violate [ˈvaɪəleɪt] v.

1. fml паруша́ць (закон, дамову і да т.п.);

violate an oath паруша́ць прыся́гу

2. га́ньбіць, знеслаўля́ць (святыню)

3. трыво́жыць, перашкаджа́ць;

violate calm паруша́ць спако́й

4. lit. гва́лціць, гвалтава́ць (жанчыну)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hańba

ж. ганьба, няслава, сорам;

przynosić komu ~ę — прыносіць каму ганьбу; ганьбіць каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Блюзні́ць ’хлусіць, гаварыць дрэннае, блюзнерыць’ (Нас.), блю́зніць (Бяльк., БРС); з іншым вакалізмам блу́зніць ’трызніць’ (Шат.). Ст.-бел. блюзнити, блузнитиганьбіць’, блюзнерца, блузнерца ’блюзнер, богазневажальнік’ (Булыка, Запазыч.). Паводле Булыкі, там жа, запазычанне з польск. blužnić (аб польскім слове Брукнер, 30; Слаўскі, 1, 34). Гл. яшчэ Рыхардт, Poln., 36; Рудніцкі, 151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наганя́й ’ушчуванне’ (Яўс.). Пры наяўнасці наганя́ць ’паўшчуваць’ (Яўс.), відаць, няма патрэбы лічыць запазычаннем з рус. нагоня́й ’тс’, аднак усходняя лакалізацыя ў межах Беларусі робіць такое меркаванне дапушчальным. Этымалагічна ўзыходзіць да *gonitiy гл. гнаць, але на семантыку слова маглі ўплываць утварэнні ад га́ніцьганьбіць, абгаворваць’, параўн. нага́на, нага́нны і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бэ́сціць, бэшчу, бэсціш, бэсціць; незак., каго-што.

Разм.

1. Лаяць, зневажаць, ганьбіць. Наталля гнеўна бліснула вачамі: не, таго, што яна лічыць святым, яна бэсціць не дасць! Скрыган. — Дурань стары! — ўскрыкнула аж бабулька і сціхамірылася, выліўшы вон усё накіпелае, забыўшыся, што, мо, і не след перад малым бэсціць гэтак дзеда. Шынклер.

2. Брудзіць, псаваць, даводзіць да непрыгоднасці што‑н. Бэсціць вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

позо́рящий

1. прич. які́ (што) га́ньбіць, які́ (што) ганьбу́е; які́ (што) нясла́віць; які́ (што) знеслаўля́е; см. позо́рить;

2. (кого) прил. гане́бны (для каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бэ́штать ’лаяць, ганьбіць’ (КЭС, палес.). Укр. бе́штати ’тс’. З польск. besztać ’тс’, якое непасрэдна звязана з лац. bestia (польск. bestja, bestia). Гл. Бернекер, 53. Але Брукнер (22) лічыў, што besztać з венг. beste ’звер; лаянкавае слова’ (< лац. bestia; MESz, 1, 288–289). Гл. яшчэ Рудніцкі, 119; Тамат, 108–109. Параўн. бэ́сціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сарамаці́цца, ‑мачуся, ‑мацішся, ‑меціцца; незак.

1. Адчуваць сорам ад усведамлення непрыстойнасці сваіх учынкаў і пад. Сарамаціцца за свае паводзіны.

2. Няславіць, ганьбіць сябе. — Не прыставаць, маладзічкі-і-і! — зычна, імкнучыся весялей гаварыць, кажа нястомная Малання. — Жваве-ей варушыцеся! Не сарамаціцеся перад старой. Мележ. Каб не сарамаціцца перад людзьмі, на дзяльбу не паклікаў.. [Агей] нікога з чужых. Галавач.

3. Саромецца, бянтэжыцца. Праўда, дзяўчаты крышку сарамаціліся. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саро́міць, ‑ро́млю, ‑ро́міш, ‑ро́міць; незак., каго-што.

1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму. Мы спрабавалі сароміць Петрыка за яго выбрыкі, але ён і слухаць не хацеў. Скрыпка. Звычайна за вячэрай яны [Аксана, Савелій і дзеці] збіраліся ўсе разам і вырашалі сямейныя справы. Саромілі Васю за тройкі. Шамякін.

2. Няславіць, ганьбіць. [Маня:] — Не, дзеўка, па-твойму не будзе, а мы не захочам сароміць сябе... Васілевіч.

3. Бянтэжыць, канфузіць. Сароміць дзяўчыну заўвагамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бэ́сціць ’лаяць, ганьбіць, зневажаць; мазаць адзежу’ (Шат., КЭС, лаг., БРС, Бір. Дзярж.), бэ́сціцца ’прыпадабняцца жывёле’ (Гарэц.). Параўн. ст.-укр. бествитися (з XVI ст.). Запазычанне з польск. bestwić ’тс’ (аб польскім слове гл. Брукнер, 22: да bestja < лац. bestia ’звер’). Параўн. бэ́штать. Форма бэ́сціцца адлюстроўвае польск. bestwić się. Непасрэдна з польск. bestja запазычана бел. бэ́стыя (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)