З вялікай даўжынёй хвалі. Даўгахвалевае выпрамяненне.// Які працуе на доўгіх хвалях, прымае доўгія хвалі. Даўгахвалевая радыёстанцыя. Даўгахвалевы прыёмнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛАЕ СВЯТЛО́,
электрамагнітнае выпрамяненне складанага спектральнага саставу, якое выклікае ў людзей з нармальным зрокам нейтральнае ў каляровых адносінах адчуванне. Белае святло дае рассеянае выпрамяненне Сонца, выпрамяненне непразрыстых цвёрдых і вадкіх целаў, нагрэтых да высокай тэмпературы. Гл. таксама Колер, Колераметрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радыя́цыя
(лац. radiatio = выпрамяненне)
1) выпрамяненне энергіі якім-н. целам, напр. Сонцам (сонечная р.);
2) выпрамененая якой-н. крыніцай энергія.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нейтро́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нейтрона. Нейтроннае выпрамяненне.
•••
Нейтронная бомба — ядзерная бомба для паражэння біялагічных аб’ектаў, якой характэрны высокі ўзровень пранікальнай радыяцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́мпульс, -у, м.
1. Унутраны штуршок, пабуджэнне, інтэлектуальны або эмацыянальны стымул, што выклікае якое-н. дзеянне.
2. Вектарная фізічная велічыня, колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго хуткасць (спец.).
І. да творчай працы.
|| прым.і́мпульсны, -ая, -ае.
Імпульснае выпрамяненне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МОНАХРАМАТЫ́ЧНАЕ СВЯТЛО́,
светлавое выпрамяненне строга вызначанай частаты. У дачыненні да інш. участкаў спектра эл.-магн. хваль карыстаюцца тэрмінам монахраматычнае выпрамяненне. Строга М.с. не існуе, таму што ўсякае рэальнае выпрамяненне абмежавана ў часе і ахоплівае пэўны інтэрвал частот (гл.Шырыня спектральных ліній). Крыніцамі выпрамянення, блізкага да М.с., з’яўляюцца, напр., спектральныя лямпы, лазеры; для яго вылучэння з нямонахраматычнага святла выкарыстоўваюцца інтэрферэнцыйныя святлафільтры і монахраматары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСАЛЮ́ТНА ЧО́РНАЕ ЦЕ́ЛА,
ідэалізаваны аб’ект, які поўнасцю паглынае эл.-магн.выпрамяненне, што падае на яго (паглынальная здольнасць роўная адзінцы). У прыродзе не існуе, хоць паглынальная здольнасць некаторых рэчываў (сажа, плацінавая чэрнь) блізкая да 0,95. Штучная мадэль абсалютна чорнага цела (гл.рыс.) — вял. пустая замкнёная поласць з непразрыстымі сценкамі і маленькай уваходнай адтулінай. Пры звычайных т-рах выпрамяненне A, якое ўваходзіць праз адтуліну, шмат разоў адбіваецца ад сценак поласці C і практычна назад не выходзіць. Выпрамяненне абсалютна чорнага цела вызначаецца толькі яго абс. т-рай, размеркаванне энергіі ў ім падпарадкоўваецца Планка закону выпрамянення. Адыгрывае важную ролю ў тэорыі эл.-магн. выпрамянення.
Мадэль абсалютна чорнага цела. A — выпрамяненне; C — поласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЕ АХАЛО́ДЖВАННЕ,
паніжэнне т-ры зямной паверхні ў выніку прамянёвага цеплаабмену пры адмоўным радыяцыйным балансе. Назіраецца звычайна ў малавоблачныя ночы, калі выпрамяненне Зямлі значна большае за атмасфернае выпрамяненне на зямную паверхню. Р.а. спрыяе нізкая вільготнасць паветра, адсутнасць або невял. скорасць ветру, малая цеплаправоднасць глебы. З’яўляецца асн. прычынай утварэння замаразкаў і радыяцыйных туманаў.