АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА УЗБРО́ЕНЫХ СІЛ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ.
Існуе з 1938, да 1992 наз. Ансамбль песні і танца Бел.ваен. акругі. Арганізатар і першы маст. кіраўнік А.Усачоў. З 1949 базіруецца ў Мінску. У складзе ансамбля мужчынскі хор, танц. група і эстрадна-сімф. аркестр. Маст. кіраўнік і гал. дырыжор У.Ермалаеў (з 1994), гал. хормайстар Б.Кір’янаў, сярод салістаў А.Кузняцоў, У.Яскевіч і інш.
У рэпертуары ваен.-патрыят. творы, рус. і зарубежная класіка, сучасная эстрадная музыка, бел., рус. і ўкр.нар. песні і танцы, творы бел. кампазітараў, вак.-харэагр. кампазіцыі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Гастраліраваў у Францыі, Германіі, Польшчы і інш.
«Траецкая кадрыля» ў выкананні Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЯ́ЧЫЧ (Віктар Лук’янавіч) (н. 11.7.1934, г. Харкаў, Украіна),
бел. эстрадны спявак (барытон). Нар.арт. Беларусі (1976). Вучыўся ў Мінскім муз. вучылішчы (1959—62). З 1957 саліст Дзярж.нар. хору Беларусі, хору Бел. радыё, Ансамбля песні і танца БВА. З 1966 у Бел. філармоніі, маст. кіраўнік канцэртна-гастрольнага аб’яднання «Мінскканцэрт». У 1992—96 маст. кіраўнік Рэсп. дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва, з 1996 — Дзярж. аб’яднання «Белканцэрт». Першы выканаўца песень многіх бел. кампазітараў (І.Лучанка, Я.Глебава, Л.Захлеўнага і інш.). Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне сав. песні (Масква, 1966), Міжнар. конкурсу эстраднай песні «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1967), Фестывалю сучаснай эстраднай песні (Токіо, 1973, Вял. прыз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНІ́ШАЎ (Алібек Мусаевіч) (н. 30.7.1951, Алматы),
казахскі спявак (тэнар). Нар.арт. Казахстана (1981), нар.арт.СССР (1986). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1976). З 1976 саліст Каз. філармоніі, з 1978 — Каз.т-ра оперы і балета. Мае моцны голас прыгожага мяккага тэмбру, вял. дыяпазону. Выконвае гал. партыі тэнаровага рэпертуару ў операх класікаў, сучасных айч. і замежных кампазітараў. Сярод іх: Тулеген («Кыз Жыбек» Я.Брусілоўскага), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі) і інш. У канцэртным рэпертуары неапалітанскія, рус.нар. песні, рамансы. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1975), міжнар. конкурсаў імя Р.Шумана (г. Цвікаў, Германія, 1977), вакалістаў у Рыо-дэ-Жанейра (1979). Прэмія Ленінскага камсамола 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЗНА (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 30.9.1962, в. Опса Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. кампазітар. Сын У.І.Карызны. Скончыў Бел. кансерваторыю (1990, клас Я.Глебава). Яго лепшыя творы ўвасабляюць нац. вобразы і рамант.муз. традыцыі. Значнае месца ў творчасці займае песенны жанр. Сярод твораў: кантата «Таемнасць цішыні» на словы П.Броўкі, М.Танка, А.Гаруна, П.Ланчанкі, У.І.Карызны; сюіта «На гары дубочак» на нар. словы (1990), ронда «Пачастунак» для аркестра бел.нар. інструментаў; цыкл для фп. «Дзіцячыя песні», саната для скрыпкі і фп.; хары, рамансы, песні на словы бел. паэтаў («Зямля мая», «Звон часу», «На азёрах сініх» і інш.). ЛаўрэатРэсп. конкурсаў патрыят. песні 1986, 1987.
кіргізскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Ташкенцкую кансерваторыю (1966). З 1966 саліст Кіргізскага т-ра оперы і балета (Бішкек), з 1992 у Марыінскім т-ры (С.-Пецярбург). Валодаў моцным гнуткім голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону. Сярод партый: Канурбай («Манас» У.Уласава, А.Малдыбаева і У.Ферэ), Барыс Гадуноў і Пімен («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Мефістофель («Мефістофель» А.Бойта і «Фауст» Ш.Гуно), Пётр I («Пётр I» А.Пятрова). ЛаўрэатМіжнар. конкурсаў вакалістаў у Тулузе (Францыя, 1971), маладых оперных спевакоў (Сафія, 1973). Дзярж. прэмія Кыргызстана імя Тактагула 1976. Дзярж. прэмія СССР 1985.
