развіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Тое, што і разгарнуцца (у 1, 3, 4–6 знач.). Белыя пялёсткі .. яшчэ развінуліся слаба, сярэдзіна кветкі была закрыта. Савіцкі. Перад вачыма .. [Алеся] развінулася бязмежная сенажаць. Броўка. [Вераніка:] — Трэба яго з будана неяк вынесці. Тут няма дзе развінуцца. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суто́кі, ‑аў; адз. няма.
1. Месца, дзе зліваюцца два водныя патокі. Сутокі рэк.
2. Разм. Лінія сутыкнення, мяжа. Я люблю гэтыя далі, калі над імі разнімае сваё крылле грозная хмара і выкочвае велізарныя, златарунныя клубкі, кідаючы гняўлівыя цені на сутокі неба і зямлі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заво́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Прамысловае прадпрыемства, звычайна буйнае. Трактарны завод. Цагельны завод. Цукровы завод.
2. Спецыялізаваная гаспадарка па развядзенню пародзістых коней. Конны завод.
заво́д 2, ‑у і ‑а, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. заводзіць — завесці (у 6 знач.).
2. ‑у. Тэрмін дзеяння заведзенага механізма. Гадзіннік з сутачным заводам.
3. ‑а. Прыстасаванне ў механізме, якое прыводзіць яго ў дзеянне. Завод гадзінніка.
4. ‑у. Частка тыражу кнігі, надрукаваная з аднаго набору.
заво́д 3, ‑у, М ‑дзе, м.
Асобая, адборная парода свойскай жывёлы. Сапраўды, конь і іх быў добры: гладкі, малады, не проста заводу. Сабаленка.
•••
І заводу няма гл. няма.
На завод; да заводу — для размнажэння, развядзення. Яшчэ з вясны, у час перабору, Сюды прывезлі пчол калоду, Ну, так, між іншым, да заводу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАДЫЕАКТЫ́ЎНЫЯ РАДЫ́, радые актыўныя сем’і,
групы генетычна звязаных радыенуклідаў, у якіх кожны наступны ўзнікае ў выніку альфа-распаду або бэта-распаду папярэдняга. Кожны Р.р. пачынаецца з радыенукліда з найб. для гэтага рада перыядам паўраспаду (роданачальніка) і канчаецца стабільным нуклідам.
У Р.р. масавыя лікі A нуклідаў (членаў рада) адрозніваюцца на лік, кратны 4 (пасля α-распаду масавы лік нукліда памяншаецца на 4). Тэарэтычна магчыма існаванне 4 Р.р. з A = 4n + δ, дзе δ = 0, 1, 2 і 3, роданачальнікамі якіх з’яўляюцца торый-232 (A = 4n; рад торыю), нептуній-237 (A = 4n + 1, рад нептунію), уран-238 (A = 4n + 2, рад урану-238, ці урану-радыю), уран-235 (A = 4n + 3, рад урану-235, ці актынаурану). Рады торыю, урану-радыю і актынаурану, ці натуральныя Р.р., існуюць у прыродзе, бо перыяды паўраспаду 232Th (1,405∙1010 гадоў), 238U (4,468∙109 гадоў) і U (7,038∙108 гадоў) сувымерныя з узростам Зямлі. Канчатковымі стабільнымі прадуктамі распаду натуральных Р.р. з’яўляюцца ізатопы свінцу — 208Pb, 206pb, 207Pb. У прыродзе ёсць усе члены натуральных Р.р. (у т. л. і кароткажывучыя), што тлумачыцца ўстанаўленнем у кожным радзе т. зв. векавой раўнавагі, калі скорасці ўтварэння і распаду прамежкавых членаў Р.р. роўныя. Час устанаўлення векавой раўнавагі ~ 10T1/2, дзе T1/2 — перыяд паўраспаду самага доўгажывучага прамежкавага члена рада. Членаў рада нептунію (перыяд паўраспаду 2,14∙106 гадоў), які завяршае стабільны нуклід вісмут-209, у прыродзе няма, яны атрыманы штучна (гл. Ядзерная рэакцыя). Даследаванні Р.р. садзейнічаюць выяўленню новых радыеактыўных элементаў і іх ізатопаў. Гл. таксама Радыяхімія.
Э.А.Рудак.
т. 13, с. 225
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
двор¹, двара́, мн. двары́, дваро́ў, м.
1. Участак зямлі пры доме, хаце паміж гаспадарчымі будынкамі.
Выйсці з хаты на д.
2. Сялянскі дом з усімі будынкамі каля яго; асобная сялянская гаспадарка.
Вёска на сорак двароў.
3. Маёнтак (гіст.).
Панскі д.
4. Гаспадарчы цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства.
Жывёльны д.
Птушыны д.
○
Манетны двор — дзяржаўнае прадпрыемства, дзе адбываецца чаканка манет і вырабляюцца ордэны, медалі і інш.
Заезны двор — памяшканне пры дарозе для начлегу з месцам для коней.
◊
На дварэ — на адкрытым паветры, не ў хаце.
Ні кала ні двара ў каго (разм.) — няма нічога.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
агле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; агле́дзь; -джаны; зак., каго-што.
1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў, азнаёміцца з кім-, чым-н.
А. новы дом.
