Паэт. Хада вясны. Толькі ціха сніцца зорам крыгалом і веснаход.Машара.// Надыход светлых, радасных падзей, з’яў і пад. Яшчэ шмат хто глядзіць мо варожа На ўспенены дзён веснаход...Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пырснуцца, ‑нецца; зак. і аднакр.
1. Пырснуўшы, выліцца.
2.перан. Тое, што і выпырснуць (у 3 знач.). Была тая пара года, калі на дрэвах палопаліся пупышкі і выпырснулася свежая, яшчэ кволая зеляніна вясны.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цягніко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цягніка. Нават тут, дзе ўсё прапахла цягніковым дымам, добра адчуваліся подыхі вясны.Новікаў.Крыху адвык ад вялікіх гарадоў, людскіх патокаў, нават ад цягніковага стукату і лязгання.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міксбо́рдэр
(англ. mixborder, ад mix = змешваць + border = край)
шматрадковая пасадка кветкава-дэкаратыўных раслін, падбор якіх забяспечвае бесперапыннае цвіценне ад ранняй вясны да позняй восені.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, прысвечаны жыццю і творчасці бел. мастака-пейзажыста В.Бялыніцкага-Бірулі. Адкрыты 24.12.1982 у Магілёве. Размешчаны ў 2-павярховым мураваным асабняку, помніку грамадзянскай архітэктуры 18 ст. Плошча выставачных залаў 350 м². У музеі прадстаўлена больш за 100 твораў Бялыніцкага-Бірулі, пачынаючы ад створанага ў вучылішчы пейзажа «Пахмурны дзень» (1892) да прац апошніх гадоў жыцця («Прыйшла вясна», 1951, і інш.). У іх адлюстраваны асноўныя творчыя этапы жыцця мастака: удзел у Т-ве перасоўных маст. выставак («Пачатак вясны», 1905; «Вясна ідзе», 1910, і інш.), перыяд 1920—30-х г. («Блакітныя цені вясны», «Возера» і інш.), работы, створаныя ў час знаходжання на Беларусі ў 1947 («Беларусь. Зноў зацвіла вясна», «Старая беларуская вёска» і інш.). Сярод экспанатаў фотаздымкі сям’і Бялыніцкага-Бірулі, пісьмы І.Рэпіна, узнагароды, атрыманыя мастаком на выстаўках, дакументы, творы мастакоў яго кола, сяброў: партрэты Бялыніцкага-Бірулі (А.Мораваў, 1900-я г.) і маці мастака (М.Ульянаў, 1894), карціна «На паляванні» М.Багданава-Бельскага (1910-я г.) і інш., а таксама вырабы дэкар.-прыкладнога мастацтва, мэбля, створаная ў Абрамцаўскай майстэрні. У музеі перыядычна наладжваюцца маст. выстаўкі.
Літ.:
Карачун Ю.А. Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі: [Альбом]. Мн., 1988.
І.Л.Чэбан.
Будынак Магілёўскага мастацкага музея В.К.Бялыніцкага-Бірулі.Фрагмент экспазіцыі Магілёўскага мастацкага музея В.К.Бялыніцкага-Бірулі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дажы́ццасов., в разн. знач. дожи́ть;
дажылі́ся да но́вай вясны́ — до́жили до но́вой весны́;
д. да таго́, што... — дожи́ть до того́, что...
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАРА́НАЎ Ермалай Максімавіч (ліп. 1892, в. Кайкава Мінскага р-на — 1942),
удзельнік камуніст. падполля ў гады грамадз. вайны, ваен. інтэрвенцыі, патрыят. падполля ў Вял.Айч. вайну. З 1914 у арміі. З вясны 1918 старшыня Кайкаўскага падп. падрайкома РКП(б), нач.партыз. атрадаў. У Айч. вайну ўдзельнічаў у стварэнні Мінскага патрыятычнага падполля, наладжваў сувязь з партызанамі. Летам 1942 нам.нач. зоны Варашылаўскага падп. РК КП(б)Б, узначальваў падп. арг-цыю ў Пушкінскім пасёлку Мінска. 7.10.1942 схоплены фашыстамі і закатаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАЎЛЁЎ Леанід Вячаслававіч (н. 8.10.1936, Масква),
расійскі кінаакцёр. Нар.арт. Расіі (1977). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1960). Дэбютаваў у фільме «Мічман Панін» (1960). Талент камед., вострахарактарнага акцёра выявіўся ў фільмах «Залатое цяля» (1968), «Іван Васілевіч мяняе прафесію» (1973), «Самазабойца» (1991). Сярод інш. фільмаў: «Жыве такі хлопец» (1964), «Ваш сын і брат» (1966), «Вій», «Старэйшая сястра» (абодва 1967), «Пачатак» (1970), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Афоня» (1975), «Ты — мне, я — табе» (1977), «Мы, ніжэйпадпісаныя» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАГАНО́ВІЧ Тамара Аляксандраўна (н. 15.11.1930, в. Несутычы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
амерыканская мастачка бел. паходжання. Скончыла Калумбійскі ун-т ў Нью-Йорку (1956). З 1950 жыве ў ЗША. Асн. творы адметныя вытанчанасцю і ўнутр. спакоем. Сярод жывапісных работ: партрэты Ф.Скарыны, трыпціхі «Любоў, Вера, Надзея» і «А вясны не спыніць, не стрымаць», «Статуя Свабоды», «Чырвоны камень», «Зубры», «Ручай зімою»; графічныя творы «Чыкары», «Барсук», цыкл «Таос Пуэбла» і інш.