АЛМА́З (цюрк. алмас ад грэч. adamas несакрушальны),
дыямент, мінерал, крышт. кубічная мадыфікацыя самароднага чыстага вугляроду. Бясколерны, белы, блакітны, зеленаваты, жаўтаваты, чырванаваты, шэры ці чорны. Бляск алмазны, тлусты. Празрысты; моцная дысперсія святла. Цв. 10 (найцвярдзейшы з вядомых мінералаў). Шчыльн. 3,5—3,53 г/см³. Каштоўны камень 1-га класа.
Трапляецца ў ультраасноўных вывергнутых пародах — кімберлітах, здабываецца з карэнных радовішчаў і россыпаў, звычайна ў выглядзе дробных зярнят і асколкаў крышталікаў (сярэдняя маса 0,2 карата — 40 мг). Вельмі рэдкія алмазы, маса якіх перавышае 50 каратаў (10 г). Самыя вял. ў свеце: «Кулінан» (3106 каратаў, Паўд. Афрыка, Трансвааль, 1905), «Эксцэльсіёр» (971,5 карата, Паўд. Афрыка, ПАР, 1983), «Зорка Сьера-Леоне» (968,9 карата, Зах. Афрыка, Сьера-Леоне, 1972), «Прэзідэнт Варгас» (726,6 карата, Бразілія, 1938), «Джонкер» (726 каратаў, Паўд. Афрыка, Трансвааль, 1934) і інш. Празрыстыя і бясколерныя крышталі самых вял. памераў выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе (пасля агранкі наз.брыльянтамі), дробныя, зярністыя, афарбаваныя або з дэфектамі (борт, карбанада) — у тэхн. мэтах (для бурэння свідравін у цвёрдых пародах, шліфавання ў металаапрацоўцы, у электроннай прам-сці, рэзкі шкла і інш.). Радовішчы алмазу ў Аўстраліі, Рас. Федэрацыі — Рэспубліка Саха (Якуція), у Паўд. Афрыцы, Паўд. Амерыцы, Індыі. Пошукі алмазу вядуцца на Беларусі (гл.Алмазная прамысловасць).
Алмаз «Гарняк» (44,62 кар).Да арт.Алмаз. Малая расійская імператарская карона. Серабро. Брыльянты. С.-Пецярбург. 1801.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
klapa
ж.
1. клапан; накрыўка, века;
klapa bezpieczeństwa — засцерагальны клапан;
2.крав.борт;
3.разм.перан. крышка; правал, няўдача;
zrobić ~ę — збанкрутаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ласу́нак, ‑нку, м.
1. Што‑н. вельмі смачнае; улюбёная страва. Хатнія ласункі. □ Грыбы [госці], вядома, хвалілі, дый удаваліся яны такія, што маглі лічыцца ласункам.Лужанін.[Чайкі] то стралой узнімаюцца ўгору, то куляй ляцяць уніз за ласункамі, якія пасажыры кідаюць за борт.Філімонаў.
2.звычайнамн. (ласу́нкі, ‑аў). Салодкія кандытарскія вырабы і наогул усё смачнае; прысмакі. Танкісты пачалі дзецям соваць ласункі, хто галеты, хто цукар.Няхай.У парк рэдка хто заглядваў, і мядзведзям ужо не прыносілі ніякіх ласункаў.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лаг1 ’жэрдка, якую прыстаўляюць да воза і коцяць па ёй дрэвы’ (Жд. 2) < прасл.lagъ < lagati ’класці’, якое з’яўляецца ітэратыўным дзеясловам да łožiti ’класці’ (Бернекер, 683).
Лаг2 ’прыбор для вымярэння хуткасці руху судна або пройдзенай ім адлегласці’ (ТСБМ) < з гал.log ’тс’ праз рускую мову (гл. Фасмер, 2, 445).
