ЛІНД (Lind) Ені (Жэні; 6.10.1820, Стакгольм — 2.11.1887),
шведская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Вучылася спевам у школе пры Каралеўскім т-ры (Стакгольм), з 1838 у трупе гэтага т-ра. З 1844 у Прыдворным т-ры ў Берліне, інш. т-рах Еўропы. З 1856 жыла ў Вялікабрытаніі. Валодала голасам надзвычай вял. дыяпазону, прыгожага тэмбру і крыштальнай чысціні (яе называлі «шведскі салавей»). Сярод партый, у т. л.драм. сапрана: Норма, Аміна («Норма», «Самнамбула» В.Беліні), Аліса («Роберт-Д’ябал» Дж.Меербера), Амалія («Разбойнікі» Дж.Вердзі), Адзіна («Любоўны напітак» Г.Даніцэці) і інш. Яе творчасць — значны этап у станаўленні швед.нац. рамантызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ДВІГ (Ludwig) Крыста (н. 16.3.1928, Берлін),
аўстрыйская спявачка (мецца-сапрана). Вучылася пад кіраўніцтвам бацькі А.Людвіга, потым у муз. школе ў Франкфурце-на-Майне. З 1946 працавала ў розных ням. оперных т-рах, з 1955 салістка Венскай дзярж. оперы. Спявала таксама ў т-рах «Метраполітэн-опера», «Ла Скала». Сярод партый: Дарабела, Керубіна («Усе яны такія», «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Леанора («Фідэліо» Л.Бетховена), Актавіян і Маршальша («Кавалер ружы» Р.Штрауса), Эбалі («Дон Карлас» Дж.Вердзі). У 1954—74 пастаянна ўдзельнічала ў Зальцбургскіх фестывалях. Выконвала сольныя партыі ў 9-й сімфоніі Бетховена. Выступае як камерная спявачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗУРО́К Юрый Антонавіч (н. 18.7.1931, г. Краснік, Польшча),
расійскі спявак (барытон). Нар.арг.СССР (1976). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1960, клас С.Мігая). З 1963 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Яўген Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Андрэй Балконскі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Жэрмон, граф ды Луна, Радрыга, Рэната («Травіята», «Трубадур», «Дон Карлас», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні). Лаўрэат Міжнар. і Усесаюзнага конкурсаў вакалістаў «Пражская вясна» (1960), імя Дж.Энеску (1961, Бухарэст), імя М.Глінкі (1962, Масква), у Манрэалі (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТКІЛА́ВА Зураб Лаўрэнцьевіч (н. 12.3.1937, г. Сухумі, Грузія),
грузінскі і расійскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар.арт.СССР (1979). Скончыў тбіліскія політэхн.ін-т (1960) і кансерваторыю (1965). З 1965 саліст Грузінскага т-ра оперы і балета, з 1974 — Вял.т-ра Расіі. Выкананне адметнае тэмпераментам і задушэўнасцю. Сярод лепшых партый: Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Хазе («Кармэн» Ж.Бізэ), Арзакан («Выкраданне Месяца» А.Тактакішвілі). 1-я прэмія і Гран-пры на Міжнар. конкурсе вакалістаў імя Ф.Віньяса (1970), 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя П.Чайкоўскага (1970). Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЯТА́ННІКАЎ Леанід Анатолевіч (н. 2.8.1943, с. Фершаміенуз Чэлябінскай вобл., Расія),
расійскі спявак (барытон). Нар.арт. Расіі (1979). Нар.арт.СССР 1987). Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1971), з 1977 выкладаў у ёй. З 968 саліст Саратаўскага т-ра оперы і балета. Для С. характэрны музыкальнасць, прастата выканання. Сярод парый: Яўген Анегін, Мазепа, Ялецкі «Яўген Анегін», «Мазепа», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Дэман («Дэман» У.Рубінштэйна), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Жэрмон («Травіяа» Дж.Вердзі), Дон Жуан («Дон Жуан» З.А.Моцарта), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна). У камерным рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараў, нар. песні. Дзярж. прэмія Расіі 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУК Вячаслаў Іванавіч (16.11.1861, г. Кладна, Чэхія — 12.1.1933),
рускі дырыжор, кампазітар. Па паходжанні чэх. Нар.арт. Рэспублікі (1925). Скончыў Пражскую кансерваторыю (1879, кл. А.Беневіца). З 1880 у Расіі, дырыжыраваў спектаклямі прыватных оперных труп, з 1886 сімф. дырыжор. У 1906—33 дырыжор Вял.т-ра ў Маскве, адначасова з 1927 і Опернага т-ра імя К.Станіслаўскага. Аўтар муз. твораў у розных жанрах, у т. л. оперы «Лясны цар» (паст. 1900). Яго выканальніцкая дзейнасць паўплывала на станаўленне сав.муз. культуры. У 1890—91 ім паст. опера «Рыгалета» Дж.Вердзі ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФЕНІ́ЧЭ»
(La Fenice),
оперны тэатр у г. Венецыя (Італія); адзін са старэйшых італьян.муз. т-раў. Адкрыты ў 1792. Пабудаваны паводле праекта арх. Дж.Сельвы. Ставіліся оперы італьян. кампазітараў, з 20 ст. — класічныя оперы, балеты і аперэты, а таксама творы сучасных кампазітараў. З т-рам звязана дзейнасць кампазітараў В.Беліні, Дж.Вердзі, Г.Даніцэці, Р.Леанкавала, Дж.Расіні, І.Стравінскага, Р.Штрауса і інш., некаторыя творы пастаўлены тут упершыню. На сцэне т-ра выступалі спевакі К.Бергонцы, В.Віндгасен, Дж.Грызі, М.Калас, М.Малібран, Дж.Паста, Дж.Рубіні, К.Унгер, Э.Шварцкопф і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ТА РУ́ФА (Titta Ruffo, сапр.Ціта Руфа Каф’ера; 8.6.1877, г. Піза, Італія — 6.7.1953),
італьянскі спявак (барытон). У 1898—1931 спяваў на оперных сцэнах Італіі і інш. краін. Буйнейшы спявак 20 ст., валодаў голасам рэдкай прыгажосці, драм. талентам. У рэпертуары каля 60 рознахарактарных партый: Рыгалета, Яга («Рыгалета», «Атэла» Дж.Вердзі), Гамлет («Гамлет» А.Тама), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Тоніо, Эдып («Паяцы», «Цар Эдып» Р.Леанкавала), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна) і інш. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ПАВА Галіна Іванаўна (27.3.1910, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 7.2.1985),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1936). У 1938—62 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Яе выкананне вызначалася тэмпераментам, псіхал. дакладнасцю вобраза. У рэпертуары драм. і характарныя партыі: Часнікова («Страшны двор» С.Манюшкі), Ганка («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Хрысцінка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Любоў, Салоха («Мазепа», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Азучэна («Трубадур» Дж.Вердзі).