medicine [ˈmedsn] n.

1. медыцы́на;

study medicine вывуча́ць медыцы́ну

2. ляка́рства (асабліва якое п’юць);

take medicine прыма́ць/піць ляка́рства

take one’s medicine (like a man) прыма́ць непрые́мную сітуа́цыю/па кара́нне без ска́ргаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pore2 [pɔ:] v.

1. (over) сканцэнтрава́на вывуча́ць, абду́мваць;

He pored over the books. Ён сядзеў над кнігамі.

2. (at/on/upon) абду́мваць, разважа́ць;

pore at a problem абду́мваць прабле́му, разважа́ць над прабле́май

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РАДЫЕНУКЛІ́ДНАЯ ДЫЯГНО́СТЫКА, радыеізатопная дыягностыка,

распазнаванне паталагічных змен асобных органаў і сістэм арганізма з дапамогай радыеактыўных прэпаратаў. Заснавана на рэгістрацыі і вымярэнні выпрамяненняў ад уведзеных у арганізм радыеактыўных прэпаратаў або радыеметрыі біял. проб. Р.д. з выкарыстаннем радыенуклідаў адлюстроўвае іх рух і размеркаванне ў органах і тканках і не ўплывае на цячэнне фізіял. працэсаў. Актыўнасць радыенукліда, які выкарыстоўваецца пры Р.д., памяншаецца ў выніку яго распаду (фіз. працэс) і вывядзення прэпарату з арганізма (біял. працэс). З мэтай візуалізацыі ў Р.д. выкарыстоўваюцца радыенукліды, што выпраменьваюць гамафатоны (высокаэнергет. эл.-магн. выпрамяненне). Каб пазбегнуць празмернага ўздзеяння на пацыента, перыяд паўраспаду радыенукліда павінен складаць ​1/3 часу даследавання, якое цягнецца ад 10 мін да некалькіх гадзін. Р.д. дазваляе вывучаць абмен рэчываў, функцыю органаў і сістэм, скорасць руху крыві і лімфы, транзіт кішэчнага змесціва, сакраторна-экскрэторныя працэсы і інш.

А.​М.​Міхайлаў.

т. 13, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бада́ць1, бадану́ць (Нас.), бадлі́вы (Шат.), баду́н ’бадлівы’ (Нас.), бадзючы ’калючы; бадлівы’ (Нас., Касп.), басці, баду́ (Шат., БРС, КЭС, лаг.), басці́ся (Касп., Яруш.). Рус. бода́ть (ст.-рус. бости), укр. бости́, польск. bóść, bodać, чэш. bůsti, bodati, ст.-слав. бости, балг. бода́, серб.-харв. бо̀сти, ба́дати. Прасл. bosti, bodǫ і ітэратыў bodati, badati (bosti адлюстроўваецца ў бел. мове ў басці́, баду́, гл. Гарэц., Др.-Падб.). Параўноўваюць з літ. bèsti, bedù, лат. badīt, badu ’рыць, капаць’, лац. fodio ’капаю, рыю’, літ. badýti, badaũ ’калю’. І.‑е. *bhed‑: *bhod‑. Бернекер, 66; Траўтман, 29; Фасмер, 1, 183; Фрэнкель, 41.

Бада́ць2 ’дапытвацца, дамагацца’ (Сцяшк.), ’меркаваць, разважаць; дамагацца, дапытвацца, вывучаць, даследаваць’ (Інстр. лекс.). Ст.-бел. бадативывучаць’ (Гіст. лекс., 96; Булыка, Запазыч.; параўн. Бярында, 20, 50, 51). Ст.-укр. бадатися дапытвацца, дашуквацца’. Запазычанне з польск. badać ’тс’ (гл. Цімчанка, 49; Жураўскі, Гіст. лекс., 196). Паходжанне польск. дзеяслова няяснае: 1) з *ob‑ada‑ti да і.-е. *od‑ ’нюхаць’, Бернекер, 24; Ваян, RÉS, 19, 300; Махэк₂, 41; параўн. таксама Развадоўскі, RS, 1, 254; 2) ітэратыў да прасл. *bosti ’калоць’, Брукнер, 10; Слаўскі, 1, 25; асабліва Слаўскі, RS, 23 (1), 153. Неверагодна Штрэкель, AfslPh, 12, 452: < італ. badare звяртаць увагу’. Аддзеяслоўнае бада́нне ’разважанне; угадванне’ (Нас.) таксама з польск. badanie, гл. Кюнэ, Poln., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

law

[lɔ]

n.

