трыго́нія

(н.-лац. trigonia, ад гр. trigonon = трохвугольнік)

малюск класа двухстворкавых, які жыве ў мелкаводных участках мораў, што амываюць Малайскі архіпелаг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фізэ́ла

(н.-лац. physella)

малюск класа бруханогіх, які жыве ў вадаёмах Паўн. Амерыкі; з акварыумаў рыбаводаў-аматараў пашырыўся ў вадаёмах Еўропы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

cockle

I [ˈkɑ:kəl]

n.

1) Zool. сэрцападо́бнік -а m. (малю́ск)

2) малы́, плы́ткі чо́вен

3) выпукле́ньне паве́рхні; змо́ршчына f.

II [ˈkɑ:kəl]

n.

куко́ль -ю m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мелано́псіс

(ад гр. melas, -anos = чорны + opsis = зрок)

малюск класа бруханогіх, пашыраны ў рэчках з хуткім цячэннем у Сярэд. і Паўд.-Усх. Еўропе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

conch

[kɑ:ŋk]

n., pl. conchs or conches

1) Zool. сьлізьня́к -а́ m.; малю́скm.

2) ра́кавіна f.

3) Arch.

а) скляпе́ньне ку́пала

б) абсы́да f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

наўты́лус

(н.-лац. nautilus, ад гр. nautilos = караблік)

галаваногі малюск падкласа наўтылаідэй са спіральна закручанай ракавінай, пашыраны ў водах паміж Паўд.Усх. Азіяй і Аўстраліяй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДВУХСТВО́РКАВЫЯ МАЛЮ́СКІ, пласціністашчэлепныя малюскі (Bivalvia, Lamellibranchia),

клас водных беспазваночных малюскаў. 3 надатр., 14 атр., 130 сучасных сям., каля 1 тыс. родаў, 20 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах, саленаватых азёрах, у акіянах і морах Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. Донныя маларухомыя жывёлы. На Беларусі найб. вядомы прадстаўнікі з родаў гарошынкі і шароўкі (каля 30 відаў), бяззубкі і перлаўкі; жамчужніца звычайная занесена ў Чырв. кнігу.

Даўж. 2—3 мм — 1,5 м, маса да 250 кг (трыдакна). Ракавіна з 2 створак (адсюль назва). На спінным баку створкі звязаны эластычнай перамычкай (лігаментам), унутры — 1—2 мышцамі-замыкальнікамі (адуктарамі). У большасці Д.м. патоўшчаны спінны край створак мае выступы (зубы), сукупнасць якіх утварае т.зв. замок. Створкі ракавіны ўнутры высланы 2 скурнымі складкамі — «мантыяй», між імі і целам мантыйная поласць. У некат. Д.м. (жамчужніцы, мідыі, бяззубкі) іншародныя часцінкі, што трапляюць у поласць, абвалакваюцца слаямі перламутру і пераўтвараюцца ў жэмчуг. На брушным баку цела ў большасці Д.м. ёсць мускулісты выраст — нага, у многіх з бісусавай залозай, якая выдзяляе трывалыя ніці (бісус), з іх дапамогай малюск прымацоўваецца да субстрату. Пераважна раздзельнаполыя, апладненне вонкавае. Біяфільтратары. Кормяцца планктонам або дэтрытам. Корм рыб і марскіх жывёл. Аб’екты промыслу і аквакультуры.

Двухстворкавыя малюскі: 1 — марская жамчужніца; 2 — спандылюс прыгожы; 3 — амусіум японскі; 4 — бяззубка вузкая; 5 — шароўка рачная; 6 — шароўка азёрная.

т. 6, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сэ́пія

(лац. sepia, ад гр. sepia)

1) марскі драпежны галаваногі малюск атрада дэкаподаў, які выдзяляе карычневае фарбуючае фарбавальнае рэчыва; каракаціца;

2) карычневая фарба з рэчыва, выдзеленага гэтым малюскам, а таксама малюнак, зроблены такой фарбай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ство́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад. Расчыняюцца створкі дзвярэй, з рашучым выглядам заходзіць жонка, на руках у яе ватняе паліто, зімовая шапка. Навуменка. Спадае зашчапка з крука, Мільгае зграбная рука, І пад яе прыгожым рухам Узбоч плывуць дзве створкі духам. Колас. Ганна адчыніла другую створку акна і перагнулася паглядзець на двор. Гартны. / Пра часткі люстэрка, шырмы і пад. // Кожная з дзвюх палавінак ракавіны некаторых беспазваночных. Калі па неасцярожнасці [людзі] траплялі нагамі ў расчыненыя створкі,.. патрывожаны малюск хутка закрываўся. Матрунёнак. // Кожная з палавінак каробачкі некаторых раслін, якая растульваецца пасля паспявання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сліма́кмалюск, які мае ракавіну і рухаецца вельмі марудна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Жыв. св.), ‘смоўж’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ‘палявы смоўж’ (Касп.), слюма́к ‘слізняк, смоўж’ (віц., Жыв. НС), сляма́к ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. слима́к, польск. ślimak ‘смоўж, слімак’, чэш., славац. slimák ‘тс’, балг. сли́мак ‘смоўж, Helix’, макед. дыял. сли́мок ‘тс’. Праслав. *slimakъ, роднаснае грэч. λείμαξ, Р. скл. λείμακος ‘смоўж без ракавіны’, лац. līmāx, ‑ācis ‘слімак’, ст.-ісл. slím ‘слізь, глей’, с.-н.-ням. slîm ‘ціна, гразь’, ірл. slenum ‘гладкі’, якія да і.-е. *(s)leim‑ ‘слізкі’. Гл. таксама сліна і роднасныя (слімак пакідае пасля сябе сліністы след — гл. Махэк₂, 554; Траўман, 269; іншую літ-py гл. Фасмер, 3, 672; Трубачоў, Проспект, 79). Карскі (Белорусы, 157) меркаваў пра польскае пасрэдніцтва праз збліжэнне з лац. limax, што не мае падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)