2. Абследаваць, вызначыць стан каго-, чаго-н. шляхам праверкі яго работы (чалавека, машыны).
А. хворага.
А. машыну.
3. Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць.
А. хату на зіму.
4. Заглянуць усюды, шукаючы каго-, чаго-н.
Агледзеў вагон — няма дзеда.
5. Выпадкова ці знарок адшукаць, напаткаць прыхаванае.
Назаўтра раніцай агледзеў ён скарб.
|| незак. агля́дваць, -аю, -аеш, -ае і агляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. агля́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мо́гілкі, ‑лак і ‑лкаў; адз. няма.
Месца, дзе хаваюць памёршых. Слёзы на людскіх тварах мяшаліся з дажджом, і здавалася, што ўсе плачуць, усе сорак тысяч людзей, якія праводзілі забітых на могілкі. Арабей. Пішчыкаў стаяў на краі.. могілак, дзе быў выкананы дол. Алешка. // перан. Месца, куды звозіцца старая або набітая тэхніка. Вось і паравозныя могілкі. Лынькоў. На гэты раз .. [Раманенка] з цікавасцю і здавальненнем некалькі хвілін разглядаў велізарныя могілкі варожай тэхнікі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САПРАБІЁНТЫ, сапробы (ад грэч. sapros гнілы + bios жыццё),
жывыя арганізмы, якія жывуць у забруджаных арган. рэчывамі вадаёмах. Здольнасць С. мінералізаваць арган. рэчывы спрыяе біял. самаачышчэнню вадаёмаў і выкарыстоўваецца пры біялагічнай ачыстцы сцёкавых вод. Відавы склад і колькасць С. — біялагічныя індыкатары ступені забруджанасці вадаёмаў. Для кожнай ступені забруджанасці вызначаны паказальныя арганізмы. Вылучаюць полі-, меза- і алігасапрабіёнты.
Полісапрабіёнты жывуць у моцназабруджаных вадаёмах, якія характарызуюцца наяўнасцю нязгнілых бялковых рэчываў, вял. колькасцю вуглекіслаты, серавадароду і метану, адсутнасцю кіслароду. Згуртаванні полісапрабіёнтаў хутка змяняюцца, утвараюць слізістыя камякападобныя абрастанні, характарызуюцца вял. колькасцю асобін нешматлікіх відаў. На Беларусі да іх належаць некат. бактэрыі (сфератылус натанс, тыётрыкс нівея), зялёная водарасць асцыляторыя, некат. інфузорыі і жгуціканосцы, чарвяк тубіфекс, лічынка мухі-пчалавідкі («крыска»). Мезасапрабіёнты жывуць ва ўмерана забруджаных водах, дзе няма нязгнілых бялкоў, ёсць кісларод і прадукты акіслення — нітраты і нітрыты. Да іх належаць ніткавыя бактэрыі, водарасці, мукоравыя грыбы, прасцейшыя, малюскі, ракападобныя, лічынкі насякомых (напр., матыль), некат. рыбы. Алігасапрабіёнты жывуць у чыстых або слабазабруджаных вадаёмах, якія характарызуюцца добрымі акісляльнымі ўмовамі, невял. колькасцю свабоднай вуглекіслаты, адсутнасцю серавадароду. Вызначаюцца залацістыя водарасці з роду дынобрыян, пірафітавыя з роду цэрацыум і дыятомавыя з роду цыклатэла, сінедра, ніцшыя; кветкавыя расліны — рдзесты, шышнякі, гарлачык; галінаставусыя ракападобныя, рачныя ракі, амаль усе рыбы, трытоны, жабы. Проціпастаўляюць катарабіёнтам. Гл. таксама Сапробнасць.
т. 14, с. 172
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крыўдлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка крыўдзіцца, бачыць крыўду там, дзе яе няма. Чалавек я па сваёй натуры не крыўдлівы, даваў кожнаму, хто толькі таго хацеў, у ахвоту пасмяяцца з сябе і са сваёй пісаніны... Сачанка. // Поўны крыўды, які выражае крыўду. Крыўдлівы позірк. □ На яго вачах выступаюць крыўдлівыя слёзы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; заг. падзенься; зак. (ужываецца з прысл. «дзе», «недзе», «куды», «некуды», а таксама з прысл. «нідзе», «нікуды» і адмоўем).
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знікнуць, прапасці. Куды падзеліся дзеці? □ — А Лысухі ўсё яшчэ няма, — загаварыў нарэшце дзядзька Ігналь. — І дзе яна магла падзецца — проста дзіва. Сіняўскі. І куды падзелася .. [Адамава] шчырасць! Дамашэвіч.
2. (звычайна з адмоўем). Знайсці для сябе месца, прытулак. Насоўвалася ноч, а Базыль з Марусяй усё стаялі і стаялі на вуліцы, не ведаючы, дзе ім падзецца. Сачанка. Нахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе? Колас. // Схавацца, уцячы. Куды ж, куды падзецца Ад чорнае бяды? Панчанка. Думкі... Куды ад іх падзецца, калі яны не даюць спакою ні днём, ні ўначы. «Звязда».
•••
Куды (дзе) падзенешся — аб немагчымасці зрабіць што‑н. інакш.
Не ведаць, куды (дзе) падзецца — тое, што і не ведаць, куды (дзе) дзецца (гл. ведаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)