ich wérde dich schon ~ máchen! я ж табе́ пакажу́!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ціхо́ня, ‑і, ДМ ‑ю, Т ‑ем, м.; ДМ ‑і, Т ‑яй (‑яю), ж.
Ціхі, лагодны, ціхмяны чалавек. Аднойчы гэты ціхоня, які, здавалася, і мухі не мог пакрыўдзіць, учыніў такое, што не кожны даваў веры.Сіняўскі.І вось Волька скончыла вучобу не горш, а, можа, нават і лепш за Петруся. Вось табе і ціхоня Волька. Хто б мог падумаць!..Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
míld, mílde
1.a мя́ккі, лаго́дны, ці́хі, рахма́ны;
~es Klíma уме́раны [сярэ́дні] клі́мат
2.adv мя́кка;
~ geságt мя́кка ка́жучы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Сці́плы ’просты, стрыманы, без прэтэнзій’, ’невялікі, сярэдні’ (ТСБМ), ’скромны, ціхі’ (Гарэц.), ’ціхі, пільны’ (Варл.), ’гаспадарлівы’ (Мат. Маг.), ’эканомны; скупы’ (Мат. Гом.), сці́пл(н)ы ’скромны, ціхі, лагодны; просты’ (Некр. і Байк.). Як відаць з апошняга, не можа разглядацца асобна ад сціпны (гл.); параўн., аднак, сціплы ’стройны (?): (хвоі) стаяць — прыгожыя, сціплыя — застыглі ў святой нерухомасці (М. Зарэцкі), што магло б сведчыць аб уплыве літ.stỹpti ’цягнуцца (уверх)’ на семантыку слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ідылі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ідыліі (у 1 знач.). Ідылічны жанр.
2. Мірны, ціхі, спакойны; нічым не засмучаны. Ідылічны настрой. □ У пакой улятаў лагодны шум вясковага лесу, наперабой спявалі птушкі, але гэты ідылічны малюнак не супакойваў.Шчарбатаў.Ну, бываюць такія ідылічныя сем’і, дзе б пражылі век, ні разу ні ў чым не ўсумніўшыся, не засумаваўшы; без адзінага папроку і непаразумення?Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)