Адчуць нянавісць, пранікнуцца нянавісцю да каго‑, чаго‑н. Саша ніколі раней не прала і з першых жа дзён зненавідзела гэту дапатопную работу.Шамякін.— Калі вы яшчэ хоць раз схлусіце мне ці каму-небудзь іншаму, я зненавіджу вас назаўсёды.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасяле́нец, ‑нца, м.
1. Той, хто пасяліўся на новым месцы. Пасяленцы на неабжытых землях.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — сасланы на пасяленне чалавек. [Павел Лукіч:] — Глухія нашы ваколіцы сярод непраходных балот былі .. месцам высылкі для тых, хто ў чым правініўся перад дзяржавай. Пасяленцы абзаводзіліся сем’ямі і заставаліся назаўсёды.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
1. Набыць усё неабходнае для жылля (мэблю, хатнія рэчы і пад.). Абсталяваліся — люба паглядзець. Адно, замест крэслаў, стаялі ля сцен лаўкі на бярозавых калках.Асіпенка.
2. Спыніцца, пасяліцца дзе‑н. надоўга, назаўсёды. Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пако́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., зкім-чым.
1. Палажыць назаўсёды канец чаму‑н., спыніць што‑н. Кастрычніцкая рэвалюцыя пакончыла і з нацыянальным прыгнечаннем.Бярозкін.— Даб’емся сяброўскае згоды, Пакончым са зброяй навек!Броўка.
2.Разм. Знішчыць, забіць, прыкончыць. Паспелі хлапцы яшчэ да цягніка з канвоем пакончыць. Няма больш канвою.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
good1[gʊd]n.
1. дабро́; кары́сць;
good and evil дабро́ і зло;
I’m doing this for your good. Я раблю гэта дзеля вашай карысці;
What’s the good of…?/What good is…? Якая карысць ад…?/Які сэнс у…?;
2. the goodpl. дабрадзе́і, паважа́ныя лю́дзі
♦
all to the good тым лепш;
be no good ма́рна;
do (smb.) good прыне́сці кары́сць, дапамагчы́ каму́-н.;
The doctor says a few days of rest will do you good. Доктар кажа, што вам будзе карысна адпачыць некалькі дзён;
for goodназаўсёды;
He’s gone for good. Ён паехаў назаўсёды.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
amen
1. амінь;
2.разм. канец;
jak amen w pacierzu — без сумнення; напэўна;
na amen — назаўсёды; зусім; цалкам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
будуа́р, ‑а, м.
Уст. Маленькая гасціная багатай жанчыны для прыёму найбольш блізкіх знаёмых. [Чарноцкі:] (з успышкай хвалявання) Тады, перад выездам, у самую апошнюю хвіліну, яна, нябожчыца, села за фартэпіяна, каб развітацца назаўсёды з усім тым... родным... вечным... Але .. [Міхалковіч] раптам увёў у яе будуар натоўп мужыкоў...Чорны.// Абсталяванне, мэбля такога пакоя. Будуар з чырвонага дрэва.
[Фр. boudoir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мат1, ‑а, М маце, м.
1. Становішча ў шахматнай гульні, калі кароль, знаходзячыся пад ударам фігуры праціўніка, не можа абараніцца, што азначае пройгрыш партыі.
2.перан. Безнадзейнае становішча.
[Перс. māt — памёр.]
мат2, ‑а, М маце, м.
Брыдкая лаянка. [Карніцкі:] — Бывай здароў і раз назаўсёды запомні: размаўляць са мною пры дапамозе мата не дазволю.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сканчэ́нне, ‑я, н.
Завяршэнне, давядзенне чаго‑н. да канца; канец. За вячэрай старшыня сказаў колькі слоў аб ударным сканчэнне малацьбы, сяўбы, нарыхтовак.Чорны.Ад імя камісіі Іван Паўлавіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы.Васілевіч.
•••
Да сканчэння свету — назаўсёды; вельмі доўга.
Сканчэнне свету — у хрысціянскім веравучэнні — канец, пагібель свету.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)