ТЫШКО́ Леанід Барысавіч (н. 9.11.1945, г. Брэст),
бел. артыст эстрады. Засл. арт. Беларусі (1979). Скончыў Брэсцкае муз. вучылішча (1964). У 1967—82 артыст вак.-інстр. ансамбля «Песняры», з 1982 артыст Аб’яднання муз. ансамбляў Мінска. Выканаўца на бас-гітары.
Г.М.Загародні.
т. 16, с. 87
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)