ме́шань¹, -і, ж.

1. Сумесь.

М. пяску і гліны.

2. Жывёла або расліна, якія атрыманы ў выніку скрыжавання дзвюх розных парод, двух гатункаў; мяшанец (разм.).

М. кабылы і асла.

3. Тое, што і мешанка.

Вядро мешані.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шток, ‑а і ‑у, м.

Спец.

1. ‑у. У геалогіі — адна з форм залягання горных парод, часцей масіўна-крышталічных парод, гіпсу, каменнай солі, радзей — рудных выкапняў.

2. ‑а. У тэхніцы — металічны цыліндрычны стрыжань, які злучае поршань рухавіка з паўзуном. Кулямёт быў разбіты ўшчэнт, ссечан кожух, нібы агнём перарэзаны шток. Федасеенка.

[Ням. Stock.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

элю́вій, ‑ю, м.

Прадукты выветрывання горных парод у выглядзе дробных вуглаватых часціц і абломкаў, якія паступова пераходзяць у карэнныя пароды.

[Ад лац. eluo — вымываю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрушэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрушыць і зрушыцца.

2. Спец. Гарызантальнае змяшчэнне горных парод; зрух (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыслака́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Размяшчэнне ваенных аб’ектаў, сухапутных войск, размеркаванне ваеннай авіяцыі або караблёў на месцах базіравання.

2. Зрушэнне касцей пры пераломах суставаў.

Д. касцей.

3. Зрушэнне пластоў зямной кары.

Д. горных парод.

|| прым. дыслакацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Водааддача, гл. Водныя ўласцівасці горных парод

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Водапранікальнасць, гл. Водныя ўласцівасці горных парод

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Фаза складкавасці, гл. Складкавасць горных парод

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кантактавы метамарфізм, гл. Метамарфізм горных парод

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

во́сып, ‑у, м.

Абломкі горных парод, якія асыпаюцца ў выніку выветрывання; скапленне гэтых абломкаў. Вунь восып. А трохі вышэй і лявей — спала. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)