dusić

dusi|ć

незак.

1. душыць;

2. ціснуць;

nerwowo ~ć dzwonek — нервова ціснуць на званок;

3. кул. тушыць;

mięso ~my z cebulą — тушым мяса з цыбуляй;

~ć pieniądze — сквапнічаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

scarcely [ˈskeəsli] adv.

1. як то́лькі, ледзь, ле́дзьве;

Scarcely had she entered the room when the bell rang. Як толькі яна ўвайшла ў пакой, зазвінеў званок;

I scarcely know him. Я амаль не ведаю яго.

2. наўра́д ці;

You can scarcely expect me to believe that. Наўрад ці трэба чакаць, што я паверу ў гэта.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сто́ўпіцца, ‑піцца; ‑пімся, ‑піцеся, ‑пяцца; зак.

Сабрацца натоўпам вакол каго‑, чаго‑н.; збіцца ў кучу. Званок перарваў мае думкі. Вучні стоўпіліся вакол стала. Усім хацелася паглядзець на сякеру, якая дайшла да нас з каменнага веку. Штыхаў. У чаканні далейшага распараджэння аўтаматчыкі стоўпіліся ля штаба. М. Ткачоў. // Размясціцца блізка адзін каля аднаго ў вялікай колькасці. [Гарасім:] — А машын нашых многа стоўпілася на пераправе, не паспелі яшчэ ўсе пераскочыў на той бок. Масарэнка. [Рыбак] узяў па снезе ўбок, уздоўж плота па лагчынцы, беручы кірунак да недалёкіх будынін наводшыбе (мабыць, гумнаў), што цесненька стоўпіліся ўнізе. Быкаў. // Вырасці густа. Здалося, што хтосьці шаснуў за кедрамі, якія стоўпіліся за спінай, ахутаныя снегам. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаці́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і шчацінне. Толькі дзік, Адзін-адзіны, Той, з кім заяц балбатаў, Хібы ўсе прыкрыў шчацінай Ад брушыны да хрыбта. Калачынскі. Жыў у Старобіне анучнік Шмуіл. Яго ведала ўся наша акруга, а ў Арабінаўцы — кожны падлетак, бо Шмуіл за анучы, шчаціну і ўсякае іншае шмуцце даваў, акрамя мыла, дзёгцю, яшчэ і цукеркі ды мятныя пернікі. Кулакоўскі. Пятровіч толькі ўключыў электрабрытву, каб спляжыць сівую шчаціну са свайго твару, як пачуўся званок. «ЛіМ». А з перавулкаў — жандары — Коні, шаблі, хрып, крык, Плямы раз’юшаных каркаў, Шчаціна ўздыбленых пік. Лойка. Падводы ж зрабілі круг, пераехалі цераз ручай і выбраліся на грэбень узгорка, парослага густой шчацінай маладога сасонніку. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што і чаго.

1. Навіць, наматаць на што‑н. Накруціць нітак на шпульку. □ [Саньку] чамусьці то хацелася накруціць на палец і выскубнуць з галавы пасму сваіх саламяных валасоў, то адарваць сабе чырвонае вуха. Сяркоў.

2. Навінціць на што‑н. Накруціць гайку на болт.

3. Насвідраваць адтулін, дзірак.

4. перан. Разм. Вельмі ўскладніць што‑н., нарабіць чаго‑н. лішняга, непатрэбнага. Накруцілі калідораў — Навасельцам проста гора: У пакой пакуль прабіўся — Разоў восем заблудзіўся. Гілевіч. Тут, адным словам, вельмі трэба падумаць .., бо ў гарачцы такога можна накруціць, што потым.. ніякае рады не дасі. Савіцкі.

5. Разм. Прывесці ў дзеянне спружыну якога‑н. механізма. Ігнась накруціў гадзіннік, навёў званок, каб не праспаць, і таксама лёг. Пальчэўскі.

•••

Накруціць вушы — пакараць каго‑н., пацягаўшы за вушы.

Накруціць хвост — даць наганяй, прабраць каго‑н. за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схамяну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑меняцеся; зак.

1. Раптам успомніць пра што‑н.; раптоўна заўважыць памылку, недагляд і пад. Было ўжо далёка за поўнач, калі першай схамянулася Наташа: «Гулянне гуляннем, а мне пара і дадому». Хадкевіч. — Не, стой! — раптам схамянулася .. [Наталька], — можа тваёй маці нічога не трэба гаварыць. Чорны. — А венікаў зноў не нарэзаў, — схамянуўся Антось. Аношкін.