1) зако́н -у m., пра́ва n.

civil law — цыві́льнае пра́ва

2) пра́віла

traffic laws — пра́вілы ру́ху

3) юрыспрудэ́нцыя f., правазна́ўства n.

to study law — вывуча́ць правазна́ўства, пра́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

цэласта́т

(ад лац. caelum = неба + -стат)

астранамічны прыбор з двума плоскімі люстэркамі, з якіх адно нерухомае, а другое рухаецца пры дапамозе гадзіннікавага механізма, што дае магчымасць вывучаць бачны рух нябесных свяцілаў, які назіраецца ў выніку сутачнага вярчэння Зямлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

eksploracja

eksploracj|a

ж. кніжн. даследаванне; вывучэнне;

~a przestrzeni kosmicznej — вывучэнне (даследаванне) космасу;

prowadzić ~ę — даследаваць; вывучаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вучы́ць

1. (навучаць) lhren vt; bibringen* vt (каго-н. D); unterrchten vt, nterricht ertilen (каго-н. D); unterwisen* vt (чаму-н. in D);

2. (вывучаць) lrnen vt, studeren vt;

вучы́ць ро́лю (sine) Rlle lrnen [inüben]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

study

[ˈstʌdi]

1.

n., pl. studies

1) вывуча́ньне n.; вучэ́ньне n.

2) дасьле́даваньне n

3) прадме́т вывучэ́ньня, дасьле́даваньня; галі́на, кіру́нак наву́кі

Arithmetic, spelling, and geography are three school studies — Арытмэ́тыка, пра́вапіс і геагра́фія — тры шко́льныя прадме́ты

to study the causes of a depression — дасьле́даваць прычы́ны дэпрэ́сіі

4) працо́ўны кабінэ́т

5) навуко́вая пра́ца

6) на́кід -у m. (малю́нку, апавяда́ньня)

2.

v.

1) вывуча́ць; вучы́цца

to study history — вывуча́ць гісто́рыю

He studies most of the time — Бальшыню́ ча́су ён ву́чыцца

2) стара́нна, ува́жліва разгляда́ць, вывуча́ць

We studied the map to find the shortest road home — Мы ува́жліва разгле́дзелі ка́рту, каб знайсьці́ найкараце́йшую даро́гу дамо́ў

3) абду́мваць, абмярко́ўваць

4) вучы́ць, заву́чваць

- studies

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КАСМІ́ЧНАЯ ЗДЫ́МКА,

метад атрымання інфармацыі аб Зямлі, інш. планетах Сонечнай сістэмы, нябесных целах, туманнасцях і розных касм. з’явах пры дапамозе здымачных сістэм. Заснавана на вымярэнні і рэгістрацыі ўласнага ці адбітага эл.-магн. выпрамянення Зямлі (гл. Аэракасмічныя метады). Здымачныя сістэмы звычайна размешчаны на ШСЗ, касм. станцыях і караблях. Першыя здымкі з космасу атрыманы ў 1946 з ракет, у 1960 з ШСЗ, у 1961 з касм. карабля (Г.​С.​Цітовым). Здымкі зямной паверхні, атрыманыя шляхам К.з., маюць вял. аглядальнасць (маштаб іх 1:1 000 000—1:10 000 000), даюць магчымасць вывучаць асн. структурныя, рэгіянальныя, занальныя і глабальныя асаблівасці атмасферы, літасферы, гідрасферы, біясферы і ландшафты планеты. К.з. праводзіцца з геасінхронных (выш. 150—950 км) або з геастацыянарных (36 тыс. км) арбіт. Выкарыстоўваюць розныя віды К.з.: фатаграфічную, фотатэлевізійную, інфрачырвоную, радыёлакацыйную, лазерную, спектраметрычную, геафізічную і інш. Шырока выкарыстоўваецца шматзанальная здымка. Вывучэнне Зямлі з дапамогай К.з. спрыяла развіццю касмічнага землязнаўства.

Ф.​Е.​Шалькевіч.

Да арт. Касмічная здымка. Фрагмент касмічнага здымка паўвострава Камчатка.

т. 8, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)