філас. які вырашаецца паводле чалавечай волі, самавольны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Пазбавіць волі, узяць пад арышт, нагляд і пад. Зняволіць злачынцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няво́льны, -ая, -ае.
1. Які зроблены, адбыўся не наўмысна; выпадковы.
Н. сведка.
2. Які адбываецца не па сваёй волі; вымушаны.
Нявольнае расстанне з родным домам.
3. Тое, што і паднявольны (у 1 знач.).
|| наз.няво́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыгавары́цьканц., юрыд. verúrteilen vt;
прыгавары́ць да пазбаўле́ння во́лі zur Fréiheitsstrafe verúrteilen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ДАНАІ́ДЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі 50 дачок аргоскага цара Даная. Супраць сваёй волі і волі бацькі яны павінны былі выйсці замуж за стрыечных братоў. Д. ўцяклі з бацькам у Аргас, але юнакі іх дагналі. Данай вымушаны быў згадзіцца на шлюб, але дочкам загадаў забіць жаніхоў у шлюбную ноч. Усе, акрамя Гіпермнестры, зрабілі гэта. У пакаранне Д. павінны былі ў Аідзе вечна напаўняць вадой бяздонную бочку. У пераносным сэнсе «бочка Д.» ці «работа Д.» — бессэнсоўная і бясконцая праца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДЗЕ́ЛКАў цывільным праве,
дзеянне грамадзян і юрыд. асоб, накіраванае на ўстанаўленне, змяненне або спыненне грамадзянскіх правоў і абавязкаў. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь З. могуць быць адна-, двух- і шматбаковыя, ажыццяўляцца ў вуснай або пісьмовай форме (простай або натарыяльнай). Аднабаковая З. стварае абавязкі для асобы, якая яе здзяйсняе, і для гэтага дастаткова выяўлення волі аднаго боку. Для двух- і шматбаковых З. неабходна выяўленне волі ўсіх яе ўдзельнікаў. З., здзейсненыя неадпаведна патрабаванням закону, лічацца несапраўднымі з наступленнем адпаведных вынікаў.