парнакапытнае млекакормячае сям. жырафавых, якое пашырана ў Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
велд
(гал. veld = поле)
плато ў Паўд.Афрыцы, пакрытае злакавай і хмызняковай расліннасцю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
му́нга
(н.-лац. mungo)
млекакормячае сям. віверавых шаравата-бурай афарбоўкі, пашыранае ў Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЛАСЯ́НКІ (Sylvia),
род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 17 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн.Афрыцы. Жывуць на ўзлесках, у садах, парках, на лугах, у хмызняку. На Беларусі 5 пералётных відаў: валасянка завірушка (S. curruca), валасянка садовая (S. borin), валасянка чорнагаловая (S. atricapilla), валасянка шэрая (S. communis), валасянка ястрабіная (S. nisoria).
Даўж. цела 12—15 см. Апярэнне шэрае з белым, чорным або рыжаватым адценнем, мяккае. Дзюба тонкая, шылападобная. Гнёзды рыхлыя, шара- або чашападобныя на кустах, дрэўцах, сярод высокай травяністай расліннасці. Некаторыя высцілаюць гнёзды воласам (адсюль назва). Нясуць 4—6 яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і вусенямі, ягадамі. Некаторыя віды вядомыя сваімі спевамі (напр., валасянка чорнагаловая і валасянка садовая). Зімуюць у паўд.-зах.ч. Еўразіі і Афрыцы.
Валасянкі: 1 — шэрая (а — самец, б — самка); 2 — завірушка (самец); 3 — чорнагаловая (а — самец, б — самка); 4 — садовая; 5 — ястрабіная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАБЛА́НКСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1943,
нарада прэзідэнта ЗША Ф.Рузвельта, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі У.Чэрчыля і вышэйшых ваен. кіраўнікоў абедзвюх краін па распрацоўцы сумеснай палітыкі і стратэгіі ў ходзе 2-й сусв. вайны. Адбылася 14—24.1.1943 у г.Касабланка (Марока). Абмеркаваны перспектывы ваен. аперацый саюзнікаў на 1943, дасягнута дамоўленасць пра высадку саюзных войск у Сіцыліі з наступным развіццём баявых дзеянняў супраць фаш. Італіі (пасля завяршэння кампаніі ў Паўн.Афрыцы), прыняты план сумесных ваен. аперацый у Паўн. Бірме (прадугледжваў выгнанне яп. войск з Рангуна), разгледжаны пытанні аб франц.калан. адміністрацыі ў Паўн.Афрыцы (абмяркоўваліся пры ўдзеле запрошаных франц. генералаў Ш. дэ Голя і А.Жыро), аб пазіцыі Турцыі ў вайне, аб лёсе калоній у пасляваен. перыяд і інш. На выніковай прэс-канферэнцыі 24.1.1943 Рузвельт падкрэсліў, што саюзнікі будуць весці вайну супраць Германіі, Італіі і Японіі да іх безагаворачнай капітуляцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАНІ́СТЫКІ (ад грэч. agōnistikos здольныя да барацьбы),
цыркумцэліёны, дэмакратычная хрысц. секта калонаў і рабоў у рым.Афрыцы 4—5 ст., левае крыло данатыстаў. Пратэставалі супраць сац. няроўнасці, паднявольнай працы, асуджалі афіц. царкву, прапаведавалі аскетызм, пакутніцтва. Узначальвалі паўстанні калонаў і рабоў у Нумідыі каля 340 і ў пач. 5 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЭ́ЗІЯ ПАЎДНЁВАЯ (Southem Rhodesia),
брытанская калонія ў Афрыцы ў 1890-я г. — 1980 (у 1953—63 у складзе Радэзіі і Ньясаленда Федэрацыі). У ліст. 1965 еўрап. каланісты (менш 5% нас.) абвясцілі незалежнасць Р.П. (у 1970—80 наз. Рэспубліка Радэзія), што не было прызнана ААН. З 1980 незалежная Рэспубліка Зімбабве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІВАПІТЭ́КІ (Sivapithecus),
род выкапнёвых чалавекападобных малпаў. Касцяныя рэшткі С. (верхнія і ніжнія сківіцы і зубы) знойдзены ў міяцэнавых слаях гор Сівалік у Індыі і Усх.Афрыцы. Пры даследаванні рэшткаў С. выяўлена падабенства іх з выкапнёвымі вышэйшымі малпамі — дрыяпітэкамі, а таксама з сучасным арангутанам. Частка даследчыкаў лічыць С. продкамі арангутана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАВЕ́, Агаўэ (Ogowe, Ogooué),
рака ў Цэнтральнай Афрыцы (Конга, Габон). Даўж. каля 1200 км, пл. вадазбору 216 тыс.км². Пачынаецца на Паўд.-Гвінейскім узв., упадае ў Атлантычны ак. Парожыстая, у вярхоўі ўтварае вадаспад Пубра. Сярэдні расход вады каля 5 тыс.м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ад вусця да г. Нджоле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
К’ЁГА, Кіёга (Kyoga, Kioda),
возера ў Афрыцы, на тэр. Уганды, на выш. 1029 м. Пл. каля 2,6 тыс.км², даўж. да 120 км, глыб. 3—5 м. Берагавая лінія звілістая, часта губляецца сярод зараснікаў трыснягу і папірусу, якія займаюць усё возера, акрамя суднаходнай пратокі. Праз К. працякае р. Вікторыя-Ніл. Рыбалоўства.