помпа ротарнага тыпу з вярчальным рухам ротара і зваротна-паступальным рухам поршняў (звычайна 7—9). Прызначана для нагнятання мінер. масла ў гідрасістэмы станкоў, транспартна-цягавых машын і абсталявання. Можа выкарыстоўвацца як гідраўлічны рухавік.
Пры вярчэнні ротара галоўкі поршняў слізгаюць па апорнай шайбе (пліце) і рухаюцца адносна ротара ўздоўж яго восі. Велічыня падачы масла вызначаецца рухам поршняў. Масла ўсмоктваецца і нагнятаецца праз размеркавальны дыск, злучаны каналамі з масляным бакам. Прадукцыйнасць да 800 л/мін, ціск да 30 МПа, аб’ёмны ккдз да 0,96.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыскабо́л
(гр. diskobolos, ад diskos = дыск + ballo = кідаю)
сп. кідальнік дыска 1.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛЫЯ НО́ЧЫ,
светлыя ночы ў пачатку лета, калі вячэрняя зара пераходзіць у ранішні золак і ўсю ноч доўжыцца змрок. Назіраюцца ў Паўн. і Паўд. паўшар’ях на шыротах 60—90°, калі дыск Сонца апоўначы апускаецца ніжэй за гарызонт не больш як на 7°.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
піла́, -ы́, мн. пілы і (з ліч. 2, 3, 4) пілы́, піл, ж.
1. Стальная зубчастая пласціна (або дыск) для разразання дрэва, металу і пад.
Ручная п. (інструмент у выглядзе такой пласціны з ручкай). Механічная п. (машына для пілавання). Цыркулярная п.
2.перан. Пра чалавека, які пілуе (у 2 знач.) каго-н. (разм., неадабр.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бо́хан, ‑а, м.
Выпечаны хлеб пераважна круглай формы. А з печы бохан вымеш — ён ружовы, Як жнівеньскага сонца дыск барвовы.Гаўрусёў.На выцягнутых руках Лукаш трымаў вышываны ручнік, а на ім — бохан хлеба.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксцэ́нтрык1, ‑а, м.
1. Артыст, які выконвае эксцэнтрычныя нумары.
2.Уст. Чалавек з дзівацтвамі.
[Фр. excentrique.]
эксцэ́нтрык2, ‑а, м.
Спец. Круглы дыск, які круціцца вакол сваёй асі, што размешчана не ў цэнтры, а збоку.
[Фр. excentrique ад лац. ex — з, па-за і centrum — цэнтр.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dial1[ˈdaɪəl]n.
1. цыфербла́т (гадзінніка)
2. шкала́ (розных прыбораў)
3.дыск (тэлефона)
4.infml, derog. мо́рда, мурло́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пакры́шка, ‑і, ДМ ‑рышцы; Рмн. ‑шак; ж.
Чахол з тоўстай рызіны, які нацягваецца на дыск кола аўтамашыны, вобад кола матацыкла, веласіпеда і пад. Аўтамабільная пакрышка. Гумавая пакрышка.// Скураны чахол для камеры футбольнага мяча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўме́сяца, м.
1. Палавіна месяца (у 2 знач.). Паўмесяца Мікола ўжо не выходзіў з чыгуначнага рэстарана.Новікаў.Міця атрымаў заработак — сто пяцьдзесят карбованцаў за паўмесяца.Навуменка.
2. Палавіна месяца (у 1 знач.); няпоўны дыск месяца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыскагра́фія
(ад дыск + -графія)
складанне простых і расшыраных каталогаў грамафонных пласцінак, іх паказчыкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)