КАСКАДЗЁР (франц. cascadeur),

1) у цырку выканаўца нумара пантамімічнага характару, заснаванага на камічных акрабатычных падзеннях — каскадах.

2) Дублёр кінаакцёра: выконвае складаныя трукі, што патрабуюць спец. падрыхтоўкі. У якасці К. выступаюць пераважна спартсмены, артысты цырка і інш.

т. 8, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНО́Э,

акцёрская дынастыя японскага т-ра кабукі.

Найб. вядомыя: А.​Кікугора 1-ы (1717—83), заснавальнік дынастыі, выканаўца роляў юнакоў, жаночых і мужчынскіх; А.​Кікугора 5-ы (4.6.1844 — 18.2.1903), выступаў у гіст. і быт. п’есах класічнага рэпертуару кабукі, а таксама ў новых рэалістычных. Зрабіў вял. ўплыў на акцёраў наступнага пакалення; А.​Кікугора 6-ы (6.6.1885 — 10.8.1949), выканаўца жаночых і мужчынскіх роляў, заснавальнік і кіраўнік школы акцёраў т-ра кабукі (1931—37). З 1948 чл. яп. Акадэміі мастацтваў; А.​Байко 6-ы (15.10.1870 — 8.11.1934), кіраўнік тэатр. трупы з 1911, выконваў жаночыя ролі; А.​Байко 7-ы (н. ў 1915, Токіо), адзін з лепшых выканаўцаў жаночых роляў і маладых герояў.

т. 1, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ЛКАЎ (Віталь Васілевіч) (н. 16.6.1939, г. Екацярынбург, Расія),

бел. выканаўца на трубе. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1964). У 1968—88 саліст і канцэртмайстар групы труб Дзярж. акад. сімф. аркестра Рэспублікі Беларусь, з 1990 — мінскага духавога аркестра «Няміга». Адначасова педагог Бел. акадэміі музыкі (праф. з 1991), Мінскага ін-та культуры (1976—78). Выступае як трубач-саліст. Яго выкананне адметнае сакавітым, прыгожым гучаннем інструмента, тэхн. свабодай. Першы выканаўца многіх твораў для трубы бел. кампазітараў М.​Аладава, А.​Туранкова, П.​Падкавырава, А.​Мдывані, У.​Дамарацкага і інш. Аўтар апрацовак бел. нар. мелодый, аранжыровак і транскрыпцый для духавога аркестра, саліруючых інструментаў і ансамбляў рознага складу. Чл. Сусв. гільдыі трубачоў (1995).

І.​І.​Зубрыч.

т. 4, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Vrtragende sub m, f -n, -n дакла́дчык, -чыца; выкана́ўца (песні і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Генера́л ’генерал’ (БРС). Рус. генера́л, укр. генерал. У гэтым значэнні запазычанне (у бел. і ўкр. мовах, магчыма, праз рус.) з ням. General < франц. général. Параўн. Фасмер, 1, 401; Шанскі, 1, Г, 50. Ст.-бел. генералъ, енералъ, еноралъ ’судовы выканаўца’ < ст.-польск. jenerał, generał (< ням.); гл. Булыка, Запазыч., III.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

музы́ка

(польск. muzyk < лац. musicus, ад гр. musikos = музычны)

музыкант-выканаўца; той, хто іграе на музычным інструменце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рапсо́д

(гр. ihapsodos, ад rhapto = складаю + ode = песня)

вандроўны пясняр у Стараж. Грэцыі, выканаўца эпічных паэм, песень.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

О́СІПАЎ (Мікалай Пятровіч) (28.1.1901, С.-Пецярбург —9.5.1945),

расійскі выканаўца на балалайцы, дырыжор. Засл. арт. Расіі (1940). Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі (1911—13). З 8 гадоў выступаў як саліст, удзельнічаў у канцэртах Велікарускага аркестра. У 1928—39 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1940 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. рус. нар. аркестра (з 1946 яго імя). Яго выкананне вызначалася артыстызмам, дасканалай тэхнікай і філігранным майстэрствам. Павялічыў выразныя і тэхн. магчымасці балалайкі, узбагаціў канцэртны рэпертуар, зрабіў пералажэнні для яе шматлікіх класічных твораў і нар. песень. Першы выканаўца многіх канцэртных твораў для балалайкі (шэраг з іх прысвечаны яму). Увёў у склад аркестра старадаўнія нар. інструменты (ражкі, дудкі, жалейкі, кугіклы), баян і арк. гармонік. 1-я прэмія на Усесаюзным аглядзе муз. выканаўцаў на нар. інструментах (1939).

т. 11, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крэату́ра

(лац. creatura = тварэнне)

стаўленік уплывовай асобы, паслухмяны выканаўца яе волі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Рачны́ ’самаўпэўнены’ (Сцяшк. Сл.), ’самаўладны’: ot bez panou̯ nasz akonam jak raczny stau̯ (Арх. Федар.), ’нахабны’: які ты рачны, слова ні дасі сказаць (Сцяц.) рачны ’ганарлівы’ (тс). Відаць да *rekti ’сказаць’ (гл. рэкнуць), магчыма, пад уплывам польск. rzeczny ’істотны, сапраўдны’, параўн. rzecznikвыканаўца, патрон, пракурор’ (гл. Длугаш-Курчабова, 451), укр. речни́к ’аратар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)