Матала́шка ’падстаўка для матавіла’ (слонім., Сцяшк. Сл.), (перан.) ’жанчына, якая шмат гаворыць без сэнсу’ (КЭС, лаг.). Ад ⁺матала́ха, якое да ⁺матала́ць < мата́ць (гл.). Суфікс ‑а‑л‑ перадае рэгулярнае, шматразовае дзеянне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мушта́бель
(польск. musztabel, ад ням. Malstab)
падстаўка ў выглядзе доўгай палкі, якую жывапісцы выкарыстоўваюць як падпорку для рукі пры рабоце над дробнымі дэталямі карціны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пульт
(ням. Pult, ад лац. pulpitum = памост, трыбуна)
1) падстаўка для нот (напр. дырыжорскі п.);
2) пункт аўтаматычнага кіравання чым-н. (напр. дыспетчарскі п.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Со́шка ‘падстаўка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры стральбе з упору, а таксама прыстасаванне для ўпору ствала ручнога кулямёта, мінамёта’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘плужок’ (Нас.), ’акучнік’ (ТС, Сл. ПЗБ), ’баразна’ (Сл. ПЗБ). Памянш. да саха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
trivet
[ˈtrɪvɪt]
n.
1)
а) трыно́жак -ка m., трыно́жка -і f.
б) казлы́(да які́х падве́шваецца чыгу́н, кацёл)
2) падста́ўкаf. (пад гара́чыя стра́вы)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
падру́чнік1, ‑а, м.
Кніга, па якой вывучаюць які‑н. прадмет. [Ігнат] прыходзіў зрэдку да .. [знаёмых] у хату папрасіць якога-небудзь падручніка. Пасля работы ён наведваў вячэрнюю сярэднюю школу.Лынькоў.Знайшоўшы ў сына гаспадыні падручнік па геаграфіі,.. [Саша] раскрыла карту, паглядзела на Кольскі паўвостраў і жахнулася яшчэ больш.Шамякін.
падру́чнік2, ‑а, м.
Спец.Падстаўка, апора для інструмента на такарным станку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штаты́ў
(ням. Stativ, ад лац. stativus = нерухомы)
1) падстаўка для лабараторных прыбораў (напр. ш. мікраскопа);
2) складаная трынога для фотаапарата, кінакамеры, тэадаліта і іншых геадэзічных або астранамічных прыбораў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
со́шкаж.
1. (плуг) с.-г. Hákenpflug m -(e)s, -pflüge;
2.разм. (жэрдка) Stütze f -, -n;
3.вайск. (падстаўка пры стральбе) Áuflage [Gábelstütze] für das Gewéhr
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Паста́нне, пастаньня, пыстаньня ’падол, прыпол з грубай тканіны’ (Юрч., Бяльк., Мат. Маг.). Рус.постань ’тс’, постаньне ’тс’. Да стан (гл.). Прыстаўка па- мае значэнне ’пасля, ніжэй’ > ’ніжэй стана’, а стан — ’верхняя частка спадніцы’. Параўн. пастаноўка ’падстаўка ў падоле’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́га ’падваліна, папярочнае бервяно, на якое насцілаецца падлога’ (Шушк., Нар. сл., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’падважнік’ (Бел.-укр. ізал.). Запазычана з ням.Lagebalken ’бэлька ў столі’ ці з Lagerbalken ’брус для падымання грузаў’. Сюды ж ла́гі ’падстаўка пад вулей’ (Мат. Маг.).