэрыя хмары.Гурскі.І зноў на палі і на травы сівыя плывуць туманы.Кляшторны./ Пра месяц, сонца. Месяц ціха плыве Залатым чаўнаком.Бядуля./ Пра гукі, пахі. Над рэчкай плыла мелодыя нейкай вельмі знаёмай песні.Асіпенка.Праз запацелыя шыбы плылі гукі піяніна.Грахоўскі.Акно было расчынена насцеж, і ў пакой шырока плыў духмяны водар асенняга саду.Краўчанка.Пахла спелай збажыной — пах гэты плыў з палёў.Шамякін.
4.перан.Плаўна рухацца, ісці. На высокай роўнядзі ляжалі жоўтыя кучы саломы, а на хвалістай нізіне за сцяною жыта плыў камбайн.Дуброўскі.Бесперарыўны паток войск плыве і плыве па галоўнай вуліцы.Пестрак.// Прабягаць перад вачыма (тых, хто едзе на чым‑н.). І вось плывуць міма акна знаёмыя саснякі-пасадкі, шэрыя з лапінамі прозелені лугавіны, асеннія палі.Навуменка.// Аб чым‑н., што здаецца рухомым чалавеку ў паўпрытомным стане. А ў таго [Гарыка] ногі дрыжалі, у вачах плылі кругі.Скрыпка.Плывуць зялёныя кругі Ў яго [вязня] вачах.Колас.// Праходзіць у памяці (пра думкі, вобразы і пад.). Але зусім не туды плылі думкі Казіміра.Пестрак.// Ісці няспынным патокам (пра пісьмы, паперы і пад.). З ваяводства плылі загады за загадамі — узмацніць варты над банкамі, над маёнткамі, над касцёламі, пашырыць і узмацніць разведку.Пестрак.
5.перан. Праходзіць, мінаць. Праходзіў час, плылі нядзелі, Далёка бежанства, шпіталь, І дні дзяцінства адляцелі Кудысь у выцвіўшую даль.Колас.Над Старыцай, далёкім ад Мінска паселішчам, над палямі і ляснымі нетрамі, гэтак жа, як і над Мінскам, плыла позняя вераснёвая ноч.Хадкевіч.
6.перан. Высыпацца (аб пераспеўшым збожжы). Па сонцы жыта, як вада, плыве. Чуць дакранешся — усе зярняткі так і сыплюцца.Грахоўскі.
7.Разм. Тое, што і цячы (у 1 знач.). Вада ў рэчцы плыве, здаецца, цішэй.Чорны.У Мішкі з вуха плыве кроў, а з вачэй — слёзы.Лупсякоў.
•••
Плысці па цячэнню — прыстасоўвацца да абставін, дзейнічаць згодна з абставінамі, не выказваючы супраціўлення.
У рукі плыве — пра тое, што лёгка, без намаганняў дастаецца каму‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
луна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Плаўна лятаць, рухацца ў паветры. Праляталі вароны ў бок лесу ды ў шызай вышыні луналі буслы.Гартны.[Бездань] была такая, што аж галава кружылася, і мне здавалася, што я не стаю, а лунаю ў вышыні.Сабаленка.//перан. Перамяшчацца, пераносіцца, не атрымліваючы выразнага праяўлення (пра ўсмешку, думкі і пад.). Узрушаная ўхмылка лунала на вуснах [бацькі].Шынклер.Здалося, што Алесевы думкі лунаюць недзе далёка па-за гэтым паркам.Шыцік.
2. Развявацца ў паветры. Пад лёгкім ветрам лунаў над домам прасякнуты святлом зары чырвоны сцяг.Самуйлёнак.
3.перан. Плысці, распаўсюджвацца, раздавацца (пра песні, музыку і пад.). Лунала ў прасторы.. песня, рэхам разлягалася над возерам, над палямі.Ваданосаў.А ўслед ляцяць, лунаюць словы: «Жадаю шчасця, голуб мой!».Прыходзька.// Панаваць, адчувацца. Нядзельны настрой лунаў над дваром, над будынкамі горада.Гартны.Нешта святочнае, замілавана-сардэчнае лунала над гэтымі гарамі і лугам, не верылася нават у небяспеку.Быкаў.
4.перан. Знаходзіцца ў стане ўзвышаных або далёкіх ад рэчаіснасці пачуццяў. У Міхася на твары была сціплая радасць. Здавалася, што ён сваімі думкамі лунае там, на Навагрудчыне, у бэзавым садзе.Дубоўка.Калі .. [Колас] прыкмячаў, што ўвага развейваецца, зараз жа спыняўся: — Нешта ты далёка лунаеш... Кепска?Лужанін.
