Бяда, няшчасце, непрыемнасці. Згіне гора, і слёз мора, — Не вечна напасць!Купала.Бабка Наста кулём скацілася з печы і бухнула ў ногі рыжаму папу: — А паночак, а залаценькі! А за што ж на нас напасць такая? Апошняе сена забралі, худоба з голаду дохне.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСІ́РЫС,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог расліннасці, вады, уладар замагільнага свету. Лічыўся сынам бога зямлі Геба і багіні неба Нут, яго сястрой і жонкай была Ісіда. Асірыса ўяўлялі ў вобразе чалавека з муміфікаваным целам і знакамі царскай улады; лічылі, што ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, навучыў сеяць злакі, пячы хлеб, здабываць руды, будаваць гарады і інш. Брат Асірыса, бог пустыні Сет, забіў яго, але Ісіда знайшла цела мужа, здабыла ўтоеную ў ім жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага Асірыса сына Гора. Грэкі атаясамлівалі Асірыса з Дыянісам. Міф пра смерць і ўваскрэсенне Асірыса паўплываў на ўзнікненне міфа пра Хрыста.
Да арт.Асірыс. Гор вядзе памерлага да трона Асірыса. Малюнак з «Кнігі мёртвых». Каля 1450 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бяда́к, бедака, м.
Разм. Той, хто вечна гаруе, бяздольны; няшчасны, гаротны. Сымон лічыўся найбольшым бедаком у вёсцы. Дзе калі якое гора навернецца, заўсёды трапіць на Сымона.Бядуля.[Ліса] коціць лапамі вожыка да бліжэйшага ручайка; спіхвае яго ў ваду... Каб не ўтапіцца, бедаку трэба плысці, і ён выпростваецца ў вадзе.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўладкава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неўладкаванага; адсутнасць сістэмы ў чым‑н. Неўладкаванасць спраў. □ Хлопчык пасек лазы, навысякаў колля і змайстраваў гэтакі добры будан, і калі б не вайна, калі б не раненыя ды не гора і боль навокал, можна было б забыцца на неўладкаванасць ляснога быту.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мышж. мышь;
○ ляту́чая м. — лету́чая мышь;
◊ сядзе́ць як м. пад ве́нікам — сиде́ть затаи́в дыха́ние; сиде́ть ни жив ни мёртв;
загі́нуць як руда́я м. — пропа́сть ни за что;
надзьму́цца як м. на кру́пы — наду́ться как мышь на крупу́;
гара́ нарадзі́ла м. — погов.гора́ родила́ мышь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мой
1. (ж. мая́, ср. маё, мн. мае́); притяж., м. мой;
м. сын — мой сын;
мая́ дачка́ — моя́ дочь;
маё пыта́нне — мой вопро́с;
2.в знач. сущ., прост. (муж, возлюбленный) мой;
◊ на маёй па́мяці, за маю́ па́мяць — на мое́й па́мяти;
мая́ ха́та з кра́ю — моя́ ха́та с кра́ю;
бо́жа м., бо́жухна м. — бог ты мой;
м. (твой, яго́, яе́ і г.д.) верх — мой (твой, его́, её и т.д.) верх;
на маё вы́йшла — вы́шло по-мо́ему;
на маё шча́сце — на моё сча́стье;
на маю́ ду́мку — на мой взгляд; по моему́ мне́нию;
на маі́м вяку́ — на моём веку́;
на маё го́ра, на маю́ бяду́ — на моё го́ре, на мою́ беду́;
язы́к м. — во́раг м. — посл. язы́к мой — враг мой;
я не я, і кабы́ла не мая́ — погов. я не я, и ло́шадь не моя́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выка́знік, ‑а, м.
1. Галоўны член сказа, які абазначае дзеянне ці стан прадмета, выражанага дзейнікам; прэдыкат. Просты, састаўны выказнік.
2. Тое, што і выразнік. У імкненні служыць мастацкім словам простаму люду ці, інакш кажучы, быць выказнікам яго гора Багушэвіч даволі часта засяроджваў увагу амаль выключна на сацыяльных аспектах жыцця.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небыццё, ‑я, н.
Адсутнасць існавання, жыццядзейнасці; нябыт. Хутка холад дабярэцца да грудзей, да сэрца, і тады канец. Чорная ноч, небыццё.Паслядовіч.Трапятліва абудзілася і палілася, як з глыбінь стагоддзяў, з самога небыцця, на паляну музыка, поўная стоенай журбы, спакою і таямнічай радасці.Вышынскі.Гора, качэўная доля Ў небыццё адышлі.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тугаду́м, ‑а, м.
Разм. Той, хто не можа хутка думаць, разумець. Выхваляўся тугадум: Маю сорак тэм-задум!.. Але вось бяда і гора. Што няма дагэтуль твораў.Шушкевіч.Вырашыў [Шыковіч] пагутарыць з Тужыкавым. Праўда, ён — тугадум, як той анекдатычны фін, — на пытанне, якое задалі раніцой, адкажа ўвечары, але затое аб’ектыўны і разумны.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зача́хнуць, ‑чахну, ‑чахнеш, ‑чахне; пр. зачах, ‑ла; зак.
Змарнець, заняпасці (ад хваробы, гора і пад.). Зачахнуць у няволі. □ — Што ты, бедная дзяўчынка, Тут павісла на крыжы? Ты зачахнеш, Кацярынка, Як былінка на мяжы.Броўка.// Спыніць рост, развіццё; звяць, засохнуць (пра расліны). Калі дрэўца перасаджваюць у новы грунт, дык і яно патрабуе стараннага догляду і дапамогі. Інакш можа зачахнуць або і зусім загінуць.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)