мяце́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае непасрэдныя адносіны да мяцяжу. І помніць дагэтуль Замосце і Снежна, Як беглі палкі генералаў мяцежных. Глебка. // Які заклікае, падбухторвае да мяцяжу. Мяцежная прамова.

2. перан. Трывожны, неспакойны, бурны. Мяцежны характар. □ Мяцежныя жаданні напаўнялі.. [Юльчына] сэрца. Бядуля. Прыходзіў вялікі, прыходзіў мяцежны І радасны росквіт суровай зямлі. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баламу́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата. М. Стральцоў.

2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі. Карпаў.

3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

choppy

[ˈtʃɑ:pi]

adj.

1) адры́вісты, су́таргавы

2) зы́бкі (пра ваду́), неспако́йны

3) патрэ́сканы

4) які́ ча́ста зьмяня́ецца, зьме́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

squally

[ˈskwɔli]

adj.

1) бу́рны

squally weather — бу́рнае надво́р’е

2) пары́вісты (пра ве́цер)

3) informal пагро́зьлівы; неспако́йны, трыво́жны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fretful

[ˈfretfəl]

adj.

1) раздражнёны; зласьлі́вы, капры́зны (пра хво́рае дзіця́)

2) узбу́раны, неспако́йны, бурлі́вы о́ра)

3) гвалто́ўны е́цер)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ве́я, ‑і, ж.

1. Тое, што і завея, завіруха (у 1 знач.). Сек яго [паравоз] вецер, марозіў мароз, Душыла зімовая вея. Панчанка. У тундры я пражыў гады, Там, помню, веі гэтак дзьмулі. А. Александровіч.

2. звычайна мн. (ве́і, ‑яў). Тое, што і вейкі. Шчокі пунсавелі ад марозу, а доўгія веі прыкрывалі неспакойны бляск чорных вачэй. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

troublous

[ˈtrʌbləs]

adj.

1) устурбава́ны, устрыво́жаны; неўсталява́ны; неспако́йны (пра час)

2) бурлі́вы; гвалто́ўны (пра мо́ра, ве́цер)

3) гл. troublesome

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unruly

[ʌnˈru:li]

adj.

1) непако́рны, непако́рлівы; непаслухмя́ны; буя́ны; узбу́раны, узбунтава́ны (нато́ўп)

2) неспако́йны, непадула́дны

an unruly sea — бурлі́вае мо́ра

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

нерво́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае павышаную ўзбуджальнасць. Нервозны чалавек.

2. Звязаны з раздражненнем, узбуджанасцю нерваў. Нервозны настрой. // Які выражае, выдае нервознасць, узбуджанасць, раздражненасць. Нервозны смех, брудныя словы невядомай жанчыны, кінутыя .. [Луізе] у твар, балюча кальнулі ў сэрца. Шашкоў. Віктар ледзь не давіцца нервозным смехам. Карпюк.

3. Неспакойны, трывожны. З некаторага часу Астранамічны інстытут жыў нейкім нервозным, узбуджаным жыццём. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fussy

[ˈfʌsi]

adj.

1) мітусьлі́вы, сумятлі́вы, неспако́йны

2) перабо́рлівы, патрабава́льны

3) по́ўны аздо́баў

a fussy dress — суке́нка з замыслава́тым фасо́нам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)