2. Выйсці са стану нерухомасці, задуменнасці, падхапіцца, здрыгануцца. І тут Іван трывожна схамянуўся — толькі цяпер да ягонай свядомасці дайшоў трывожны сэнс цішыні. Быкаў. Нечакана зазвінеў званок — Юновіч схамянуўся, убачыў, што ідзе да школы: адтуль ужо гурмою высыпалі на вуліцу дзеці. М. Стральцоў. // Набыць здольнасць разважаць; прыйсці ў сябе; ачомацца. [Карніцкі:] — Вы, таварышы, ведаеце, каго можаце прапусціць у самы лагер? Схаменяцеся, ды позна будзе! Паслядовіч. І схамянуцца не ўправіліся, як полымя ўхапілася ўжо за суседняе гумно. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

crank

I [kræŋk]

1.

n.

1) Tech. крывашы́п -а m., кале́на n.; завадна́я ру́чка

2) дзіва́цтва n.; капры́з -у m.; фанта́зія f.

3) Brit. слабы́, кво́лы; хвараві́ты; ненарма́льны

2.

v.t.

1) заво́дзіць (мэхані́зм) ру́чкаю

2) прысьпяша́ць, падганя́ць

to crank up production — прысьпе́шыць вытво́рчасьць

II [kræŋk]

adj.

1) хі́сткі, расхі́станы

2) Figur. дзіва́цкі

a crank telephone call — дзіва́цкі тэлефо́нны звано́к

3) Brit. нестабі́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

signal

[ˈsɪgnəl]

1.

n.

сыгна́л, знак -у m.; паро́ль -ю m.

A red light is a signal of danger — чырво́нае сьвятло́ — сыгна́л небясьпе́кі

2.

v.

1) сыгна́ліць, дава́ць знак

He signaled the car to stop — Ён даў знак машы́не спыні́цца

2) азнача́ць, зна́чыць; абвяшча́ць, паведамля́ць

A bell signals the end of the class period — Звано́к паведамля́е кане́ц ле́кцыі

3.

adj.

сыгналізацы́йны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тала́н 1 ’удача, шанцаванне; лёс, доля; шчасце’ (Нар. Гом., Ян., ПСл, Пятк. 2), ’талент’ (Касп.), ’разумнік, шчасліўчык’ (Яўс.), тала́н, тала́нь ’удача, шчасце’ (Мат. Гом., Растарг.), тала́н, тала́нт ’лёс, шчасце, удача’ (ТС), тала́нь ’дараванне, шчасце, доля’ (Байк. і Некр.), ’лёс’ (чач., Жыв. НС), ’талент; шчасце, доля’ (Нас., Бяльк.), ’шанцаванне’ (Юрч.), тала́ня ’ўдача’ (Касп.; б.-каш., ЛА, 3). Сюды ж тала́ніць ’удавацца, мець удачу’ (Нас., Касп.), ’шанцаваць, шчасціць’ (Некр. і Байк., Юрч. Вытв., ТС, Мат. Гом.; светлаг., б.-каш., ЛА, 3), тала́нлівы ’удачлівы’ (Нар. Гом.), ’шчаслівы; таленавіты, адораны’ (Нас.), тала́нны ’здольны’ (Жд. 3). Укр. тала́н ’доля, жыццёвы шлях’, рус. дыял. талан ’шчасце, удача; прыбытак, знаходка’. З цюркскіх моў, дзе тур. talan ’грабеж; здабыча’, кірг. талан ’шчасце’, якія паходзяць ад цюрк. tala ’рабаваць, нішчыць’ (ЕСУМ, 5, 507; Фасмер, 4, 14; Анікін, 529). Дапускаецца змяшэнне народнага тала́н, тала́нь з рус. талант, гл. талент.

Тала́н 2 ’участак, няпэўная мера плошчы’ (карэліц., З нар. сл.). Няясна.

Тала́н 3 ’званок, які чапляецца на шыю карове’ (докш., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага (імітатыўнага) паходжання, параўн. укр. дыял. тала́нтати ’боўтацца, хістацца’.

Тала́н 4 ’тоўсты, мажны’ ў параўнанні: сыты, як талан (Шат., Стан.). Магчыма, да талан 1 (гл.) са значэннем ’удача’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МУЗЫ́ЧНЫЯ ІНСТРУМЕ́НТЫ,

прылады, з дапамогай якіх здабываюцца акрэсленыя (або недакладна акрэсленыя) па вышыні і рытмічна арганізаваныя (або неарганізаваныя) гукі, паслядоўнасці гукаў, а таксама шумы. Абавязковыя элементы М.і. — вібратар, ці крыніца гуку (струна, мембрана, слуп паветра), і генератар, што пабуджае вібратар да вагання (смычок, сістэма малаточкаў і інш.). Многія М.і. маюць і ампліфікатар для ўзмацнення ваганняў (рэзанансавыя корпус, дошка) з мэтай атрымання гукаў большай сілы. Кожнаму М.і. ўласцівы пэўны гукавы дыяпазон, комплекс тэмбрава-рэгістравых, дынамічных, выразных і тэхніка-выканальніцкіх магчымасцей. Якасць гучання залежыць ад матэрыялаў, з якіх яны зроблены, і нададзенай ім формы, можа мяняцца пры дапамозе дадатковых прыстасаванняў (напр., сурдзіны) і розных прыёмаў гуказдабывання.

