nuts [nʌts] adj. infml

1. дурнава́ты, ненарма́льны, крану́ты, звар’яце́лы;

I thought he was nuts. Я падумала, што ён звар’яцеў.

2. (about/on/over) апанта́ны; які́ страшэнна/шалёна/да вар’я́цтва захапля́ецца (чым-н.); які́ не па́мятае сябе́/тра́ціць ро́зум ад захапле́ння;

He’s nuts about cars. Ён да вар’яцтва захапляецца машынамі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

*Навяжоны, навежоны ’дзіўны, дзівакаваты’ (ТС), параўн. укр. навішений ’вар’ят’. Відаць, ад дзеяслова навяжаць ’наведваць’ (Нас.), параўн. палес. навыжʼаты ’развітвацца з нябожчыкам’ (драгіч., Клім.), якое, як відаць з ілюстрацыі (Бабы пошлы noKojHUKa навыжʼаты), хутчэй мае значэнне ’наведваць’, параўн. ст.-бел. ест хоробою обложною навежоны, што суадносіцца з дзеясловам навежати ’наведваць’, адзначаным у пісьмовых помніках з XV ст., які Булыка (Лекс. запазыч., 197) лічыць запазычаннем са ст.-польск. nawiedzać. Польск. дыял. nawiedzonyненармальны чалавек, які знаходзіцца пад уплывам злых духаў, знахар’ тлумачыць семантыку беларускага слова (= *чалавек, якога наведалі злыя духі, у выніку чаго ён страціў здольнасць нармальна сябе паводзіць’), аднак не дае фармальных падстаў лічыць яго непасрэдным запазычаннем, паколькі ўсходнеславянскі рэфлекс ж < *dj характэрны і для тураўскай гаворкі, параўн. на́жа (< *nadja), нужа (< *nudja) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

crazy

[ˈkreɪzi]

adj.

1) звар’яце́лы, псыхі́чна хво́ры, ненарма́льны

2) вар’я́цкі (напр. ду́мка, ўчы́нак), шалёны, неразу́мны; дзі́кі

3) informal ве́льмі энтузіясты́чны, захо́плены чым

She is crazy about modern art — Яна́ захо́пленая мадэ́рным маста́цтвам

4) нямо́цны, кво́лы; нездаро́вы, хі́сткі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тро́нуцца1 ‘звар’яцець’ у фразе: тро́нуцца з ума, з розуму тронувся (палес., гродз., маг., гом., віц., ЛА, 2, Жд. 1, Ян., Юрч. Сін.; пух., Сл. ПЗБ), тро́нутыйненармальны’ (кобр., ЛА, 2). З рус. тронуться (з розуму). Аналагічна ва ўкраінскай мове — тро́нутіся ‘зрабіцца трохі ненармальным, псіхічна хворым’ (ЕСУМ, 5, 646).

Тро́нуцца2 ‘пачацца (пра вайну)’ (Юрч. СНЛ), ‘сапсавацца, растаць (пра зімовую дарогу)’ (лун., Шатал.), тро́нутыса ‘тс’ (Сл. Брэс.), тро́нуць ‘крануць, зачапіць, рушыць’ (ТС), ‘злёгку зачапіць’ (Юрч. Сін.; віц., ЛА, 3), ‘параніць жарабя (пра воўка)’ (ТС). Параўн. укр. трону́ти ‘крануцца, зварушыць’, трога́ти ‘кранацца, варушыць, непакоіць, назаляць’, рус. тро́нуться ‘рушыцца, крануцца’, ‘расчуліцца’, тро́нуть ‘дакрануцца’, ‘зачапіць’, ‘рушыць (у дарогу, з месца)’, ‘папсаваць, крануць, прымарозіць’, сюды ж балг. тро́гвам ‘кранаю’. Надзейнай адзінай этымалогіі няма (Фасмер, 4, 104): супастаўляюць з лат. treksne ‘ўдар, поштурх’, ст.-ісл. þreka ‘сціскаць, давіць’, ст.-англ. đracu ‘націск, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 230), ст.-лат. trieksne (XVII ст.) ‘бунт, мяцеж’ (Каруліс, 2, 426); з лац. tergeō, ‑ēre ‘мыць, чысціць’, гоц. þaíeko ‘дзірка’ (Петр, BB, 18, 285). Рускае слова выводзяць з тро́пнуть ‘топнуць’, тропа́ть ‘таптаць’ (Трубачоў, Дополн.). Гл. яшчэ Чарных, 2, 263–264; ЕСУМ, 5, 646.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

незвычайны, надзвычайны, нязвыклы, нязвычны, непрывычны, небывалы, нечуваны, нябачаны, неверагодны, неймаверны, невераемны, немагчымы, невыказны, невымоўны, выключны, дзіўны, ненармальны, ненатуральны, нечалавечы, фенаменальны, унікальны, сенсацыйны, экстравагантны; несусветны, не абы-які (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

mad

[mæd]

adj.

1) ненарма́льны, звар’яце́лы; шалёны

2) дурны́, неразу́мны

3)

а) які́ страшэ́нна лю́біць што-н.

mad (after, about) — шалёна захо́плены (чым-н.)

б) дзі́ка ра́дасны або́ вясёлы

4) informal ве́льмі злы

to get mad — узлава́цца, мо́цна раззлава́цца

Don’t get mad at me — Ня гне́вайся на мяне́

like mad — шалёна, мо́цна або́ ху́тка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

nature [ˈneɪtʃə] n.