Лаг3 ’борт судна’ (ТСБМ) < рус.лаг ’рад гармат на адным борце карабля’ < гал.laag ’тс’ (Матцэнаўэр, Cizí sl., 235) ці з ням.Lage ’сукупнасць гармат на адным борце судна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скло́бка ‘від матыкі з жалезным пальцам замест лапаткі для чысткі ўнутры вялікіх прадметаў’ (Мат.), ‘скобля’ (Пятк. 1), скло́бка, шкло́бка ‘тс’ (ТС), склы́бка ‘тс’ (Шатал.), склэ́бка ‘тс’ (Сл. Брэс.), скло́бля ‘прылада для прыгатавання борці (нож з ручкай)’ (Сержп. Борт.). Укр.палес.скло́бка ‘прылада для здымання кары з дрэва’. Відаць, ад склобі́ць ‘здымаць кару з дрэва’ (ПСл), ‘скрэбці’ (ТС), ‘чысціць рыбу, скрэбці малую бульбу’ (Вешт.), што ў выніку метатэзы з скаблі́ць ‘ачышчаць кару з дрэва; ачышчаць бульбу ад шалупіння’ (Варл., Бяльк., Касп.), ‘часаць’: скабліла ногі (Касп.), ско́блыты ‘абіраць бульбу’ (Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Láppenm -s, -
1) ану́ча, ану́чка; pl лахманы́, рыззё
2) анат., бат. до́ля
3) тэх. ло́пасць; ла́па; вы́ступ; борт;
◊
j-m durch die ~ géhen* уцячы́, вы́слізнуць ад каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
2. Падысці, прыстаць да берага, прыстані (пра параход, лодку і пад.). Карабель прычаліў да берага, і ў ягоны борт ляніва біла стомленая хваля.М. Стральцоў.Пакуль я стаяў на палубе і любаваўся прыгожай панарамай горада і порта, наш цеплаход прыпаліў.В. Вольскі.// Наблізіцца на лодцы, параходзе і пад. да берага, прыстані і пад. Сухаў між тым спакойна прычаліў да берага, памог Картыжову завесці ў лодку матацыкл.Чыгрынаў.Дзеці, ледзь толькі мы прычалілі да берага, акружылі наш цеплаход.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
board1[bɔ:d]n.
1. до́шка;
a bulletin board (AmE) до́шка аб’я́ў;
a control board пульт кірава́ння;
an ironing board до́шка для прасава́ння
2. праўле́нне, саве́т, ра́да;
a board meeting пасяджэ́нне праўле́ння;
the board of directors праўле́нне дырэ́ктараў;
an academic board вучо́ны саве́т;
a school board шко́льны саве́т
3. харчава́нне; сталава́нне; е́жа;
board and lodging/bed and board кватэ́ра і сталава́нне
4.борт, бо́рцік; карні́з
5.sport до́шка;
a draughts board ша́шачная до́шка
6. the boardspl., dated тэатра́льная сцэ́на, падмо́сткі
♦
above board чэ́сна, у адкры́тую;
go by the boardBrE
1) адмаўля́цца; ігнарава́ць
2) упа́сці з па́лубы ў ваду́; быць вы́кінутым за борт;
go on board a ship/aircraft садзі́цца на карабе́ль/у самалёт;
on board a train/ship/aircraft у цягніку́/на караблі́/у самалёце
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Лі́павачка, ліпо́вачка ’бочачка, выдзеўбаная са ствала ліпы’ (круп., Нар. сл.; бялын., Янк. Мат.; віл., смарг., Сл. паўн.-зах.), лі́паўка ’пасудзіна з ліпы для мёду’ (Сержп. Борт., Грыг., Жд. 1, Сл. паўн.-зах.), ’каробка з ліпавай кары’ (Шат.; в.-дзвін., Шатал.; віл., З нар. сл.), ’пасудзіна з тоўстага дуплістага дрэва для збожжа’ (КЭС, лаг., Мат. Гом.)., маз., б.-каш.ліпоўка ’выдзеўбаная з ліпы пасудзіна для мёду, ператопленага нутранога тлушчу’ (З нар. сл., Мат. Гом.), ’бочка з ліпы для збожжа, мукі’ (віл., круп., астрав., Сл. паўн.-зах.). Укр.липівка, рус.варонеж.ли́повка ’бочачка з ліпы’. Утварылася з ліпавы і суф. ‑ка (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 115).
1. Чэрпаючы, набраць чаго‑н., захапіць пэўную колькасць чаго‑н. Зачэрпнуць сачком рыбіну. □ Васіліна паднялася да бункера і, перагнуўшыся цераз борт, зачэрпнула жменю зерня.Хадкевіч.Сотнікаў зачэрпнуў жменяю снегу, пасмактаў.Быкаў.
2. Нечакана набраць (вады, пяску і пад.). Лодка хіснулася, зачарпнула вады, дзеці спалохана запішчэлі.Маўр.
3.перан. Узяць, прыдбаць што‑н., абагаціцца чым‑н. Зямля Беларусі, зялёныя долы! З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой Зачэрпнулі думы Купала і Колас. На кожнай сцяжынцы іх песня і голас...Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)