trade

[treɪd]

1.

n.

1) га́ндаль -лю m.; гандлёвыя апэра́цыі, камэ́рцыя f.

wholesale trade — гурто́вы га́ндаль

retail trade — ро́зьнічны га́ндаль

foreign trade — заме́жны або́ зьне́шні га́ндаль

domestic trade — нутраны́ га́ндаль

2) абме́н -у m.

in trade for — у абме́н за што

3) рамяство́ n., прафэ́сія f., заня́так -ку m.

the carpenter’s trade — сталя́рства, цясьля́рства n.

the building trade — будаўні́цтва n.

2.

v.i.

1) гандлява́ць

2) выме́ньваць, абме́ньваць

3) таргава́цца

3.

v.t.

замяня́ць, абме́ньваць

•

- the trades

- trade off

- trade on

- trade in

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Торг ’здзелка, гандаль’, ’кірмаш’, ’базар, рынак, месца гандлю’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Шат., ТС, АБ, 7, Скарбы; ашм., Стан.; воран., Сл. ПЗБ), таргі́ ’аўкцыён’ (ТСБМ), ’гандаль; пакупнікі’ (Ян.). Укр. торг ’здзелка’, ’дагавор аб куплі-продажы’, ’гандлёвая плошча’, рус. торг ’прывоз, рынак, месца куплі і продажу’, ’гандаль’, ’гартаванне’, стараж.-рус. търгъ, польск. targ ’продаж і купля тавараў’, ’гандлёвая плошча’, ’гандаль, абарот’, ’выручка’, старое н.-луж. terg ’месца гандлю’, в.-луж. torhošćo ’рынак’, чэш., славац. trh ’рынак’, ’базар, кірмаш’, славен. tȓg ’тс’, ’плошча’, ’сквер’; серб. тр̑г, харв. tȓg ’тавар, якім гандлююць’, ’гандлёвая плошча’, балг. търгови́я ’гандаль’, търг ’тс’, търгъ́т ’аўкцыён’, макед. тргови́ја ’гандаль’, ст.-слав. тръгъ ’гандлёвая плошча’. Прасл. *tъrgъ. Пэўным чынам знаходзіцца ў сувязі з алб. treg(ë) ’рынак’, ’базар’ (> Trst), ілір. tergitio ’гандляр, купец’, з венецкімі тапонімамі Tergeste > Trzst > Trst ’рынак’, Opitergium ’хлебны або таварны рынак’, лігур. terg‑ ’купец’, Tergolape, Tergilam і інш. Рыбеца (Archivio glottologico italiano, 35, 51) сцвярджае, што *terga, якое дало алб. tregë, з’яўляецца міжземнаморскім словам і яго можна звязаць генетычна з асір.-вавіл. tamgaru ’купец’ > арамей. taggara > араб. tadžir, з якога выйшлі tiġaret ’барыш, заробак’, tüccar ’купец’, прынесеныя туркамі на Балканы (Скок, 3, 499). Ён мяркуе, што балканска-лац. terg‑ у Дунайскай зоне ў V ст. н. э. увайшло ў праславянскую мову. Літ. tur̃gus, лат. tìrgus ’рынак’, а таксама ст.-сканд. torg, швед. torg, дац. torv, фін. turku запазычаны ва ўсходніх славян (Махэк₂, 651; Брукнер, 566; Мікала, Berühr., 170; Скарджус, Slav., 226; Петрыч–Гольмквіст, JS, 8, 1962–1963, 146). Спробы вывесці паходжанне слав. *tъrgъ з цюрк., манг. torga, torgu ’шоўк’ ці са ст.-цюрк. turɣu ’стаянка’ не пераконваюць (Фасмер, 4, 82). Ондруш (Этимология–1984, 179) сцвярджае, што прасл. *tr̥gъ генетычна звязана не толькі з харв. trážiti, *s‑terg‑: *s‑torg‑ ’сцерагчы’, але і з балг. тъ́рси ’шукае’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 603. Сюды ж таргава́ць ’прыцэньвацца; гандляваць’ (ТСБМ), торгава́цца (ТС), то́ржышча ’рынак, гандлёвая плошча з народам’ (Нас.), тарго́віца ’базар’ (АБ, 7 (3)), таргаўшчы́ца, тарго́ўка ’гандлярка’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

deal

[di:l]

1.

v., dealt, dealing

2.

v.i.

