ШАФРА́НАВА Тамара Аляксандраўна (н. 21.2.1946, г. Віцебск),
бел. выканаўца на балалайцы, дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла Бел. кансерваторыю (1971, кл. М.Прашко). У 1971—2002 выкладчык, адначасова з 1990 кіраўнік і салістка актэта балалаек, кіраўнік і дырыжор аркестра рус. нар. інструментаў муз. вучылішча ў Віцебску. Выканаўчай манеры Ш. уласцівы тонкае адчуванне стылістыкі твора, багатая палітра дынамічных адценняў, эмацыянальная выразнасць муз. вобразаў. У яе рэпертуары апрацоўкі бел. і рус. нар. песень, творы бел. кампазітараў, рус. і замежнай класікі. Лаўрэат Рэсп. і Усесаюзнага конкурсаў артыстаў эстрады (1974), рэсп. конкурсаў хар. і арк. калектываў (1977, 1981, 1984).
А.В.Скорабагатчанка.
т. 17, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)