prison camp — ля́гер для вае́ннапало́нных або́ паліты́чных вя́зьняў
2.
v.t.
пасадзі́ць у вастро́г
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
абсадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., што.
1.Пасадзіць расліны вакол, па краях чаго‑н. Плошчы, вуліцы абсадзім ліпамі, Нібы рэк люстраных берагі.Гілевіч.
2.Разм. Перамагчы ў бойцы; паваліць. Калі трэба бывае ваўкам абсадзіць лася — збіраюцца і ідуць, акружаюць.Пташнікаў.// Перамагчы ў спрэчцы, прымусіць змоўкнуць. Галена ўсіх абсадзіла сваім словам адразу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кра́ты, ‑аў; адз.няма.
Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах. [Вагон] сурова пазіраў на Міколку грознымі вокнамі з тоўстымі жалезнымі кратамі.Лынькоў.Вузкія вокны перакрыжаваны жалезнымі кратамі.Якімовіч.// Агароджа з такіх рашотак. Наперадзе мільгнулі чыгунныя краты агароджы.Самуйлёнак.
•••
За кратамі — у турме (быць, аказацца і пад.).
За краты — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).
[Лац. crates.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сахо́р, ‑хара, м.
Жалезныя вілы для накідвання гною. Калупае сахаром той гной Зося, асцерагаецца, праўда, — не доўга сябе сапсаваць... Прыедзе стары — воз не давершаны.Крапіва.Бывала, накідае мой бацька воз гною, уваткне сахор у гной, пасадзіць мяне, бо дома не было з кім пакінуць, і едзе на сваю палоску кіламетры за чатыры.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзіно́чка, -і, мн. -і, -чак.
1. Той, хто адзін, без сям’і, не ў пары.
Адзіночкі харчаваліся ў сталовай.
2.ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чцы, Т -ай (-аю), ж. Чалавек, які займаецца чым-н. адзін, працуе адзін, без удзелу, без дапамогі іншых.
Саматужнік-а.
3.ж. Камера на аднаго зняволенага.
Пасадзіць у адзіночку.
4.ж. Гоначная лодка з адным весляром.
Байдарка-а.
○
Маці-адзіночка — жанчына, якая самастойна выхоўвае пазашлюбнае дзіця.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Саслаць, пасадзіць (у турму, астрог і пад.); запраторыць. — Куды б нас ужо запякалі цяпер, каб злавілі? Штрафною ротай не абышлося б.Брыль.[Максім:] А ты думаеш, я не ведаю, што ты з Ганецкім нашых хлопцаў у турму запякаў.Козел.
запяка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑ае.
Незак.да запячы 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1.Памянш.да брама.
2. Прахадныя варотцы (звычайна пры браме або вялікіх варотах); фортка, веснічкі. Брамка на школьны двор была зачынена.Шамякін.Я сышоў са шляху, накіраваўся да варот і адчыніў вузенькую брамку, прарэзаную ў варотах.Ракітны.
3.Разм. Дэталь паляўнічага ружжа. Пасадзіць пістон на брамку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кол1, кала, м.
1. Палка, шост з завостраным канцом. Сымон уваткнуў сякеру ў калоду, на якой часаў калы.Чарнышэвіч.Сапёры размотвалі скруткі калючага дроту, забівалі ў зямлю калы.Хомчанка.// Усякая доўгая палка. Сабака пачаў агрызацца, і Сімон, схапіўшы кол, пачаў ганяць яго па двары.Самуйлёнак.
2.Разм. Самая нізкая школьная адзнака; адзінка. Атрымаць кол па дыктанту.
•••
Забіць асінавы колгл. забіць.
Калом стаяцьгл. стаяць.
Калом яму зямлягл. зямля.
Пасадзіць на колгл.пасадзіць.
Стаяць калом у горлегл. стаяць.
У віру на калугл. вір.
Хоць кол на галаве чашыкамугл. часаць 2.
(Яго) і калом не заб’ешгл. забіць.
Як сарока на калугл. сарока.
кол2, кала, м.
Даўнейшая мера ворнай зямлі.
•••
Ні кала ні двараўкаго — нічога няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Рмн. ‑тавак; ж.
1. Сорт яблыні, якая дае буйныя, кісла-салодкія яблыкі. Пасадзіць цітаўку. □ На чатырох падводах прывезлі свой сад. Дрэўца ў дрэўца. Антонаўкі, ракеты, цітаўкі.Жычка.
2. Плод гэтай яблыні. Яблыкі ў Вяршковых стаялі.. на ўслоне пасярод двара: два бульбовыя кашы — адзін: з сыпкімі летнімі грушамі, а другі з чырванабокімі цітаўкамі.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)