пада́ча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пада́ча пада́чы
Р. пада́чы пада́ч
Д. пада́чы пада́чам
В. пада́чу пада́чы
Т. пада́чай
пада́чаю
пада́чамі
М. пада́чы пада́чах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

водапад’ёмны, -ая, -ае.

Прызначаны для падачы вады ўверх.

В. механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кафе́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Пасудзіна для варкі або падачы кавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́сленіца¹, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Пасудзіна для падачы на стол сметанковага масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

селядзе́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Прадаўгаватая талерка для падачы на стол селядцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

горн, -а, мн. го́рны, -аў, м.

Медны духавы інструмент для падачы сігналаў.

Горны зайгралі адбой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

будзі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Гадзіннік са спецыяльным заводам для падачы званка ў патрэбны час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадака́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Спецыяльнае збудаванне з помпамі для падачы вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зу́мер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электрычнае прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў.

|| прым. зу́мерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гонг, -а, мн. -і, -аў, м.

Ударны музычны інструмент у выглядзе металічнага дыска, ужыв. таксама для падачы сігналаў.

Ударыць у г.