1. Які выклікае смех, весялосць; пацешны, забаўны. Смешнае апавяданне. □ [Хлопец] быў, бадай, прыроджаны комін, бо ўмеў сур’ёзна гаварыць смешныя рэчы.Навуменка.[Таццяна] .. дзівілася, як гэта раней яна магла жыць без яго, без гэтага маленькага, смешнага, крыклівага стварэння.Шамякін./узнач.наз.сме́шнае, ‑ага, н.Ды музыкі знаюць свае сцежкі — Смешнае іграюць без усмешкі.Лужанін.// Які выклікае насмешку, іронію сваёй недарэчнасцю. У гэты момант падаспеў пяты [чалавек], у вузкіх штанах і ў смешнай куртцы з двума хвастамі.Самуйлёнак.Смешны часам бывае чалавек з сваімі недарэчнымі перажываннямі.Зарэцкі.
2. Тое, што нельга ўспрымаць сур’ёзна. Розныя смешныя довады лезлі ў галаву.Бядуля.// Дзіўны. [Пракоп:] — Смешная ты, маці! Няўжо ты думаеш, што я такі дурны і палезу ў воду, не пабачыўшы броду?Колас.
•••
Да смешнага — у вышэйшай ступені, надзвычай. Вынаходства Андрэя было да смешнага простым, і таму аб ім неўзабаве ведаў увесь завод.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lústig
1.a вясёлы, заба́ўны, сме́шны;
sich ~ máchen (über A) смяя́цца, пацяша́цца (з каго-н.)
2.adv ве́села; сме́шна;
nun ~ an die Árbeit! дру́жна за рабо́ту [пра́цу]!;
das kann ja ~ wérden!іран. гэ́та мо́жа быць ве́села!;
nur ímmer ~!разм. не суму́й!, не журы́ся!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ці́кавы1, ‑ая, ‑ае.
Спец. Зроблены, пашыты з ціку 2. Цікавая навалачка. Цікавы чахол.
ці́кавы2, ‑ая, ‑ае.
1.Спец. Які мае адносіны да ціка 3, з’яўляецца цікам 3. Цікавае дрэва.
2. Зроблены з драўніны ціку. Цікавая мачта.
ціка́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае цікавасць, захапляе. Цікавая кніга. Цікавы даклад. □ Дзед умее расказваць такія цікавыя казкі, што заслухаешся.Рылько.// Які вызначаецца сваёй работай, багатымі ведамі і іншымі прыкметнымі рысамі. Паездкі на Бярозаўскую ДРЭС запомніліся і ўсхвалявалі мяне перш за ўсё сустрэчамі з вельмі цікавымі людзьмі.Дадзіёмаў.— Цікавы чалавек наш палітрук. Ён бясконца ходзіць ад адной гарматы да другой, на прыбор, да сувязістаў і разведчыкаў і праводзіць гутаркі.Шамякін.
2.Забаўны; незвычайны. Я сягоння вам хачу Расказаць пра сад дзіцячы, Што там добрага пачуў, Што цікавага пабачыў.А. Александровіч.Акрамя «зайцавага хлеба» ў бацькавай скрынцы бывае шмат якіх цікавых рэчаў.Лынькоў.
3. Знамянальны, характэрны; прыкметны якімі‑н. якасцямі, уласцівасцямі. Ёсць пушчы, якія не менш цікавыя, [чым] далёкія трапічныя лясы.Маўр.
4.Разм. Прыгожы. [Пані Вашамірская] аглядае сябе, — яна яшчэ цяпер, маючы пяцьдзесят гадоў, досыць цікавая, стройная, вёрткая, нібы ёй дваццаць гадоў.Бядуля.
5. Тое, што і цікаўны (у 1 знач.). [Сцяпан:] Вельмі васпанна цікавая! Скора састарышся, каханенькая, родненькая, як усё будзеш ведаць.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)