Сака́ ’асака’ (Нас., Бяльк., Жд. 2, Мат. Гом., Мат. Маг.), ’балоцістая нізкая сенажаць, дзе расце асака Carex’ (Грыг.). З асака (гл.) у выніку адпадзення а‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
брадзі́шча Месца, дзе знаходзіцца брод цераз раку (Грыг. 1850).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пасме́ціца Месца, на якое выкідваюць смецце (Грыг. 1838—1840).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Матрахля́сы ’вельмі парванае адзенне’ (Грыг.). З польск. materklasy ’старызна, хлам’, якое Брукнер лічыць скажоным materiały, аднак змяшчае гэта ў артыкуле matka. Больш правільна гл. бел. мартаплясы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вух 1, выкл. для перадачы рохкання свінні (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае.
Вух 2 ’ах, вох’ (Грыг., КТС), ’бух’ (КТС). Гукапераймальнае; параўн. укр. ух, рус. ух ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квакту́ха ’курыца, якая выседжвае або водзіць куранят’ (ТСБМ, Касп., Шат., Сцяшк., Грыг., Яруш., Жыв. сл., Нік. Очерки, Сл. паўн.-зах., Янк. Мат., ТС, Бяльк.). Гл. квактаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ілжэ́ц ’ілгун’ (Грыг.). Рус. лжец, укр. лжець. Улічваючы адзінкавасць бел. прыкладу, можна меркаваць аб уплыве рус. лжец, утворанага ад ложь (гл. ілжа) суфіксам ‑ец; параўн. ілгун.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лядзе́ць ’глядзець’ (Сл. ПЗБ, Грыг., Бяльк.; віц., Нік., Оч., 2; Мат. Маг.; слонім., Нар. лекс.). Да глядзе́ць (гл.). Аб адпадзенні г‑ перад ‑л‑ гл. Карскі (1, 371).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марге́лка, марке́лка ’сялянская белая лямцавая шапка канічнай формы без брыля’ (віц., Шн. 3; Грыг., Дэмб. 2, Малч., Нас., Бяльк., Растарг.; Мат. Маг.; Нар. Гом.). Да магерка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́пнуць ’памерці’ (Грыг.) — у выніку пераносу значэння з лу́пнуць ’ударыць’ (бых., Мат. Маг.), лу́пнуць ’трэснуць, разламацца’ пры ад’ідэацыі рус. смал. лу́нуць ’памерці, здохнуць’. Да лупіць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)