артыст балета. Засл. арт. Расіі (1973). Скончыў Ленінградскае маст. вучылішча (1967). З 1967 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя С.М.Кірава. З 1974 у ЗША. Супрацоўнічае з «Амерыканскім тэатрам балета» (у 1980—89 маст. дырэктар і саліст), «Нью-Йоркскім гарадскім балетам», танцаваў у трупах А.Эйлі, П.Тэйлара, Каралеўскім балеце Вялікабрытаніі, «Балеце XX стагоддзя», Марсельскім балеце і інш. З 1992 узначальвае трупу «Танцавальны праект «Белы дуб» (Фларыда, ЗША). Сярод партый: Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Альберт («Жызэль» А.Адана), Шчаўкунок («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага) і інш. Здымаецца ў тэле- і кінафільмах. ЛаўрэатМіжнар. конкурсаў балета (Варна, 1966; Масква, 1969) і прэміі імя В.Ніжынскага (Парыж, 1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́РЧЫК (Марат Казіміравіч) (н. 10.9.1962, в. Палонка Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спявак (лірычны тэнар). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1985), Бел. акадэмію музыкі (1993, клас А.Генералава). З 1990 саліст Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Валодае голасам цёплага, прыгожага тэмбру, роўным ва ўсіх рэгістрах. Выконвае партыі пераважна драм. плана. Сярод лепшых партый: Свеціловіч («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Іешуа, Майстар («Майстар і Маргарыта» Я.Глебавай Ленскі, Вадэмон («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Паміна («Чароўная флейта» В.А.Моцарта), Каварадосі, Пінкертон («Тоска», «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Герцаг, Рычард («Рыгалета», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу імя Глінкі (1991, Алматы), дыпламант міжнар. конкурсу «Новыя імёны» (1991, Германія).
рускі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1968). У 1968—88 саліст, у 1995—97 маст. кіраўнік балета Вял.т-ра. Адначасова з 1984 маст. кіраўнік харэагр. ансамбля «Маскоўскі балет» (з 1989 т-р «Рускі балет»). Гардзееву-танцоўшчыку найб. блізкія партыі лірыка-драм. плана: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод пастановак: «Шчаўкунок», «Міраж» на муз. В.А.Моцарта, «Мелодыя» на муз. А.Дворжака, новая рэд. «Вальпургіевай ночы» з оперы «Фауст» Ш.Гуно і інш.Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета (1972), Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГМЫ́РА (Барыс Раманавіч) (5.8.1903, г. Лебядзін, Украіна — 1.8.1969),
украінскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1951). Скончыў харкаўскія інж.-буд. ін-т (1935), кансерваторыю (1939). З 1936 саліст Харкаўскага, з 1939 — Кіеўскага т-раў оперы і балета. Валодаў голасам мяккага аксамітнага тэмбру, вял. дыяпазону. Першы выканаўца партый Крываноса («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча), Ціхана Несцерава («Зара над Дзвіной» Ю.Мейтуса), Рушчака («Мілана» Г.Майбарады). Сярод інш. партый: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Тарас Бульба (аднайм. опера М.Лысенкі). Канцэртны рэпертуар уключаў творы укр., рус. і замежных кампазітараў, нар. песні. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1939). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБ (Леў Уладзіміравіч) (29.9.1904, г. Днепрапятроўск, Украіна — 26.5.1994),
бел. кінарэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). У 1939—79 на кінастудыі «Беларусьфільм». Ствараў маст. фільмы для дзяцей і юнацтва: «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959; прэміі Усесаюзнага кінафестывалю, міжнар. кінафестываляў ў Мар-дэль-Плата, «Залатая пласцінка» і дыплом у Вічэнца), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971; за ўсе тры Дзярж. прэмія Беларусі 1972). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1968 за фільмы «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Дзеці партызана» (1954, з М.Фігуроўскім), «Міколка-паравоз» (1957) і «Вуліца малодшага сына» (1962). Зняў стужкі «Пушчык едзе ў Прагу» (1965) і «Маленькі сяржант» (1977) (з кінастудыяй «Барандаўфільм», Чэхаславакія). Фільмы Голуба вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, уменнем раскрыць маст. здольнасці юных выканаўцаў.