смыка́ть несов.

1. (соединять) змыка́ць;

смыка́ть ряды́ змыка́ць рады́;

смыка́ть провода́ змыка́ць (злуча́ць) правады́;

2. (глаза) сплю́шчваць, заплю́шчваць; зво́дзіць; (губы) сту́льваць; (о раздвинутых предметах) склада́ць, сту́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bleiten vt

1) адво́дзіць

2) выво́дзіць (ад чаго-н.); утвара́ць (ад чаго-н.);

deses Wort ist vom Grechischen bgeleitet гэ́тае сло́ва грэ́часкага пахо́джання

3) зво́дзіць, збіва́ць (з дарогі);

j-n von der rchten Bahn ~ зво́дзіць, збіва́ць каго́-н. з пра́вільнага шля́ху

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

губі́ць, гублю, губіш, губіць; незак., каго-што.

1. Нішчыць, псаваць, рабіць непрыгодным. Ад лясоў, як даведаўся Петрык, і клімат робіцца мякчэйшым, і знікаюць засухі, што губяць пасевы. Якімовіч. // перан. Дарэмна, бязмэтна траціць (час, сродкі, сілы і пад.). Нашто губіць век малады І траціць леты без карысці? Колас.

2. Зводзіць са свету, забіваць. Воўк пад дубам скалазубы — Ажно страх — Варана патрошыць, губіць У кустах. Шушкевіч. // перан. Рабіць няшчасным, пазбаўляць нармальнага жыцця. [Марыля:] Няшчасная дзяўчына! Дарэшты губіць яна сама сябе гэтай гульнёй непатрэбнай. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вілаво́дзіць ’блытаць; зводзіць з прамога шляху’; ’зблытваць справу, цягнуць яе’ (Нас.). Складаным словам стала пад уплывам народнай этымалогіі. Насовіч (Нас., 57) справядліва суадносіць яго з літ. žviluóti ’хістацца, калыхацца’, параўн. паўн.-рус. вила́вить ’хітраваць’, пск., цвяр., пецярб. вила́ ’хітрун, чалавек, які лёгка пераключаецца з адной справы на другую’. З падобным значэннем ужываецца і бел. вілавло́днік, вілаво́дніца ’хлус, спрытны чалавек, які ўжывае выкруты, хітрыкі’ (Нас.). Сюды ж вілаводны, вілаводства, вілавожанне, звілаводзіць (Нас.). Магчыма, таксама да вірла (гл.), хаця словаўтварэнне няяснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

whittle [ˈwɪtl] v.

1. габлява́ць;

whittle a pencil завастры́ць ало́вак

2. памянша́ць; зво́дзіць на нішто́

whittle away [ˌwɪtləˈweɪ] phr. v. зве́сці на нішто́;

whittle away a fortune прамата́ць маёмасць

whittle down [ˌwɪtlˈdaʊn] phr. v. зрэ́заць, пазраза́ць;

whittle down expenses зні́зіць расхо́ды, выда́ткі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

humbug

[ˈhʌmbʌg]

1.

n.

1) ашука́нства n., лу́хта f.

2) ашука́нец -ца m., махля́р -а́ m.; самахва́л -а m.; пустаме́ля -і m. & f.

3) удава́ньне n., хвальба́ f.

2.

v.t.

ашу́кваць, падма́нліва зво́дзіць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ку́рчыць і ко́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

1. звычайна безас. Балюча зводзіць мышцы цела. Яго ўсяго курчыць. □ Будзе хвароба іх цела корчыць. Куляшоў. // перан. Разм. Выклікаць вельмі непрыемныя пачуцці. Калі .. [Сцяпан] чуў у хаце слова «млын» — яго адразу пачынала курчыць. Ракітны.

2. Згінаць, падгінаць. Ногі мае босыя, і я ад роснай золкасці, ідучы, курчу на нагах пальцы. Баранавых.

3. (корчыць); каго. Разм. Прыкідвацца кім‑н., строіць з сябе каго‑н. Уладусь корчыў з сябе шляхціца. Чарнышэвіч. [Арэхаў] быў мацнейшы, больш загартаваны і ўвесь час стараўся корчыць з сябе інтэлігента. Няхай.

•••

Лодара корчыць — гуляць, бяздзейнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зво́дзіцца несов.

1. (исчезать, вырождаться) переводи́ться, выводи́ться;

2. (да чаго) (уменьшаться, ограничиваться) своди́ться (к чему);

1-2 см. зве́сціся;

3. страд. своди́ться; сбива́ться, совраща́ться; переводи́ться, изводи́ться; выводи́ться; низводи́ться; объединя́ться; стравля́ться, стра́вливаться; смыка́ться, смежа́ться; см. зво́дзіць1-10, 12, 13

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pervert

1. [pərˈvɜ:rt]

v.

1) зво́дзіць, зьбіва́ць з пра́вільнага шляху́

2) перакру́чваць, скажа́ць (сло́вы)

3) злоўжыва́ць (сваі́мі здо́льнасьцямі)

4) выкліка́ць фізы́чнае або́ мара́льнае выраджэ́ньне; выраджа́цца; зво́дзіцца

2. [ˈpɜ:rvɜ:rt]

n.

выраджэ́нец, збачэ́нец -ца m. (асабл. сэксуа́льны), дэгенэра́т -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

beguile

[bɪˈgaɪl]

v.t.

1) ашу́кваць; зво́дзіць; падма́нваць

to beguile someone into doing something — ашука́нствам зму́сіць не́кага зрабі́ць штось

2) вы́маніць хі́трасьцю

3) забаўля́ць, займа́ць, весялі́ць

4) ба́віць, право́дзіць час

to beguile the tedious hours — ба́віць марко́тныя гадзі́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)