*Раскрышчэ́ння, роскрышчэ́нье ’скрыжаванне дарог’ (лун., Шатал.). Да крыж1 (гл.) з заканамернымі фанетычнымі зменамі на стыку марфем; параўн. аналагічныя, але з захаваннем этымалагічнага кораня раскрыжаванне, крыжавыя дарогі і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЫРКО́ (Мікалай Паўлавіч) (н. 14.9.1935, в. Краснае Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд-вааўтамаб.дарог. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1986). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962). З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це. навук. працы па аптымізацыі канструкцый лесавозных дарог і па дарожна-будаўнічых матэрыялах. Аўтар падручнікаў «Дарожнае грунтазнаўства з асновамі механікі грунтоў» (1977, з І.І.Леановічам) і «Сухапутны транспарт лесу» (1987).
Тв.:
Механика землянога полотна. Мн., 1975 (разам з І.І.Леановічам);
Эксплуатация автомобильных дорог и организация дорожного движения. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эды́л, ‑а, м.
1. У старажытным Рыме — службовая асоба, якая ажыццяўляла нагляд за будаўніцтвам і ўтрыманнем храмаў, дарог, рынкаў і пад.
2.перан. Важная службовая асоба.
[Лац. aedilis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыкпрям., перен. стык, род. сты́ку м.;
на сты́ке двух доро́г на сты́ку дзвюх даро́г;
стык двух диви́зийвоен. стык дзвюх дыві́зій;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бездаро́жны, ‑ая, ‑ае.
Такі, дзе няма праезных або добраўпарадкаваных дарог. У нас за якую адну пяцігодку гарады вырастаюць.. І дзе? У бездарожных стэпах, у непраходнай тайзе.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́зрух, ‑у, м.
Разм. Тое, што і разруха. Кругом пааставаліся сляды непрыбраных бярвенняў, недакончаных стрэх, лініі новых дарог ды дзялянак. Ці не гэта розрухам называў Гарасім?Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раздаро́жа ’бездараж, бездарожжа’ (Скарбы), сюды ж таксама раздаро́жжа ’ростань’, ’месца, дзе сыходзяцца і разыходзяцца дарогі’ (ТСБМ, Сцяшк.), параўн. рус.дыял.раздоро́жье ’ростань’, ’скрыжаванне дарог’, польск.rozdroże ’тс’. Ад раз- і даро́га (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скрыжава́ннен.
1. (дарогі г. д.) Kréuzung f -, -en;
скрыжава́нне ву́ліц Stráßenkreuzung f;
2.біял. (спарванне, апыленне) Kréuzung f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АМА́РА,
горад на ПдУ Ірака, адм. ц. мухафазы Майсан. 130 тыс.ж. (1985). Вузел шашэйных дарог. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі (рыс, фінікі); цукр. завод. Паблізу Амары — цэлюлозна-папяровы камбінат.