дурны́, -а́я, -о́е.

1. 3 абмежаванымі разумовымі здольнасцямі; бесталковы.

За дурной галавой нагам неспакой (з нар.).

2. Які не выяўляе розуму, пазбаўлены разумнай разважлівасці.

Задаць дурное пытанне.

Дурныя паводзіны.

3. у знач. наз. дурны́, -о́га, м., дурна́я, -о́й, ж., мн. -ы́я, -ы́х. Тое, што і дурань (у 1 знач.).

Дурному закон не пісан (прыказка).

Дурны як бот; дурны як пень (разм., груб.) — пра разумова адсталага чалавека.

Няма дурных! — выказванне нязгоды з кім-н., адмаўленне выконваць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

Асмо́л ’смалістая драўніна хвойных парод’ (БРС), ’пень, які выкопваюць для вырабу смалы’ (Інстр. III). Рус. осмол ’смалістая драўніна’, укр. дыял. осмів ’трухлявы пень’; рус. і ўкр. осмол таксама дзеянне па дзеяслову осмолить. Польск. osmoł ’жывіца, што цячэ са скалечанага месца на пню’, ’асмальванне’. Яшчэ усмал ’амярцвелая частка ствала, налітая смалой’ (Янк. I), укр. усмол ’тс’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 63). Утворана, магчыма, ад дзеяслова асмаліцца ’наліцца смалой’, бо іначай прэфіксальна-бяссуфікснае ўтварэнне цяжка растлумачыць. Сюды ж памяншальнае асмолкі ’смалістыя трэскі’ (Інстр. I).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падрэ́з 1, ‑а, м.

Спец. Жалезная паласа саннага полаза. Каб вазок не кідала на ўхабах, на палоззе пасаджаны падрэзы. Сабаленка.

падрэ́з 2, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падрэзаць (у 1, 2 знач.).

2. Падрэзанае месца; надрэз (у 2 знач.). Непадалёку Чубар убачыў шырокі, з вялікім падрэзам пень. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́сейка ’лясная сцяжынка’ (слонім^, Сцяшк. Сл.). Утворана ад les‑ъ пры дапамозе суфікса ‑ėja (як toneja ’дрыгвяная тэрыторыя, · парослая лесам, амаль непраходная’ < к ъnъ!кътупень’). Ад lese ja — памяншальнае лесейка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хрусь і хрусь-хру́сь, выкл.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння сухога трэску, хрусту. Снег рыпеў пад нагамі: хрусь, хрусь! — быццам хтосьці цукар грызе. Хомчанка.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. хрустаць, хрусцець — хруснуць. З раніцы.. [Сафрона] насцігла няўдача: напароўся санямі на пень, і два пярэднія вязы — хрусь напалам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verngeln

vt

1) забіва́ць цвіка́мі

2) падко́ўваць (каня)

er ist wie verngelt — разм. ён дурны́ як пень

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Пне́вішча, пне́ўе, пні́шча, пёння, пе́нішча, пне́шча, ст.-бел. пнеўшчыны ’месца, пакрытае пнямі, якое засталося ад ссечанага лесу; выкарчаваны лес’ (ТСБМ; Нас.; Сцяшк. МГ; Яўс.; люб., Сл. ПЗБ; Яшк.; Булахаў, Працы, 8). Да пень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыкарэ́нкаваты (прыкорэ́нковатый) ’нізкі, каранасты’ (стол., Нар. лекс.). Утварэнне ад ко́рань (гл.) з развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. прикорёнок ’тоўсты і маларослы чалавек’, укр. при́корень ’частка ствала каля кораня, пень; невялікі калок, убіты ў зямлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кало́да ж

1. Hlzklotz m -es, -klötze; Block m -(e)s, Blöcke f -, -e;

2. перан (пра чалавека) Klotz m;

валі́ць це́раз пень кало́ду etw. schlecht und recht mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

*Стубла, сту́бло ‘невялікая ўпадзіна на балоце, дзе летам не высыхае вада’ (івац., Нар. сл.)’ ‘бяздонная яма ў балоце’ (івац., ЖНС), ‘вялікая гразь у час разводдзя’ (стаўб., Сл. ПЗБ), ‘невялікі вадаём’ (Сл. Брэс.; івац., ЛА, 2), ‘тоўстая кабета’ (стол., Вярэніч, вусн. паведамл.). Фасмер (3, 786) прыводзіць яшчэ гідронімы Стубель ‘левы прыток Гарыні’, Сту́бла ‘правы прыток Стыра’; гл. таксама мікратапонім Сту́бло ‘вадапой на балоце’ (пін., Мікратапанімія Бел., 229). Укр. сту́бла звязана з серб.-ц.-слав. стубль ‘крыніца’, чэш. zbel, таксама zbelík, ст.-чэш. stbel ‘крыніца, калодзеж’, серб.-харв. сту́блина ‘калода, выдзеўбанае дрэва’, славен. stúblo ‘трубка з суцэльнага ствала дрэва’, балг. сту́бел ‘пустое дрэва, зруб калодзежа’, дыял. сту́бла ‘крыніца, вада з якой выцякае праз ствол згніўшага дрэва’, ‘выдзяўбаная калода ў крыніцы ў якасці рэзервуара’. Махэк₂ (712) першасную форму ўзнаўляе прыблізна як *stъbъlъ і *stubъlъ і роднасным лічыць ням. Stubbeпень’; ён заўважае, што ў старыя часы калодзежы рабіліся так, што ў крыніцу ўстаўлялі выдзеўбаны, добра насычаны смалою пень, у якога адразалі карані. Фасмер (3, 786) першасным значэннем лічыць ‘зруб калодзежа, карыта’ і роднасныя бачыць у ст.-ісл. stubbr ‘ствол дрэва’, stubbiпень’, с.-в.-ням. stubbeпень’, грэч. στύφω ‘раблю трывалым’. Гл. таксама Кіпарскі, Gemeinslav., 40; Будзішэўска, ЕЛ, 33, 6, 112–114; Скок, 3, 351–352; ЕСУМ, 5, 456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)