МАРЫЯ́К ((Mauriac) Франсуа Шарль) (11.10.1885, г. Бардо, Францыя — 1.9.1970),
французскі пісьменнік. Чл.Франц. акадэміі (з 1933). Скончыў ун-т у Бардо (1905). Дэбютаваў як паэт зб-камі «Рукі, складзеныя для малітвы» (1909) і «Развітанне з юнацтвам» (1911). Першы раман «Дзіця пад цяжарам ланцугоў» (1913). У лепшых раманах «Пацалунак, дараваны пракажонаму» (1922), «Маці» (1923), «Пустыня кахання» (1925), «Тэрэза Дэскейру» (1927), «Клубок гадзюк» (1932), «Дарога ў нікуды» (1939) узняты маральна-рэліг. праблемы. Аўтар раманаў «Ягня» (1954), «Падлетак мінулага часу» (1969), аповесці «Мартышка» (1951), зб. антыфаш. артыкулаў «Чорны сшытак» (1943), публіцыст. нарысаў «Блакноты» (1952—70), п’ес, эстэт. прац і інш. Яго проза адметная глыбокім псіхалагізмам, экспрэсіўнасцю, вастрынёй і драматызмам сюжэтаў. На бел. мову асобныя раманы М. пераклаў Л.Казыра. Нобелеўская прэмія 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ма́лец, мальца, м.
Разм.Падлетак, юнак; хлопец. Увесь іх выпуск — сто сорак мальцаў і дзяўчат — усе большыя за Міхася.Брыль.Выедзе пан Дастаеўскі да Варшавы, або ў госці да суседзяў, або на ловы ў пушчу, — палячка толькі таго і чакае. Гукне мальца да сябе і просіць, каб ён іграў.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паж, ‑а, м.
1. У сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнога феадала. Паж каралевы.//перан.Іран. Аб мужчыне, які аддана адносіцца да жанчыны, дагаджае ёй.
2. У царскай Расіі і краінах Заходняй Еўропы — малодшая прыдворная пасада.
3. У царскай Расіі — выхавальнік Пажскага корпуса.
[Фр. page.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хло́пчык, ‑а, м.
Дзіця або падлетак мужчынскага полу. Два старэйшыя хлопчыкі, Косцік і Шурка, снедалі цяпер разам з бацькам і госцем.Брыль.Сярод іх [дзяцей] былі хлопчыкі і дзве дзяўчынкі.Колас.Ужо з самых малых сваіх год хлопчык пачаў уваходзіць у працоўнае жыццё сваіх бацькоў і ўсіх навакольных простых, працавітых людзей.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
Змочваць слінай. Увесь час, пакуль яны былі ў хаце, Люда — сарамлівы, чорнавалосы падлетак у лапціках — цікавала на Толю з-за прасніцы і вельмі старанна слініла .. кудзелю, і вельмі старанна выводзіла доўгую нітку.Брыль.Клопікаў усё слініў і слініў агрызачак алоўка, старанна запаўняючы чыстыя старонкі сваёй кніжкі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падлётак1 ’птушаня, якое крыху лятае’ (Янк.), подле́ток (ТС), падлётыш (Мат. Гом.) ’тс’. Рус.подлёток ’тс’. Суфіксальны дэрыват ад падлятаць < лятаць (гл.).
Падлётак2 ’падлетак’ (Гарэц., Др.-Падб., Янк., КЭС, ушац., КЭСлаг.). З польск.podlotek ’тс’, якое да latać, lieceć ’ляцець’. Падлётух ’тс’ (Мат. Гом.) на аснове падлётак з іншай суфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няста́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не дасягнуў сталасці, поўнага развіцця. Па гэтых сваіх слязах.. [Чыжык] раптам адчуў, якое ён усё ж, па сутнасці, яшчэ дзіця, яшчэ юнак, яшчэ нясталы чалавек, яшчэ падлетак.Лупсякоў.