1) матэрыял для ўпакоўкі і транспартавання прамысловых тавараў і сельскагаспадарчых прадуктаў (бочкі, мяшкі, скрынкі і інш.);
2) вага ўпакоўкі тавару, а таксама сродкаў перавозкі (напр. таварнага вагона).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бакаві́на, ‑ы, ж.
1. Бакавая частка чаго‑н. Доўга сек [Эфір] бакавіну гары, доўга абліваўся салёным потам, але, нарэшце, прабіўся да нейкай мяккай пароды.М. Ткачоў.
2. Тое, што і бакавіца. Бакавіна вагона.
3. Бакавая частка тушы. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тана́ж, ‑у, м.
Спец.
1. Водазмяшчэнне судна ў тонах. Танаж карабля.
2. Грузападымальнасць транспартных сродкаў, транспарту ў тонах. Танаж вагона. Танаж самалёта.
3. Вага якой‑н. прадукцыі, выражаная ў тонах. // Груз, вага якога выражана ў тонах. [Павел Дудок:] — Я, дзеду, што хочаш змайструю. Хочаш мост — па табе мост, на любы пралёт, на любы танаж.Лынькоў.
[Фр. tonnage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЮ́СЕЛЬДОРФ (Düsseldorf),
горад на З Германіі, на ніжнім Рэйне. Адм. ц. зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. 574,9 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Рэйн. Міжнар. аэрапорт. Важны індустр. цэнтр Рурскага прамысл. раёна, адзін з буйнейшых фінансава-эканам. цэнтраў краіны. Прам-сць: чорная металургія (вытв-сць сталі, пракату, труб, стальных канструкцый), машынабудаванне (рознае прамысл. абсталяванне, с.-г. машыны, станкі, вагона-, аўтабудаванне, эл.-тэхн.), хім., алюмініевая, нафтаперапр., электронная. швейная, шкляная, папяровая, паліграф., харчовая. Цэнтр ням. моды. Міжнар. кірмашы. Ун-т. Маст. музей (жывапіс, графіка, скульптура), музей Кунстгале (мастацтва 20 ст.) і інш. Радзіма Г.Гейне (музей). Замак, цэрквы, ратуша і інш.арх. помнікі 13—18 ст.
Упершыню згадваецца каля сярэдзіны 12 ст. як паселішча. З 1190 уладанне графаў Берга (з канца 15 ст. іх пастаянная рэзідэнцыя). З 1288 горад. З 1609, канчаткова з 1614, уладанне князёў Пфальца, іх рэзідэнцыя ў 1614—1716. У час напалеонаўскіх войнаў пад баварскім (1801—06), потым франц. кіраваннем. З 1815 у складзе Прусіі. З сярэдзіны 19 ст. горад значна вырас у сувязі з прамысл. развіццём Рэйнскай вобл. У 2-ю сусв. вайну стары горад моцна разбураны, пасля вайны часткова адноўлены. З 1949 адм. ц. зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія.
2. Знак, паметка, метка, пастаўленыя з мэтай абазначэння чаго‑н., указання на што‑н. Віталь уважліва прыглядаецца да кожнага вагона, чытаючы крэйдавую разметку на сценках.Васілёнак.// Знакі ў тэксце, якія паказваюць, як павінен быць набраны тэкст. Набор па разметцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разуха́бісты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Вельмі бойкі, развязны. З падножкі апошняга вагона махнуў рукой Ніне нейкі разухабісты хлопец.Васілевіч.
2. Напоўнены грубай весялосцю, ліхацтвам. Нават пануры Андрэй Андрэевіч.. і той не сцярпеў і, хапіўшыся за бакі, прыпадаў аж да самых нар ад разухабістага смеху і рогату.Лынькоў.[Заява] была мала абдуманая і трохі разухабістая.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́ра, ‑ы, ж.
1. Тое, у чым захоўваецца або перавозіцца тавар (мяшкі, бочкі, скрынкі і пад.); упакоўка. Шкляная тара. □ У кузні звінела сталь, час ад часу каля нафтабазы бразгатала тара для гаручага.Паслядовіч.Горы пустой тары ляжалі ля свірна воддаль ад завода.Чарнышэвіч.
2.Спец. Вага ўпакоўкі. // Вага машыны, вагона, у якіх перавозіцца тавар.
[Іт. tara з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вірлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які віруе, бурліць. Вірлівы паток. □ След вірлівы вясла за кармою бяжыць.Зарыцкі.// Вірысты. Дняпро шырокі, вірлівы, увесь у поймах.Лупсякоў.
2.перан. Бурлівы; кіпучы. З вагона, калі пачалася сумятня пасажыраў, я выйшаў.. і апынуўся ў вірлівай людской гушчыні.Сабаленка.Вірлівая маладосць і чыстае сумленне не давалі.. [Ліпанавай] заседжвацца на адным месцы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)