Гаспадарчае начынне для прыгатавання і падачы ежы, пітва. Дзед быў рамеснікам: ён рабіў медны посуд для навакольных жыхароў і браў папраўляць рэчы.Бядуля.Марыя збірала са сталоў пакінуты ўчора посуд і насіла на кухню.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сігналіза́цыя, ‑і, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. сігналізаваць.
2. Сістэма сігналаў, якая прымяняецца дзе‑н. Гукавая сігналізацыя. Марская сігналізацыя.
3. Прыстасаванне для падачы сігналаў. Загадалі выключыць святло [немцы] па ўсёй пуцявой сігналізацыі, у семафорах, у стрэлках, у воданапорных калонках.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БОКС (ад англ. вох скрынка),
1) герметычная камера ці скрынка для захоўвання шкодных, у т. л. радыеактыўных, рэчываў, мікраарганізмаў і для работы з імі. Аснашчаецца акном, доўгімі пальчаткамі або маніпулятарамі, шлюзам для загрузкі і выгрузкі рэчываў, прыстасаваннем для падачы асушаных газаў (сухі бокс).
2) Адасобленыя месцы ў гаражах, прамысл. памяшканнях для размяшчэння аўтамабіляў, выпрабавальных і інш. установак.
3) Адгароджаная частка палаты або ізаляванае памяшканне ў інфекцыйных бальніцах (клініках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КСАВАЯ ПЕЧ,
агрэгат для ператварэння каксаваннем каменнага вугалю ў кокс. Складаецца з камеры каксавання і ацяпляльных прасценкаў, у якіх спальваецца газ. Звычайна К.п. аб’ядноўваюць у батарэі (па 61—77 печаў) з агульнай сістэмай падводу газу і адводу лятучых рэчываў, падачы вугалю і інш. Для падагрэву паветра і газу К.п. абсталёўваюцца рэгенератарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ШЛІНА ДЗЯРЖА́ЎНАЯ,
грашовы збор, які спаганяецца дзярж. органамі з грамадзян, устаноў і арг-цый за пэўныя віды паслуг. На Беларусі парадак спагнання П.дз. рэгулюецца Законам «Аб дзяржаўнай пошліне» ад 10.1.1992. П.дз. бярэцца: у суд. установах пры падачы іскавых заяў, заяў і скарг, за выдачу копій дакументаў; у органах пракуратуры пры падачы наглядных скарг на судовыя пастановы, а таксама за выдачу копій дакументаў; у натарыятах і выканкомах мясц. Саветаў за натарыяльныя дзеянні, выдачу дублікатаў натарыяльна засведчаных дакументаў, складанне праектаў здзелак і заяў, выраб копій дакументаў і выпісак з іх; у органах ЗАГСа за рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану і інш.; у органах мін-ваунутр. спраў за выдачу дакументаў на права выезду за мяжу, выязных і ўязных віз, з заяў аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь і выхадзе з яго, за прапіску грамадзян і ў некат. інш. выпадках. Стаўкі П.дз. устанаўліваюцца СМ Беларусі. Законам аб П.дз. вызначана кола ўстаноў і грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты П.дз. П.дз. выплачваецца наяўнымі грашамі, пошліннымі маркамі, а таксама шляхам пералічэнняў з рахунка плацельшчыка ў банку. З тавараў, якія перавозяць праз дзярж. граніцу, спаганяецца пошліна ў адпаведнасці з мытнымі тарыфамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗА́К для тэрмічнай рэзкі, прыстасаванне для падводу падагравальнага полымя і рэжучага струменя кіслароду ў зону рэзкі металу пры кіслароднай рэзцы, а таксама флюсу — пры кіслародна-флюсавай рэзцы; прыстасаванне, што падводзіць ток да электрода, падае ахоўны і рабочы газ у зону рэзкі пры плазменна-дугавой рэзцы; прыстасаванне для падводу току да электрода і падачы паветра ў зону рэзкі металу пры паветрана-дугавой рэзцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ПАВЫ ПАД’ЁМНІК,
устаноўка для транспартавання сыпкіх грузаў з дапамогай аўтаматычна разгружальных карабоў (скіпаў). Складаецца з рэйкавых (з вуглом пад’ёму да 45°) і інш. жорсткіх накіравальных, скіпаў (падвешваюцца да цягавых канатаў, разгружаюцца перакульваннем або праз адкідное дно), пад’ёмнай машыны (лябёдкі), капра, перагрузачных прыстасаванняў. Выкарыстоўваюцца для пад’ёму карысных выкапняў і пароды па шахтавых ствалах, для загрузкі шыхты ў доменныя печы, вагранкі, падачы вугалю ў кацельні і інш.