горад у Расіі, у Алтайскім краі, у даліне р. Белакурыха. За 250 км ад Барнаула. 13,6 тыс.ж. (1995). Бальнеалагічны курорт у адгор’ях Чэргінскага хрыбта. Развіваецца з канца 19 ст. Вядомасць набыў дзякуючы мясц. крыніцам слабамінералізаваных тэрмальных (28—42 °C) радонавых водаў, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб органаў кровазвароту, руху і апоры, нерв. і гінекалагічных расстройстваў, пры парушэннях у абмене рэчываў. Больш за 10 санаторыяў; пансіянаты, лячэбніцы, месцы для аэрагелія- і клімататэрапіі. Паблізу горада Цялецкае воз., Алтайскі запаведнік.
Літ.:
Казначеев В., Черявский Е. Курорт Белокуриха. 2 Изд. [Барнаул], 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎДЗІ́, Гаўдзі-і-Карнет (Gaudi y Cornet) Антоніо (25.6.1852, г. Рэўс, Іспанія — 10.6.1926), іспанскі архітэктар. З 1868 жыў у Барселоне, вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе архітэктуры. У яго мудрагелістых па форме пабудовах (пераважна ў Барселоне) — у царкве Саграда Фамілія (1884—1926, не закончана), дзе ў містычным духу пераасэнсавана кампазіцыя гатычнага сабора, і ў дамах стылю мадэрн (Каса Батло, 1904—07; Каса Міла, 1905—10) пластычна сагнутыя аб’ёмы і смелыя канструкцыйныя новаўвядзенні (парабалічныя аркі, нахіленыя апоры, палегчаныя скляпенні) ствараюць уражанне фантастычных, быццам вылепленых ад рукі арганічных крывалінейных формаў.
А.Гаўдзі. Жылы дом Каса Батло ў Барселоне. 1904—07.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЛЕНДЖЫ́К,
горад у Расійскай Федэрацыі ў Краснадарскім краі, на беразе Чорнага м. Абкружаны адгор’ямі Маркотхскага хр.Вял. Каўказа. Засн. ў 1831. 83,3 тыс.ж. (1997). Прам-сць: харч., дрэваапр., вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Н.-д. праектны ін-тгеафіз. метадаў разведкі акіяна. Гіст.-краязнаўчы музей. Прыморскі кліматычны курорт. Субтрапічны клімат міжземнаморскага тыпу, пясчаныя пляжы, крыніцы разнастайных мінер. вод, гразі, вінаградатэрапія і інш. выкарыстоўваюцца для лячэння розных хвароб — нерв., сардэчна-сасудзістых, эндакрынных, органаў дыхання, руху і апоры і інш. З памежнымі курортамі (Кабардзінка, Санцадар, Дзіўнаморскае, Джанхот, Бэта, Архіпа-Восіпаўка) Геленджык утварае Геленджыкскую курортную зону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БЕЛЬНЫ КРАН,
кабель-кран, збудаванне з стацыянарнымі або перасоўнымі апорамі (вежамі), якія злучаны нясучым канатам з рухомай грузавой цялежкай. Прызначаны для падымання (апускання) грузаў на вышыню да 50 м і болей і перамяшчэння іх на адлегласць да 1,5 км. Уяўляе сабой аднапралётную падвесную канатную дарогу. Выкарыстоўваецца: на адкрытых горных распрацоўках для транспарціроўкі раскрыўных парод, штучнага каменю і г.д.; у буд-ве для перамяшчэння вял. аб’ёмаў зямлі, бетону, інш. матэрыялаў; на лесаскладах і да т.п. Грузападымальнасць да 150 т.
Кабельны кран: 1, 2, 3 — цягавы, нясучы і пад’ёмны канаты; 4 — цялежка; А, Б — апоры.
1.чым у што. Уперціся ў што-н. для апоры, адштурхоўвання, супраціўлення або моцна ўчапіцца за што-н.
У. ў дзверы і не пускаць каго-н. У. рукамі ў баранку аўтамашыны.
2. Напружыць свае сілы, напяцца.
Конь упяўся і крануў воз з месца.
3.перан. Уперціся, не захацець згадзіцца з чым-н. (разм.).
Упяўся і не пусціў мяне ў паездку.
|| незак.упіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скляпе́нне, ‑я, н.
1. Дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры пэўнага збудавання. Гатычная архітэктура сабора робіць моцнае ўражанне сваёй манументальнасцю, смеласцю формы, вышынёй скляпенняў.Мележ.Хутка я апынуўся ў змрочнай зале з нізкім скляпеннем.Карпюк.//перан. Небасхіл. Нябёсаў сіняе скляпенне, Хутчэй дажджынку ім [травінкам] пашлі.Матэвушаў.
2. Падвальнае памяшканне. У скляпеннях і на гарышчах будынкаў заселі аўтаматчыкі і кулямётчыкі.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трысці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Сцяблінка трыснягу. Я ўспомніў, што татары ў часы паходаў перабіраліся цераз глыбокія рэчкі па дне з трысцінкай у зубах.Карпюк.
2. Тонкая палачка для апоры пры хадзьбе. У лагер палонных .. [Вейс] прыйшоў сам. Важны, святочна апрануты, надушаны адэкалонам і з трысцінкай у руцэ.Ракітны.
3. Тонкая пласцінка ў бёрдзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
oparcie
oparci|e
н.
1. апора;
punkt ~a — пункт апоры;
w ~u o ... — абапіраючыся на ..., зыходзячы з ...;
2. спінка (у мэблі)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГА́ГРА,
горад у Абхазіі, Рэспубліка Грузія; порт на Чорным м.Чыг. станцыя. Харч.прам-сць. Рэшткі крапасных сцен, трохцаркоўная базіліка 6—7 ст. адноўлены ў 19 ст. Прыморскі клімата- і бальнеалагічны курорт. Развіваецца з 1903; набыў вядомасць як «руская Рыўера». Найб. інтэнсіўна пачаў забудоўвацца пасля Вял.Айч. вайны. Самы цёплы курорт Усх. Еўропы са спрыяльнымі ўмовамі для лячэння сардэчна-сасудзістых, нерв. і лёгачных (нетуберкулёзнага паходжання) хвароб. Кліматалячэнне (аэрагелія- і таласатэрапія), гразевае (на базе радовішчаў мясц. сапрапелевых і тарфяных гразей) і бальнеалагічнае (крыніцы тэрмальных мінер. вод, штучныя радонавыя і вуглякіслыя ванны) лячэнне спадарожных захворванняў органаў апоры і руху, скуры, гінекалагічнай сферы. Дзесяткі санаторыяў і пансіянатаў.