ЧАРНЫШО́ЎВалерый Алегавіч (н. 10.1.1935, г. Таганрог, Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарм. тэхналогій. Д-ртэхн.н. (1975), праф. (1985). Скончыў Таганрогскі радыётэхн. ін-т (1957). З 1975 у Мінскім радыётэхн. ін-це (заг. кафедры, прарэктар), у 1983—93 у Мінскім ін-це культуры (заг. кафедры). Навук. працы па тэхн. кібернетыцы, АСК і выліч. сетках. Распрацаваў тэарэт.-метадалагічныя і інструментальна-вытв. асновы пабудовы інфарм. сістэм.
Тв.:
АСУ ТП в промышленном животноводстве. М., 1984;
Основы системотехники. Томск, 1992 (у сааўт.);
Основы информатизации субъектов хозяйствования на базе новых информационных технологий. Мн., 2003 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗІЕ́НКАВалерый Пятровіч (н. 13.12.1938, г. Чаркасы, Украіна),
бел. вучоны ў галіне зварачнай вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1998), праф. (1999). Вынаходнік СССР. Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1961). З 1963 у Магілёўскім тэхн. ун-це (з 1973 дэкан ф-та, у 1975—85 заг. кафедры). Навук. працы па павышэнні нясучай здольнасці злучэнняў, атрыманых кантактавай зваркай. Прапанаваў новыя спосабы кантактавай зваркі і выпрабаванняў зварных злучэнняў на цыклічную трываласць.
Тв.:
Ресурсосберегающие технологии в сварочном производстве. Мн., 1989 (у сааўт.);
Совершенствование технологии контактной точечной и рельефной сварки. Мн., 1990 (разам з В.А.Папкоўскім, С.Ф.Мельнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЭ́НКАВалерый Уладзіміравіч (н. 10.12.1945, г. Купянск Харкаўскай вобл., Украіна),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1994). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча войск ППА краіны (1968), Ваен. камандную акадэмію ППА імя Жукава (1978) і курсы пры гэтай акадэміі (1988), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1992). З 1968 на камандных і штабных пасадах у войсках ППА (у 1970—71 у Дэмакр. Рэспубліцы В’етнам). З 1978 камандзір зенітнага ракетнага палка, нач. зенітных ракетных войск корпуса ППА, у 1992—93 1-ы нам. камандуючага асобнай арміі ППА. У 1993—2001 камандуючы войскамі ППАУзбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІ́ЖНІКАЎВалерый Аляксеевіч (н. 12.7.1953, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1999). Скончыў Маскоўскі ун-т (1975). З 1976 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па металаарган. хіміі і хіміі амінакіслот. Даследаваў хім. ўласцівасці α-тыянільных вытворных тытанацэну і ніобацэну. Прапанаваў спосабы іх выкарыстання для сінтэзу вытворных тытанацэну і ніобацэну.
