ЛІКВІ́ДНАСЦЬ БА́НКАЎСКАЯ,

здольнасць банка задаволіць патрэбнасць у наяўных сродках для своечасовага і поўнага выканання сваіх абавязацельстваў. Забяспечвае лёгкасць рэалізацыі, продаж, ператварэнне матэрыяльных каштоўнасцей у грашовыя сродкі. Дае магчымасць банку ператварыць свае актывы, захоўваючы нязменнай іх намінальную вартасць, у сродкі аплаты і (або) набыць сродкі на біржавых таргах.

т. 9, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

robocizna

ж. вартасць працоўнай сілы; аплата працы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГРАШО́ВЫЯ ЗНА́КІ,

знакі вартасці, заканадаўча прызнаныя ў якасці афіц. разліковага і плацежнага сродку, якія выпускаюцца ў абарачэнне цэнтр. банкам або казначэйствам дзяржавы. У выглядзе грашовых знакаў выступаюць банкаўскія і казначэйскія білеты, разменныя манеты. Намінальная вартасць грашовых знакаў выяўляецца ў нац. грашовай адзінцы і значна перавышае выдаткі іх эмісіі.

т. 5, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТА́К,

1) на Беларусі ў апошняй чвэрці 16 ст. назва паўгроша літоўскага, парытэтнага 5 пенязям; у апошняй чвэрці 17 ст. назва траяка 1570—1620-х г., (вартасць 5 грошаў у медных шэлегах — барацінках).

2) Папулярная назва манеты вартасцю ў 5 капеек на тэр. Беларусі, Украіны, Расіі і інш. з 18 ст.

т. 13, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

приба́вочный эк. прыба́вачны;

приба́вочный труд прыба́вачная пра́ца;

приба́вочный проду́кт прыба́вачны праду́кт;

приба́вочная сто́имость прыба́вачная ва́ртасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АБАРО́ТНЫЯ ФО́НДЫ,

частка вытворчых фондаў прадпрыемства, якая цалкам расходуецца ў вытв. цыкле і цалкам пераносіць сваю вартасць на новы прадукт. Матэрыяльна-рэчыўную аснову абаротных фондаў складаюць прадметы працы (матэрыялы, сыравіна і інш.), што знаходзяцца на складах у выглядзе вытворчых запасаў і незавершанай вытв-сці. У рыначнай эканоміцы абаротныя фонды — пастаянная частка абаротнага капіталу.

т. 1, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эвальва́цыя

(фр. évaluation, ад value = цана, вартасць)

ацэньванне, аблічэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Wárenwert m -(e)s, -e ва́ртасць тава́ру

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Táxwert m -es, -e камерц. ацэ́начная ва́ртасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Mínderwert m -(e)s эк. пані́жаная ва́ртасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)