Казённікі ’казённыя боты’ (Мат. Маг.). Аналагічныя ўтварэнні (таксама семантычныя кандэнсатар у рус. мове: пск.казённік ’дзяржаўная вінная крама’, маск. і інш. ’дзяржаўны лес’, вяц. ’сарафан’. Звяртае на сябе ўвагу ўсх. характар гэтага і папярэдняга слова, аднак бачыць тут уплыў рус. мовы нельга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
perfumeria
ж.
1. парфумерыя; парфумная крама;
2. парфумерыя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
masarnia
ж.
1. каўбасная крама;
2. каўбасная фабрыка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
інтэ́рас, ‑у, м.
1.Разм. Справа, дзелавая патрэба. [Данілка:] А я маю да цябе важны інтэрас: пазыч ты мне жыл на струны.Купала.— Аўгінька, ці ў хаце твой бацька? Я маю да яго інтэрас.Зарэцкі.
2.Абл. Занятак гандлем; крама. — Які цяпер гандаль, хто цяпер гандлюе. Усе тыя, што калісь мелі свой інтэрас, цяпер вунь дзе гандлююць...Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАРЭ́ЦКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў в. Парэчча Пінскага пав. (цяпер у Пінскім р-не Брэсцкай вобл.) у 1836—1916. Выпускала трыко, тонкую шарсцяную тканіну, двайное сукно. У 1879 працавала 420 рабочых. У 1895 былі 3 (у 1900—4) паравыя машыны і паравыя катлы, 3400 ткацкіх верацён і інш. У некаторыя гады ф-ка выпускала да 230 тыс. аршынаў сукна і трыко. Прадукцыю збывалі ў Маскву, Пецярбург, Варшаву, Вільню, Кіеў, Адэсу, Беласток, Мінск. На выстаўках вырабы ф-кі былі адзначаны сярэбраным (Парыж, 1878) і залатым (Масква, 1882) медалямі. Пры фабрыцы было вучылішча, 4 казармы для сямейных, 4 інтэрнаты, бальніца, прадуктовая крама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫТМ-ЭНД-БЛЮЗ (англ. rhytm and blues),
стыль папулярнай негрыцянскай музыкі, які спалучыў традыцыі блюза, у т. л. бугі-вугі, джаза і інстр.-танцавальнай музыкі. Аформіўся ў 1940-я г. ў прамысл. цэнтрах на Пн ЗША. Для Р.-э.-б. характэрна выкарыстанне інструментаў з электраўзмацненнем. У адрозненне ад класічнага блюза характарызуецца больш акцэнтаваным рытмам і паскораным тэмпам выканання. З канца 1950-х г. распаўсюдзіўся ў Вялікабрытаніі. З 1960-х г. існуе ў межах поп-музыкі як аснова для інш. яе кірункаў (рок-н-рол, соул, хэві метал і інш.). На Беларусі Р.-э.-б. выконвае група «Крама».