Тв.:
Синтез и реакции α-тиенильных производных ниобоцена и титаноцена (разам з М.А.Майерам) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1998. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́БУТАЎВалерый Міхайлавіч (18.12.1885, г. Валгаград — 1.11.1961),
рускі рэжысёр. Засл. арт. Расіі (1934), засл. дз. маст. Татарстана (1945). Творчую дзейнасць пачаў у МХТ (1912). Удзельнічаў (з У.Меерхольдам) у стварэнні Т-ра РСФСР 1-га (1920). З 1924 узначальваў Т-рмуз. буфанады (пазней Т-рмуз. камедыі). Яго мастацтва было адметнае высокай рэжысёрскай культурай, пошукамі новых выразных сродкаў. Пастаноўкі ў розных тэатрах: «Смерць Тарэлкіна» А.Сухаво-Кабыліна 91924), «Карневільскія званы» Р.Планкета (1925), «Цыганскі барон» І.Штрауса (1935), «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера (1940), «Гамлет» У.Шэкспіра (1946 і 1955 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, адзін з лепшых шэкспіраўскіх спектакляў на Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПЕ́НКАВалерый Аляксандравіч (н. 22.10.1944, г. Хабараўск, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1988). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па электрадынаміцы і тэорыі аптычных хваляводаў. Распрацаваў эл.-магн. тэорыю танкаплёначных лазераў з улікам дыфракцыі хваль на тарцах рэзанатара, бескаардынатны метад рэдукцыі ўраўненняў электрадынамікі для неаднародных і анізатропных асяроддзяў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
О сведении уравнений Максвелла к системе двух скалярных уравнений второго порядка // Радиотехника и электроника. 1984. Т. 29, № 5;
О решении двухмерного стационарного уравнения Шредингера с потенциалом специального вида // Журн. технич. физики. 1996. Т. 66, № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЬЯ́НАЎ Аляксандр Аляксандравіч (29 8.1891, с. Балабонава Пільнінскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 13.2.1982),
рускі кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1971). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917, клас М.Сакалова). У 1924—49 заг.муз. часткі Ніжагародскага драм.т-ра. У 1918—21 выкладаў у Ніжагародскай нар. кансерваторыі, з 1951 у Горкаўскай кансерваторыі (з 1957 праф.). Сярод твораў: 5 опер, у т. л. «Сцяпан Разін» (паст. 1953), «Фама Гардзееў» (паст. 1966), «Ярмак» (паст. 1957); кантата «Валерый Чкалаў» (1952); творы для аркестра, фп.; 3 хары a cappella «Песні пра Сценьку Разіна» (1972); рамансы; апрацоўкі рус. і чув.нар. песень; музыка да драм. спектакляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦЫ́НІЙВалерый Ліцыніян (Valerius Licinianus Licinius; каля 265—325) рымскі імператар [308—324]. Селянін па паходжанні, Л. зрабіў ваен. кар’еру. У 308 імператар Галерый абвясціў яго суправіцелем з тытулам аўгуста. Пасля смерці Галерыя ў барацьбе чатырох аўгустаў за ўладу (311—312) Л. разам з імператарам Канстанцінам I перамог Максенцыя і Максіміна Дая. У 312 Л. стаў правіцелем усх.ч. імперыі. У 313 выдаў разам з Канстанцінам Міланскі эдыкт аб свабодным веравызнанні хрысціянства. Неўзабаве паміж Л. і Канстанцінам пачалася барацьба за ўладу над усёй імперыяй. Л. быў разбіты, узяты ў палон (324) і пакараны смерцю.
Літ.:
Федорова Е.В. Люди императорского Рима. М., 1990. С. 261—268.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКАВалерый Аляксандравіч (н. 8.6. 1946, в. Саўцавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў Горкаўскі ун-т (г. Ніжні Ноўгарад, 1968). З 1968 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фіз. оптыцы, оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Развіў тэорыю фарміравання аптычнага відарыса ў фатагр. галагена-сярэбраных слаях; паказаў магчымасць гашэння кагерэнтнай складальнай для монаслаёў часцінак дысперснага рэчыва, прапанаваў метад кіравання аптычным выпрамяненнем у капсуляваных вадкіх крышталях.
Тв.:
Оптика фотографического слоя. Мн., 1983 (разам з А.П.Івановым);
Распространение света в плотноупакованных дисперсных средах. Мн., 1988 (разам з А.П.Івановым, У.П.Дзікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКО́ЎВалерый Дзмітрыевіч (27.3.1909, в. Акалонія; цяпер у межах Мінска — 29.10.1937),
бел.паэт. Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1934). Працаваў мулярам, настаўнічаў. У 1936 рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1925. Паэзія М. вылучаецца лірычнасцю, шчырасцю, эмацыянальнай напружанасцю, пафасам радасці жыцця і маладосці, матывамі кахання, апяваннем новай рэчаіснасці. Аўтар кніг «Пялёсткі» (1926), «На залатым пакосе» (1927), «Вяршыні жаданняў» (1930), «Права на зброю» (1933). На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.Галоднага, А.Новікава-Прыбоя, П.Тычыны.