1. прыро́да;

(Mother) Nature ма́ці-прыро́да;

the laws of nature зако́ны прыро́ды

2. нату́ра, хара́ктар;

human nature чалаве́чая/людска́я прыро́да, чалаве́чыя сла́басці;

by nature па прыро́дзе, па хара́ктары, па нату́ры;

He is kind by nature. Па характары ён добры чалавек.

3. тып, род, сорт;

Things of that nature do not interest me. Падобныя рэчы мяне не цікавяць.

against nature ненатура́льны, ненарма́льны; амара́льны;

let nature take its course не ўме́швацца ў ход падзе́й; дазваля́ць падзе́ям ісці́ сваі́м пара́дкам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

crank

I [kræŋk]

1.

n.

1) Tech. крывашы́п -а m., кале́на n.; завадна́я ру́чка

2) дзіва́цтва n.; капры́з -у m.; фанта́зія f.

3) Brit. слабы́, кво́лы; хвараві́ты; ненарма́льны

2.

v.t.

1) заво́дзіць (мэхані́зм) ру́чкаю

2) прысьпяша́ць, падганя́ць

to crank up production — прысьпе́шыць вытво́рчасьць

II [kræŋk]

adj.

1) хі́сткі, расхі́станы

2) Figur. дзіва́цкі

a crank telephone call — дзіва́цкі тэлефо́нны звано́к

3) Brit. нестабі́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

крывы́, ‑ая, ‑ое.

1. Выгнуты, з загібамі; не роўны, не прамы. Крывы сук. Крывая шабля. □ Між палёў шырокіх, Як змяя якая, Цягнецца дарога, Вузкая, крывая. Колас. У лесе ўсякія дрэвы бываюць. Тое крывое, тое аднабокае. Ермаловіч.

2. Ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела). Крывы палец. Крывое плячо. □ Калі ўжо, бывае, няма ніякай работы, — дзед, кульгаючы на крывую левую нагу, абыдзе за дзень усю ваколіцу. Якімовіч.

3. Разм. З пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы. Назаўтра на імя Міхала крывы Пракоп прынёс тэлеграму. Васілевіч. / у знач. наз. крывы́, ‑ога, м.; крыва́я, ‑ой, ж. Крывы з прамога смяецца. З нар.

4. Перакошаны, пахілены набок. У маленькіх крывых акенцах не ў меру пышна ззяла яснае святло. Зарэцкі. Крывыя подпісы мужыкоў занялі ўвесь ліст паперы. Колас. // Які дае скажонае адлюстраванне. Крывое люстэрка.

5. перан. Іранічны, пагардлівы (пра позірк, ўсмешку і пад.). Гледзячы Кірылу проста ў вочы.., незнаёмы спытаў з крывой усмешкай: — Што ж гэта ты, друг сітны, сказаўшы «а», не сказаў «бэ». Не хапіла духу? Шамякін.

6. у знач. наз. крыва́я, ‑ой, ж. Спец. Непрамая лінія. Правесці крывую.

7. у знач. наз. крыва́я, ‑ой, ж.; чаго. Графічны паказ пры дапамозе крывой лініі суадноснасці колькасных паказчыкаў якога‑н. працэсу. Крывая ападкаў. Крывая тэмпературы.

•••

Глядзець крывым вокам гл. глядзець.

Крывая душа гл. душа.

Крывое кола гл. кола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвараві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта хварэе; схільны да захворвання. Сідар Нікіфаравіч — чалавек састарэлы, хваравіты, ён амаль увесь час кашляе. Аляхновіч. // Які з’явіўся ў выніку хваробы; які суправаджае хваробу. У хваравітай, гарачкавай дрымоце, дзе сон і ява блыталіся, ледзь не штоночы лезла ў галаву назольнае, страшнае відовішча. Мележ. Потым хлапец з крактаннем і хваравітай кволасцю павярнуўся на бок і глянуў на падаконнік. Кулакоўскі. // Які сведчыць аб хваробе, нездаровым стане. — Хто там? — пачуўся слабы, хваравіты голас, і толькі тады ў паўзмроку я разгледзеў на падушцы знясілены худы твар жанчыны. Радкевіч. // перан. Пашкоджаны хваробамі; чахлы, кволы. Востраў гэты не быў падобны на звычайную балотную выспу, пакрытую нізкарослым, хваравітым ад лішку вільгаці лесу. Шамякін. Пачалі ратаваць кволую, хваравітую кукурузу. Бялевіч.

2. Выкліканы болем, які сведчыць пра боль. Хваравіты стогн. □ Па .. твары [Акаловіча] пайшла хваравітая грымаса. Чорны.

3. перан. Перабольшаны, празмерны, ненармальны. Вышэйшым ідэалам пана Вашамірскага ў гэту вясну і было — мець коней лепшых, чымся ва ўсіх суседзяў ваколіцы. Гэта ў яго раптам вырасла ў манію, у хваравітую цягу. Бядуля. Яе часамі ахоплівала нейкая хваравітая рэўнасць. Надзя без прычыны накідвалася на Рамана нават тады, калі яму прыходзілася пазней вярнуцца з работы. Чарнышэвіч. // Нездаровы, непажаданы. [Нарыновіч:] — Калі што бытуе хваравітае сярод моладзі, мы, дарослыя, ва ўсім вінаваты. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)