клакёр, ‑а, м.

У буржуазным тэатры — чалавек, наняты для таго, каб гучна апладзіраваць, крычаць, свістаць і тым самым ствараць уражанне поспеху або правалу п’есы, артыста.

[Фр. claqueur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узлава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узлаваць.

2. у знач. прым. Злы, сярдзіты. Узлаваная маці моцна і гучна пляскала .. [Валодзьку] па голых паружавелых палавінках. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vocally [ˈvəʊkəli] adv.

1. вака́льна, у спе́вах;

She was successful vocally. Як вакалістка яна мела поспех.

2. гу́чна, уго́лас;

protest vocally пратэстава́ць уго́лас

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кла́ка

(фр. claque)

група гледачоў, нанятая для таго, каб гучна апладзіраваць або свістаць і тым самым ствараць уражанне поспеху або правалу артыста, спектакля.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

shout

[ʃaʊt]

1.

v.i.

1) крыча́ць; гука́ць, галёкаць

2) гу́чна гавары́ць

2.

n.

крык -у m., гамана́ f.

- shout down

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Навуры́цца, набурыцца экспр. ’наесціся’ (ушац., полац., Нар. лекс.; мядз., Жд. 2). Ад бурыць ’апетытна есці, гучна сёрбаючы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцёўкацьгучна рассякаць паветра гнуткім дубцом або кароткай пужкай’ (васіл., Лаўшук, вусн. паведамл.). Гукапераймальнага паходжання, параўн. шчоўкаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІНТАНА́ЦЫЯ (ад лац. intono гучна вымаўляю) у мовазнаўстве, сукупнасць фанет. сродкаў (мелодыка, інтэнсіўнасць, тэмбр, працягласць і інш.), што служаць для афармлення фразы і асобных яе частак у адзінае цэлае. З дапамогай І. маўленне падзяляецца на адрэзкі (сінтагмы, фразы), якія з’яўляюцца пэўным фанет., сінтакс. і сэнсавым адзінствам. Існуе І. апавядальная, пытальная, пералічальная, клічная і інш. У бел. мове вядомы розныя тыпы інтанацыйных канструкцый, кожны з якіх мае свае фанет. якасць і здольнасць перадаваць сэнсавыя адрозненні сказаў з аднолькавым сінтакс. і лексічным складам. Кожная інтанацыйная канструкцыя мае свой цэнтр — лагічны націск. Зрух яго перадае розныя сэнсавыя адрозненні ўнутры сказа («Мы сустрака́емся заўтра? — Мы́ сустракаемся заўтра? — Мы сустракаемся за́ўтра?»). Параўнанне І. бел. фраз з адпаведнымі фразамі роднасных слав. моў вылучае яе тыпалагічныя і спецыфічныя рысы, адзначае больш павольны тэмп бел. маўлення, асаблівы характар інтэнсіўнасці ў апавядальных фразах.

Літ.:

Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1989;

Николаева Т.М. Фразовая интонация славянских языков. М., 1977.

т. 7, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

trllern

1. vi пуска́ць трэль, выво́дзіць по́шчак

2) (гу́чна) напява́ць (без слоў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць ляск. Ляскаць пугай. □ Гудзелі маторы, ляскала жалеза, галасіста разразалі марознае паветра паравозныя гудкі. Шамякін. У хлявах гучна ляскаюць церніцы. Сачанка.

2. Разм. Біць у далоні, далонню; пляскаць. [Дзед] у такт танца ляскаў у далоні і прыгаварваў: — Гоп-гоп, Насцечка. Чорны. Калі Гудок закончыў [гаварыць], яму ляскалі ў далоні гэтак жа гучна, як Платону Іванавічу. Навуменка.

•••

Зубамі ляскаць — дрыжаць, калаціцца ад холаду, страху і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)