няста́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не дасягнуў сталасці, поўнага развіцця. Па гэтых сваіх слязах.. [Чыжык] раптам адчуў, якое ён усё ж, па сутнасці, яшчэ дзіця, яшчэ юнак, яшчэ нясталы чалавек, яшчэ падлетак. Лупсякоў.

2. Несур’ёзны, легкадумны. Нясталыя паводзіны. □ [Люба:] — Дык што.. [муж] нясталы чалавек? Пстрыкун? Бесклапотны матыль? Франт? Чорны.

3. Няўстойлівы ў сваіх поглядах, схільнасцях, зменлівы, непастаянны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астаты́чны

(ад гр. astatos)

неспакойны, няўстойлівы;

а. рэгулятар — аўтаматычны рэгулятар, які падтрымлівае адно і тое ж значэнне дадзенай велічыні пры любой велічыні знешняга ўздзеяння на сістэму рэгулявання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Сухаду́шына ’ўдар кулаком у хрыбет, моцны ўдар’ (Нас., Бяльк.), ’сухотнік’ (Нас.). Хутчэй за ўсё, утворана на базе прыметніка сухаду́шны ’слабасільны’ (Нас.), што да сухі́ ’слабы, хілы; пусты’, параўн. слабаду́шны, маладу́шны, рус. тщеду́шный ’слабасільны’ і пад., другая частка звязана з дух (гл.), параўн. слабы́ ду́хам ’няўстойлівы, падатлівы’. Значэнне ’ўдар’, відаць, на аснове ду́хам ’мігам, хутка’, адны́м ду́хам (ды́хам) ’раптам, за адзін раз’ (ТСБМ), гл. таксама дыхаць; да семантыкі параўн. польск. suche razy ’біццё без крыві’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

invertebrate

[ɪnˈvɜ:rtɪbrət]

1.

adj.

1) бесхрыбе́тны, беспазвано́чны

2) бесхрыбе́тны, няўсто́йлівы, беспрынцыпо́вы

2.

n.

1) бесхрыбе́тныя беспазвано́чныя жывёлы

2) бесхрыбе́тны, беспрынцыпо́вы чалаве́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

нетрыва́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае надзейнай моцы, якасці, хутка разбураецца. Нетрывалы падмурак. Нетрывалая драўніна. □ Грунт аказаўся нетрывалы не толькі ў простым, але і ў пераносным сэнсе. Арабей. Невялікі вецер лёгка разносіў салому, а моцныя віхуры часта зусім разбуралі нетрывалую страху. В. Вольскі.

2. перан. Няўстойлівы, ненадзейны, хісткі. Нетрывалае становішча. Нетрывалыя веды. Нетрывалае шчасце. □ Сон.. [жанок] быў трапяткі, нетрывалы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rocky

I [ˈrɑ:ki]

adj.

1) скалі́сты

2) каме́нны, ска́льны

3) цьвёрды

II [ˈrɑ:ki]

adj.

1) хі́сткі, няўсто́йлівы

2) нерашу́чы

3) informal кво́лы, хвараві́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

УЗНАЎЛЕ́ННЕ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,

сукупнасць працэсаў нараджальнасці, смяротнасці і натуральнага прыросту, што забяспечвае аднаўленне і змену людскіх рэсурсаў. На характар У.н. ўплываюць сац.-эканам. фактары (узровень дабрабыту насельніцтва, развіццё аховы здароўя, адукац. і культ. ўзровень, грамадскае становішча жанчын, рэлігія і інш.); прыродна-біял. (прыстасавальнасць жан. і мужч. арганізмаў да ўмоў навакольнага асяроддзя, наступленне палавой спеласці ў раёнах з цёплым і халодным кліматам, хваробы і інш.) і дэмаграфічныя (полаваўзроставая структура насельніцтва, шлюбнасць, разводнасць). Вылучаюць гіст. тыпы У.н.: архетып — высокая смяротнасць, кампенсаваная высокай нараджальнасцю, нізкі і няўстойлівы натуральны прырост; традыцыйны тып — павелічэнне колькасці насельніцтва і тэмпаў яго росту пры захаванні стыхійнай нараджальнасці; сучасны, або рацыянальны тып — зніжэнне смяротнасці ва ўсіх узростах, невысокая нараджальнасць ва ўмовах унутрысямейнага планавання, невысокія тэмпы прыросту насельніцтва.

Для характарыстыкі У.н. выкарыстоўваецца нета-каэфіцыент (суадносіны замяшчэння пакалення бацькоў пакаленнем дзяцей). Паводле натуральнага руху насельніцтва існуюць 3 тыпы У.н.: расшыраны — пакаленне дзяцей колькасна большае за бацькоўскае, высокая нараджальнасць, высокі натуральны прырост (большасць краін Афрыкі, Азіі, Лац. Амерыкі); просты — пакаленне дзяцей роўнае бацькоўскаму, невял натуральны прырост (Вялікабрытанія, Данія, Літва, Аўстрыя, Бельгія, ЗША, Канада, Японія, Аўстралія); звужаны, або дэпапуляцыя — пакаленне дзяцей меншае за бацькоўскае, смяротнасць перавышае нараджальнасць, натуральны спад насельніцтва (Латвія, Эстонія, Беларусь, Германія, Балгарыя, Венгрыя, Румынія, Украіна). Гл. таксама Народанасельніцтва, Дэмаграфія.

Літ.:

Шувалов Е.Л. География населения. 2 изд. М., 1985;

Стешенко В.С. Изучение воспроизводства народонаселения. Киев, 1981;

Вишневский А.Г. Воспроизводство населения и общество. М., 1982.

К.​А.​Анціпава.

т. 16, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

infirm

[ɪnˈfɜ:rm]

1.

adj.

1) няду́жы, слабы́, хво́ры

2) слабаво́льны, слабахара́ктарны, нерашу́чы

3) нямо́цны, хі́сткі, няўсто́йлівы

2.

v.t.

скасо́ўваць (зако́н, прывіле́й), рабі́ць неправамо́цным

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

неустанови́вшийся неўсталява́ны; (непостоянный) няста́лы; (неустойчивый) няўсто́йлівы; (изменчивый) зме́нлівы; (колеблющийся) хі́сткі;

неустанови́вшаяся пого́да неўсталява́нае (няўсто́йлівае, зме́нлівае) надво́р’е;

неустанови́вшийся хара́ктер неўсталява́ны (няста́лы, хі́сткі) хара́ктар;

неустанови́вшиеся це́ны неўсталява́ныя (няўсто́йлівыя) цэ́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непастая́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Няўстойлівы, зменлівы. Непастаяннае надвор’е. □ У Адама Ягоравіча было цяжкае дзяцінства. Бацька.. не меў надзелу, і сям’і даводзілася жыць з няпэўных і непастаянных заробкаў, на ўсім купленым. М. Стральцоў. Ды як паверыш ветру-ветрагону: Такі непастаянны — проста страх! То лісце разганяе па адхонах, То звоніць цэлы дзень у правадах. Свірка.

2. Які часта мяняе свае погляды, звычкі, адносіны да каго‑, чаго‑н. Непастаянны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)