1) мець спра́ву, дачыне́ньне

Arithmetic deals with numbers — Арытмэ́тыка займа́ецца лі́камі

2) ста́віцца, адно́сіцца

to deal fairly with everyone — ста́віцца да ўсі́х справядлі́ва

3) гандлява́ць

a butcher deals in meat — мясьні́к гандлю́е мя́сам

4) нано́сіць (уда́р)

5) раздава́ць, разьдзяля́ць

3.

v.t.

1) разьдзяля́ць

2) раздава́ць ка́рты (у гульні́)

4.

n.

1) informal пагадне́ньне n., умо́ва f., гандлёвая зьдзе́лка

to make a deal with someone — дамо́віцца, старгава́цца

it is a deal — Дамо́ўлена

2) informal прагра́ма f.; плян, лад -у m.

a new deal — но́вая прагра́ма

he smokes a great deal — ён шмат ку́рыць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sell [sel] v. прадава́ць, прадава́цца; гандлява́ць;

sell smth. at a good price/at a loss прадава́ць што-н. за до́брыя гро́шы/са стра́таю;

His book is selling well. Яго кніга добра разыходзіцца.

♦

be sold on smth. infml : I’m still not sold on the idea. Я пакуль яшчэ не тра́піў на кручок;

sell like cakes прадава́цца нарасхва́т;

sell one’s soul to the devil прада́ць душу́ д’я́блу

sell back [ˌselˈbæk] phr. v. перапрадава́ць

sell off [ˌselˈɒf] phr. v. прадава́ць са скі́дкаю;

They sold off the goods at a reduced price. Яны распрадалі тавар па зніжанай цане.

sell out [ˌselˈaʊt] phr. v. прадава́ць; распрадава́цца;

The concert is sold out. Білеты на канцэрт распрададзены;

We’ve sold out of milk. Малако прададзена;

He sold out his principles. Ён здрадзіў сваім прынцыпам.

sell up [ˌselˈʌp] phr. v. распрада́ць сваю́ маёмасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

máchen

1. vt

1) рабі́ць; вырабля́ць, выко́нваць

2) склада́ць, раўня́цца;

zwei mal vier macht acht два ў чаты́ры бу́дзе [раўня́ецца] во́сем;

das macht viel гэ́та склада́е вялі́кую су́му; гэ́та ігра́е ва́жную ро́лю;

das macht fünf Éuro гэ́та склада́е пяць е́ўра;

das macht nichts гэ́та нічо́га не зна́чыць

2) прыво́дзіць у пара́дак;

das Bett ~ засціла́ць ло́жак;

die Háare ~ прычэ́свацца

3) з’яўля́цца, быць (кім-н.);

den Léhrer ~ разм. наста́ўнічаць

4) заключа́ць (саюз), утвара́ць (грамадства);

búnte Réihe ~ сядзе́ць упераме́шку (напр., мужчыны і жанчыны)

5) мець вы́нікам;

Pléite ~ пацярпе́ць фія́ска [няўда́чу], збанкру́ціцца

6) падыма́ць, рабі́ць (шум);

Radáu ~ шуме́ць, сканда́ліць;

gróßes Áufsehen ~ рабі́ць сенса́цыю

7) завяршы́ць, зрабі́ць;

éine Partíe ~ згуля́ць па́ртыю (у шахматы);

Ánspruch auf etw. (A) ~ прэтэндава́ць на што-н.

8) рабі́ць, прычыня́ць, выкліка́ць;

j-m Angst ~ наганя́ць на каго́-н. страх;

j-m Vergnügen ~ прыно́сіць каму́-н. задавальне́нне

9) рабі́ць (сабе);

sich (D) über etw. (A) Gedánken ~ турбава́цца, непако́іцца, хвалява́цца аб чым-н.;

es sich (D) bequém ~ уладко́ўвацца зру́чна [ёмка, вы́гадна]

10)

j-m Recht ~ дагадзі́ць (каму-н.);

j-m etw. déutlich ~ растлума́чыць каму́-н. што-н.;

sich an etw. (D) ~ бра́цца за што-н. (напр., за работу);

sich auf den Weg ~ выпраўля́цца ў даро́гу;

was macht dein Deutsch? як твае́ по́спехі з няме́цкай мо́вай?;

mach, dass du fórtkommst! выбіра́йся [прэч] адсю́ль!;

◊

sich dünn(e) [aus dem Staub] ~ разм. зні́кнуць, зліня́ць, уцячы́

2. vi разм.

1):

acht Stúnden ~ працава́ць во́сем гадзі́н;

mach schnell!, máche, máche! хутчэ́й!;

ich mach ja schon! за́раз!, хвілі́нку!

2) (in D) гандлява́ць (чым-н.);

in Textíli¦en ~ гандлява́ць ткані́най

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)