•••
Лунаць у воблаках (у надхмар’і) — знаходзіцца ў летуценным стане, не заўважаючы навакольнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цячы́, цячэ; цякуць; пр. цёк, цякла, ‑ло; незак.
1. Ліцца струменямі, патокам; ліцца, струменіцца ў якім‑н. напрамку. Рака цячэ. Слёзы цякуць. Кроў цячэ. □ Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка.Колас.У тры ручаі, мяшаючыся з густым пылам на твары за дарогу, цяклі з-пад мокрых валасоў рагі поту.Нікановіч./убезас.ужыв.Са стрэх цякло.
2. Сыпацца, падаць струменьчыкамі (пра сыпкія рэчывы). З-пад ног сухі пясок цячэ Янтарнымі драбінкамі.Хведаровіч.Зерне цякло праз пальцы залатымі крупінкамі.Хадкевіч.
3.перан. Праходзіць, працякаць (пра час). Міналі, цяклі ночы і дні.Сачанка.
4.перан. Праходзіць, адбывацца; ісці сваім парадкам. Доўга гутарка цякла.Гілевіч.// Развівацца ў пэўнай паслядоўнасці. Ветрык ад халодных водаў дзьмуў у твар Данілу, а думкі ўсё роўна цяклі далей.Пестрак.Калі быць — дык мастом Над імклівай вадой, — Каб каханне цякло наша Рэчкай жывой.Куляшоў.Спакойна цякло жыццё.Гурскі.// Бесперапынна плаўна гучаць. І зноў цячэ, цячэ, як рэчка, песня, Плыве ў душу, у сэрца хлапчука.Караткевіч.
5.перан. Ісці, рухацца суцэльным патокам, масай (пра вялікую колькасць людзей). Абуджаюцца вуліцы, цякуць патокі людзей.Гамолка.Цячэ праспект ракой шумлівай...Лойка.
6. Ісці ад чаго‑н., пахнуць; павяваць. Грыбны водар цёк з зямлі.Чорны.Ветры з поўдня на ўсход цякуць.Лявонны.
7. Прапускаць ваду (праз адтуліну, дзірку і пад.); мець цечу. Кацёл цячэ. Боты цякуць.
•••
Слінкі цякуцьгл. слінкі.
Цёкам цячы — моцна цячы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Перамяшчацца ў розных напрамках па паверхні вады або ў вадзе, робячы адпаведныя рухі рукамі і нагамі (лапамі, плаўнікамі і пад.). [Кузняцоў] плаваў доўга, потым зноў адпачываў на траве і ўсё думаў, думаў...Капусцін.Гусі асцярожна спускаліся з берага і плавалі каля кустоў лазы і крушыны — паволі веславалі ружовымі лапкамі ў светлай вадзе.Даніленка.// Знаходзіцца на паверхні якой‑н. вадкасці, не апускаючыся на дно. Ля чорнай кладкі плавала Гусінае пяро.Пысін.// Мець здольнасць трымацца на паверхні вады або іншай вадкасці; не тануць. Корак плавае. Вучыцца плаваць.// Ехаць па вадзе на чым‑н. Плаваць на чоўне.
2.Разм. Служыць на судне. [Герасім Дзмітрыевіч] плаваў на ваенным караблі мінёрам.Б. Стральцоў.
3.перан.Плаўна перамяшчацца ў паветры (пра птушак, лятальныя апараты і пад.). Дробны каршачок плаваў над асіннікам.Чорны.//перан. Трымацца ў паветры або перамяшчацца пад уздзеяннем ветра. У блакітным небе плавалі пуховыя хмары.Гурскі.Раніцамі плавалі над свежай зямлёй туманы.Хведаровіч.//перан. Разыходзіцца, даносіцца (пра гукі, пахі). Павекі самі па сабе паволі плюшчацца, а мяккі звон-шум у паветры плавае, калыша.Мурашка.
4.перан.Разм. Выказвацца аб чым‑н. павярхоўна, блытана, не закранаючы сутнасці. Плаваць на экзамене. □ — А матэрыялісты лічылі, што матэрыя гэта... — не па сваёй саліднасці жаласлівым галаском пачаў «плаваць» Каралёў.Карпюк.
•••
Мелка плаваць — не мець дастатковых здольнасцей, сіл, ведаў у якой‑н. справе; займаць нязначнае службовае або грамадскае становішча.
Плаваць як сыр у масле — жыць у вялікім дастатку, у раскошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)