Створана ў 1987 у Гродне на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Белдзяржфілармоніі. У яе складзе (1997): ансамбль песні, музыкі і танца «Белыя росы» (маст. кіраўнік Я.Штоп), ансамбль сучаснай харэаграфіі «ТАД», танц. дуэт Ю. і Л.Зябкіных; сярод салістаў І.Брускін (фп.), У.Захараў (гітара), засл. арт. Расіі Ю.Трашкееў (чытальнік). У 1987—89 у філармоніі працавалі канцэртна-лекцыйная брыгада, рок-гурт «Рада». Удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні муз. фестываляў і конкурсаў, свят горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЖЫ Іван Аляксандравіч (28.9.1915, с. Худзякі Чаркаскай вобл., Украіна — 31.10.1971),
украінскі гісторык. Чл.-кар.АН Украіны (1958). Д-ргіст.н. (1953). Скончыў Адэскі ун-т (1941). Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1948 у Ін-це гісторыі АН Украіны (у 1958—71 нам. дырэктара). У 1963—68 адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення эканомікі, гісторыі, філасофіі і права АН Украіны. Аўтар прац па гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, сац.-эканам. і грамадска-паліт. гісторыі Украіны 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДЗІНА́ Наталля Васілеўна (н. 21.8.1953, Мінск),
бел. спартсменка (тэніс). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1979). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1974). Чэмпіёнка Еўропы ў камандным першынстве (1979—80) і ў адзіночным разрадзе (1982), сярэбраны прызёр еўрап. першынства ў парным (1979), бронзавы прызёр у парным і змешаным разрадах і ў асабістым першынстве (1980). Чэмпіёнка СССР у асабістым першынстве (1977), у змешаным разрадзе (1979). З 1990 ст. трэнер аддзялення тэніса Рэсп. вучылішча алімп. рэзерву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГА́РКА,
горад у Расіі, у Краснаярскім краі, на Ігарскай пратоцы р. Енісей. Засн. ў 1929. 17,9 тыс.ж. (1992). Буйны порт, даступны для марскіх суднаў. Аэрапорт. Лесакамбінат (піламатэрыялы) і рыбазавод. Навук.-доследная станцыя па вывучэнні шматгадовай мерзлаты Сібірскага аддзяленняРас.АН, філіял Ін-та эксперым. медыцыны (па вывучэнні і папярэджанні цынгі). Музеі шматгадовай мерзлаты і гісторыі асваення енісейскай поўначы.(па вывучэнні і папярэджанні цынгі). Музеі шматгадовай мерзлаты і гісторыі асваення енісейскай поўначы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЧЭ́ЎСКІ Мікалай Фёдаравіч (1824—1900),
бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1844). Працаваў губ. архітэктарам гарадоў Камянец-Падольскі (Украіна; 1848), Віцебск (1870—85), Разань (Расія; 1885—90). У Віцебску перабудаваў будынак б. паліцэйскага аддзялення пад гар.т-р (1870-я г.) і жылы дом — пад публічную б-ку (1883); паводле яго праектаў і пад яго кіраўніцтвам узведзены будынкі мужчынскай гімназіі (1880), бальніцы (1884), Віцебскага акруговага суда будынак, праведзена добраўпарадкаванне Замкавай гары (1881).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАНДО́ Мікалай Паўлавіч (3.3.1904, чыг. ст. Талька Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 29.6.1989),
генерал-лейтэнант (1960). Скончыў Ваенна-гасп. акадэмію (1939). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., 3-м Прыбалт. і 1-м Далёкаўсх. франтах: нач.аддзялення, групы і аддзела штаба Упраўлення тылу Зах. фронту, нач. штаба Упраўлення тылу арміі, фронту і нач. тылу фронту. Да 1969 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫШЧЭ́НЯ Захар Рыгоравіч (1917, в. Пласток Любанскага р-на Мінскай вобл. — 8.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 на 1-м Укр. фронце. Камандзір аддзялення разведкі старшына Л. вызначыўся 8.2.1945 ва Усх. Прусіі: у час разведкі ў тыле ворага з напарнікам захапілі ў палон 2 афіцэраў з важнымі дакументамі; трапіўшы ў акружэнне, Л. прыкрываў адыход напарніка з дакументамі, цяжка паранены захоплены ў палон і закатаваны. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІН Аляксандр Аляксандравіч (н. 28.8.1924, в. Арлея Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1963). У Вял.Айч. вайну ў 1942—43 разведчык 3-й Бел.партыз. брыгады, з ліст. 1943 на 3-м Бел. фронце. Камандзір аддзялення разведкі палка М. вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944 26 чэрв.—14 ліп. на тэр. Беларусі і Літвы. З 1948 на парт. і прафс. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЎНЫ́ЛАЎ Барыс Аляксандравіч (3.10.1908, г. Данкоў Ліпецкай вобл., Расія),
расійскі глебазнавец, аграхімік і рысавод. Чл.-кар.АНСССР (1970). Акад. УАСГНІЛ (1966). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Далёкаўсходні с.-г.ін-т (1935). З 1964 у Далёкаўсходнім філіяле Сіб.аддзяленняАНСССР. З 1973 ва Усесаюзным НДІ рысу УАСГНІЛ (нам. дырэктара). Навук. працы па фіз. хіміі ўласцівасцей глебы, распрацоўцы аграхім. прыёмаў павышэння ўрадлівасці глебы рысавых палёў. Прапанаваў новыя прыёмы апрацоўкі глебы, унясення ўгнаенняў, догляду пасеваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСКРЫЎНЫ́Я РАБО́ТЫ,
выдаленне горных парод, што пакрываюць карысныя выкапні, з мэтай выяўлення іх пакладаў; адзін з гал. працэсаў адкрытай распрацоўкі радовішчаў. Для аддзялення (адбойкі) ад масіву цвёрдай пароды выконваюць узрыўныя работы. Пры распрацоўцы мяккіх парод адбойку сумяшчаюць з пагрузкай экскаватарамі, скрэперамі, бульдозерамі, сродкамі гідрамеханізацыі і інш. Пароды перамяшчаюць у адвал транспартна-адвальнымі мастамі, канвеерамі, адвалаўтваральнікамі і інш. Р.р. выконваюць пры буд-ве кар’ераў, а таксама ў працэсе іх эксплуатацыі (забяспечваюць доступ да карыснага выкапня).