Разм. Тое, што і яго (у 2 знач.). Зеленюка ўжо не было. У ягоным пакоі непрыкметна кінулася ў вочы халоднае бязладдзе.Зарэцкі.Хрыстафор Галубіцкі аж здзівіўся, што я столькі капаюся ў ягоных кнігах.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слізгану́ць
1.гл. слізгаць;
2.разм. (шмыгануць куды-н, непрыкметна прайсці) húschen vi (s), gléiten*vi (s); únbemerkt fórtgehen*; sich aus dem Stáub máchen (разм.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Віж1 ’шпіён, чалавек, які імкнецца непрыкметна выведаць, высачыць пра другіх’ (Янк. I, Жд., 2, КТС), ст.-бел.вижь ’судовы прыстаў, судовы выканаўца, які меў абавязак дастаўляць у суд адказны бок, абвінавачаных і рабіць агляды і дазнанні’ (Гарб.), укр.віж ’камісар, судовы прыстаў (у старых судах)’, польск.widz ’сведка’, ст.-польск.widz ’віж’. Да прасл.vidjь ’той, хто бачыць’ < viděti.
Віж2 ’глядзі’ (Нас.), рус.вижь ’вось, вось жа, глядзі’, вишь ’тс’, ст.-рус.вижь, ст.-слав.виждь, чэш.viz, макед.види ’тс’ і г. д. Прасл.vidjь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
суту́ласць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць і стан сутулага. Недарэчны той халат яшчэ больш падкрэсліваў .. сутуласць [Уладзіміра Феафілавіча].Васілевіч.Невысокі найбольш з-за свае сутуласці, з рэдкімі і вельмі кароткімі льнянымі вусамі, з падціснутай ніжняй губою, ён непрыкметна снаваў між людзей вёскі.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упо́тай, прысл.
Непрыкметна для іншых, скрытна, тайком, цішком. Вера Іванаўна ўпотай пазірала, як Пятро абыходзіцца з малою.Сабаленка.І толькі часам вечарамі, употай ад хлопцаў, даставаў [Алёша] з тумбачкі чорную бесказырку і падоўгу моўчкі сядзеў, пазіраючы ў засмужанае марозам акно.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́хенька, прысл.
1. Тое, што і ціха (у 1 знач.).
2. Цішком, непрыкметна. Гаспадыня ціхенька штурхае Івана Мацвеевіча ў бок і паказвае смехатлівымі вачыма на Язэпа Крушынскага.Бядуля.— Маро! — сказала мадам Гамрэкелі, — бяжы на веранду і ціхенька паглядзі праз акно.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
Лёгкая павалока з дыму, туману і пад.; смуга. Лёгкая дымка туману непрыкметна выпаўзала з лесу і ахутвала .. цёмны завод з высокім чорным комінам.Пестрак.Рака разлілася так далёка, што процілеглы бераг хаваўся ў шызаватай дымцы.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкула́чнік, ‑а, м.
Уст. Селянін, які дзейнічаў у інтарэсах кулака. Агрызаліся кулакі і падкулачнікі, спадцішка, непрыкметна вялі атакі на новы лад.Асіпенка.Селькоры пісалі пра тое, як кулакі і падкулачнікі падрываюць знутры калгасы — знішчаюць жывёлу, знарок дамагаюцца, каб на палях быў недарод.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спу́сцісты, ‑ая, ‑ае.
1. Які паступова, непрыкметна спускаецца; пакаты. Клебер убачыў зацэментаваны край колішняга акопа.. Там, дзе не было цэменту, край аб’ехаў і быў спусцісты.Чорны.Бераг рабіўся ўсё больш спусцісты.Місько.