The rebels retreated, pursued by government troops. Паўстанцы адступілі пад націскам урадавага войска.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
dent2[dent]v.пакіда́ць умя́ціну (на чым-н.);
The car got dented in the collision. Пры сутыкненні машына атрымала ўмяціну.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ле́тась, прысл.
Разм. У мінулым годзе. [Ліза:] «Я ўжо так прывыкла да вучняў, што цяпер было б шкада іх пакідаць... У мяне ў гэтым годзе іх больш, чым летась».Шахавец.Ляцяць, як і летась, у вырай З наседжаных гнёзд жураўлі.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засо́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў вільгаць; сухі, зацвярдзелы. Засохлая гразь моцна трымалася на .. ботах.Кавалёў.
2. Які завяў, загінуў ад неспрыяльных умоў (пра расліны). На маладых дубах трапяталася засохлае карычневае лісце, якое ўпарта не жадала пакідаць родныя галінкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.узнач.наз.нажы́тае, ‑ага, н. Тое, што нажыта, набыта; нажытак. Нажытае нялёгка пакідаць На здзек і глум раз’юшанай арды.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕРАКІ́ДВАННЕ СЦЁКУ,
тэрытарыяльнае пераразмеркаванне водных мас з паверхневых водных крыніц (рэкі, азёры, вадасховішчы) у інш. раёны ці басейны праз каналы ці трубаправоды з мэтай арашэння, водазабеспячэння прам-сці і насельніцтва, рэкрэацыі, паляпшэння ўмоў суднаходства, выпрацоўкі электраэнергіі і інш. Адрозніваюць П.с. ўнутрыбасейнавыя, або лакальныя (у межах бас. адной ракі), міжбасейнавыя (унутрыландшафтныя і міжландшафтныя) і міжрэгіянальныя, або міжзанальныя. На Беларусі першыя П.с. (канец 18—пач. 20 ст.) ажыццяўляліся для жыўлення водна-трансп. злучэнняў (напр., вод з азёр Арэхаўскае і Белае па Арэхаўскім і Белаазерскім каналах у Дняпроўска-Бугскі канал). З мэтай водазабеспячэння Мінска і воднага добраўпарадкавання прыгараднай зоны і горада створаны Вілейска-Мінская водная сістэма, Сляпянская водная сістэма.
П.с. можа аказваць адмоўны ўплыў на бас. рэк-донараў пераасушэнне поймы, дэградацыя поймавых лугоў і лясоў, знішчэнне ці памяншэнне плошчы нерасцілішчаў і нагульных угоддзяў, пагаршэнне ўмоў гнездавання вадаплаўных птушак і інш. Для прадухілення негатыўных з’яў. звязаных з П.с., рэкамендуецца пакідаць у вадаёмах-донарах пэўную колькасць прыродаахоўнага сцёку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адро́ддзе, ‑я, н.
Зневаж. Чый‑н. патомак, нашчадак. [Ганна:] — Тут жа яго [маёра] расстраляць! Каб нідзе не пакідаць за сабой адроддзе панскае!Нікановіч.[Чачык:] — Падумаеш, начальнікам вялікім зрабіўся.. Калі я злодзей, то ты тады адроддзе зладзейскае.Пташнікаў./ Ужываецца як лаянка. [Агата:] — Ідзі, адроддзе воўчае, адгэтуль!Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пеставаць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Клапатліва ўзгадаваць, выняньчыць. Нягожа [Цупрону] пакідаць адну старую маці, якая выпеставала і ўзрасціла яго.Лупсякоў.
2.перан. Выхаваць, вынасіць. Герой хацеў бы бачыць жыццё пабудаваным згодна з тымі ідэаламі, якія выпеставаў ён у сваёй душы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панаву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Навучыць чаму‑н. усіх, многіх. Казіміру было сумна, бо ён тут здружыўся з народам, прывык да яго, і цяпер не хацелася пакідаць і гэтых мілых дзяўчатак, якіх ён панавучваў сапраўднай рабоце ў сябе ў бухгалтэрыі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)