заці́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які заціх, перастаў гучаць або чуцца. Вечарам у Дзень перамогі на ўзлессі за мястэчкам успыхнуў вялізны касцёр і пошчакам панесліся па заціхлым лесе гукі піянерскага горна. Нядзведскі. Заціхлы матыў песні аб запаветнай кветцы ўзнікае зноў. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штове́чар, прысл.
Кожны вечар, кожным вечарам; з вечара ў вечар. Тымі днямі Багрым штовечар выходзіў на Голыя кручы. Краўчанка. Ёсць у калгасе і дзесяцігодка, і пошта, і бальніца, і клуб, хоць невялічкі, але ўтульны, дзе .. штовечар збіраецца моладзь. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Скандаліць, бушаваць; сваволіць. Вечарам п’яны Сідор зноў буяніў у хаце, зноў прыйшлося Алене плакаць, а Насця ціхенька сядзела на печы і баялася абазвацца. Чорны. Вецер у клёнах буяніў са свістам, Падала лісце на каляіны. Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакла́сціся, ‑кладзецца; ‑кладзёмся, ‑кладзяцеся, ‑кладуцца; зак.
Палегчы, улегчыся — пра ўсіх, многіх. Не запальваючы святла, [члены сям’і] павячэралі, а потым і спаць паклаліся. Сабаленка. Нагуляюцца [мужчыны] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры .. доўга стаяць у вачах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАПЫ́ЛЬСКІЯ БАІ́ 1942, 1944,
баі партызан брыгады імя Варашылава Мінскай вобл. (адбыліся 9.8.1942) і 27-й імя Чапаева брыгады (29.6.1944) з ням.-фаш. захопнікамі ў г.п. Капыль у Вял. Айч. вайну. Да восені 1942 амаль уся тэр. Капыльскага р-на была ахоплена партыз. рухам. Частка гітлераўцаў схавалася ў добра ўмацаваным гарнізоне ў Капылі. Вечарам 9.8.1942 партызаны брыгады імя Варашылава атакавалі гарнізон, бой працягваўся 3 гадз. Партызаны занялі ўскраіны пасёлка, аднак пераадолець супраціўленне ворага, які засеў у мураваных будынках у цэнтры Капыля, партызанам не ўдалося, і яны адступілі, забраўшы з сабой захопленыя ў баі зброю, боепрыпасы, прадукты. 29.6.1944 партызаны 27-й імя Чапаева брыгады вялі бой за вызваленне Капыля. Камандаваў боем камбрыг М.А.Шастапалаў. Партызаны (каля 1500 чал.) разграмілі гарнізон праціўніка, які налічваў каля 700 салдат і афіцэраў, і ўтрымлівалі гар. пасёлак і ўчастак чыгункі Слуцк—Баранавічы да падыходу 1.7.1944 часцей Сав. Арміі.
т. 8, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дакрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак., каго.
Разм.
1. Голасна завучы каго‑н., прымусіць адклікнуцца, прыйсці; дазвацца. — А я да вас сюды яшчэ ўчора вечарам прыйшоў. Крычаў, крычаў. Так і не дакрычаўся вас. Няхай.
2. Крыкам давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дакрычацца да хрыпаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пято́к, ‑тка, м.
Разм. Колькасць, роўная пяці; пяць аднолькавых прадметаў. Вечарам, пакідаючы поле, я загортваў з пяток бульбін у мяшок і нёс іх у вёску — малому Генрыху. Ракітны. Праз якіх хвілін пяток вартавы асцярожна падсунуў .. [Васілю Іванавічу] пад галаву нечую ватоўку, прыкрыў шынялём. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЛДО́НІС ((Maldonis) Альфонсас) (н. 22.8.1929, в. Наўяплента Алітускага пав., Літва),
літоўскі паэт. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1974). Нар. паэт Літвы (1984). Скончыў Вільнюскі ун-т (1954). Друкуецца з 1956. Аўтар зб-каў вершаў «Сярэдзіна лета» (1958), «Сонечны лівень» (1962; Дзярж. прэмія Літвы 1965), «Вадзяныя знакі» (1969), «Раніцай, вечарам» (1978; Дзярж. прэмія Літвы 1979), «Дзікае жыта» (1982) і інш. Асн. змест твораў — духоўнае жыццё сучасніка, надзённыя грамадска-паліт. і маральна-этычныя праблемы, прырода роднай зямлі. Яго паэзія адметная эмацыянальным лірызмам, яснасцю паэт. вобразаў. Неаднаразова наведваў Беларусь. Пераклаў на літ. мову творы М.Аўрамчыка, А.Грачанікава, В.Зуёнка, П.Макаля. На бел. мову творы М. пераклалі М.Базарэвіч, Р.Барадулін, Г.Бураўкін, А.Вольскі, В.Вярба, Грачанікаў, Х.Жычка, Зуёнак, М.Калачынскі, У.Караткевіч, Е.Лось, Макаль, Р.Няхай, С.Панізнік, У.Паўлаў, В.Пятрэнка, А.Разанаў, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў.
Тв.:
Бел. пер. — Вадзяныя знакі. Мн., 1985;
Рус. пер. — Сегодня и всегда. Вильнюс, 1984;
Избранное. М., 1985.
т. 10, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падцікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Разм. Цікуючы тайком, убачыць; падгледзець, высачыць. Аднойчы познім вечарам маці падцікавала Клаву з маладым чалавекам. Стаялі тыя пад ліпамі.. і аб чымсьці гаварылі. Кавалёў. [У кустах лазняку] аж заходзіліся на розныя лады салаўі. Неяк дзед з Сашкам падцікавалі аднаго. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпа́цыр, ‑у, м.
Прагулка на свежым паветры. Дні праз тры Таня вечарам, спаткаўшыся з Міхасём, ужо сама запрасіла яго на шпацыр да Дзвіны, і Міхась вярнуўся адтуль позна ўночы. Машара. Іра спадзявалася, што Алег кінецца да яе і яны ўдваіх пойдуць на вячэрні шпацыр. Сабаленка.
[Польск. spacer ад ням. spazieren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)