М.і. выконваюць разнастайныя грамадскія (ад прыкладной да ўласна эстэтычнай) і маст. функцыі (М.і. сольныя і ансамблевыя, меладычныя і рытмічныя і інш). Падзяляюцца на нар. і прафесійныя. Іх развіццё непасрэдна звязана з развіццём грамадства, яго культуры, муз. мастацтва, выканальніцтва і тэхнікі вырабу. Паводле прынятай у сучасным інструментазнаўстве класіфікацыі Э.М. фон Хорнбастэля — К.​Закса (прапанавана ў 1914), якая ўлічвае 2 вызначальныя прыметы — крыніцу гуку і спосаб яго здабывання, М.і. ўтвараюць 4 групы: ідыяфоны (самагучальныя), мембранафоны (мембранавыя), аэрафоны (духавыя) і хардафоны (струнныя); у 20 ст. і электрафоны (электрамузычныя інструменты). Крыніца гуку ў ідыяфонах — матэрыял, з якога зроблены інструмент або яго гучальная дэталь, у мембранафонах — нацягнутая перапонка (найчасцей са скуры жывёлы), у аэрафонах — заключаны ў трубцы слуп паветра, у хардафонах — нацягнутая струна. Залежна ад спосабу гуказдабывання ідыяфоны бываюць ударныя, саўдаральныя, патрэсвальныя, скрабковыя, шчыпковыя, аэрафоны — свабодныя, флейтавыя, язычковыя, амбушурныя; хардафоны — шчыпковыя, смычковыя, ударныя і фрыкцыйныя Улічваюць і канструкцыйныя асаблівасці (вядомы флейты адзіночныя падоўжныя — адкрытыя і закрытыя, парныя).

Нар. М.і. беларусаў вызначаюцца разнастайнасцю тыпаў і іх лакальных разнавіднасцей. Група ідыяфонаў уключае талеркі, лыжкі, вугольнік, трашчотку, калотку, брусочкі, звон, бразготкі, званок, шархуны, кляшчоткі, драбінку, шмыгала, рагульку; у мінулым былі яшчэ варган і біла (калатушка); група мембранафонаў — бубен, барабан і грэбень (мірлітон); група аэрафонаў: свабодныя аэрафоны — лісты дрэў і травы, карынка, берасцянка, пуга, дудка шчылінная, гармонік і яго разнавіднасці — баян і акардэон; флейтавыя — свісцёлка, акарына, дудка, салавейка, парныя дудкі (раней, верагодна, і шматствольныя); язычковыя — жалейка, кларнет, дуда, дудачка з падвойным язычком; амбушурныя — рог і труба; група хардафонаў: смыкавыя — скрыпка, басэтля, ліра колавая, шчыпковабрынкальныя — балалайка, мандаліна, гітара, раней і цытра; ударныя — цымбалы. Паводле спосабу вырабу бел. нар. М.і. падзяляюцца на спецыяльна вырабленыя і прыстасаваныя для гукаўтварэння прадметы навакольнай прыроды і побыту. Вырабляюць М.і. музыканты-выканаўцы і муз. майстры-прафесіяналы. У 2-й пал. 20 ст. ў нар. муз. побыце ўсё часцей выкарыстоўваюць інструменты фабрычнай вытв-сці (скрыпка, цымбалы, гармонік, баян, кларнет; гл. Музычных інструментаў вытворчасць). Спрадвеку нар. М.і. звязаны з традыц. каляндарна-земляробчымі і сямейнымі абрадамі, пастухоўскім, паляўнічым і ваен. побытам, рознымі святамі. У вясковай практыцы М.і. выкарыстоўваюць як сольныя і ансамблевыя (гл. Народныя інструментальныя ансамблі). Амаль усе прафес. М.і. паявіліся ў выніку ўдасканалення народных. Да прафесійных адносяцца інструменты сімф. (опернага), духавога і эстр. аркестраў, а таксама электра- і мех. інструменты, сінтэзатары, камп’ютэры і інш. Гл. таксама Аркестр, Інструментоўка, Партытура.

Літ.:

Закс К. Современные оркестровые музыкальные инструменты: Пер. с нем. М., 1932;

Чулаки М.И. Инструменты симфонического оркесгра. 4 изд. М., 1983;

Вертков К., Благодатов Г., Язовицкая Э. Атлас музыкальных инструментов народов СССР. 2 изд. М., 1975;

Назіна І.Д. Беларускія народныя музычныя інструменты. Мн., 1997;

Sachs K. The History of musical Instruments. New York, 1940.

І.​Дз.​Назіна.

т. 11, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)