від рэдкай рыфмы, у якой сугуччамі спалучаны малавядомыя ці замежныя словы (гл.Экзатычная лексіка). Разлічана на неспадзяванасць, нечаканасць супастаўлення слоў, часам далёкіх па сэнсе і моўным паходжанні, напр.:
Зелень, вада.
Дождж як з вядра.
Пахне скураю
І алеандрам.
(Ю.Гаўрук. «Батумі»)
Часта сустракаецца ў цыкле П.Панчанкі «Іранскі дзённік». Ёю карыстаюцца Р.Барадулін, А.Вярцінскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСКУ́РСІЯ (ад лац. excursio паездка),
наведванне выдатных чым-н. мясцін, аб’ектаў (помнікаў прыроды, культуры, прадпрыемстваў, музеяў і г.д.); адна з форм набыцця практычных ведаў. Адрозніваюць Э. навуч.- і доследна-вытв. характару, прафес. арыентацыі, культ.-асветныя, навук., а таксама паводле месца размяшчэння аб’ектаў — натурныя, музейныя; паводле складу ўдзельнікаў — для пэўных узроставых груп, спецыялістаў розных профіляў, турыстаў, навучэнцаў і г.д.Калект. Э. праводзіць, як правіла, спецыяліст-экскурсавод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСЛА́БАЕ ЎЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ,
адно з узаемадзеянняў элементарных часціц, якое апісваецца аб’яднанай калібровачнай тэорыяй эл.-магн. і слабага ўзаемадзеянняў са спантанна парушанай калібровачнай сіметрыяй. У Э.у. ўдзельнічаюць кваркі і лептоны, якія выпрамяняюць (паглынаюць) фатоны ці цяжкія прамежкавыя вектарныя базоны і базон Хігса. Тэорыю Э.ў. распрацавалі ў 1967—74 Ш.Л.Глэшаў, С.Вайнберг, А.Салам і інш. Тэорыя Э.ў. разглядаецца як мадэль, якая з высокай дакладнасцю апісвае вынікі эксперыментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫ ПАМНАЖА́ЛЬНІК,
электронная прылада для ўзмацнення (памнажэння) электронных патокаў за кошт другаснай электроннай эмісіі. Уваходзіць у склад некат. прылад (фотаэлектроннага памнажальніка, электронна-аптычнага пераўтваральніка, некат. перадавальных электронна-прамянёвых прылад і інш.) або яксамаст. прылада выкарыстоўваецца для непасрэднай рэгістрацыі эл.-магн. выпрамянення або часціц.
Дыскрэтныя дынодныя сістэмы электроннага памнажальніка: 1 — жалюзійная; 2 — каробчаста-сеткавая; 3 — коўшападобная. Чырвоным колерам вылучаны дыноды, сінія стрэлкі — шлях электронаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫЛАЦЭТА́Т,
этылавы эфір воцатнай кіслаты, CH3COOC2H5.
Бясколерная вадкасць, мал. м. 88,11, tкіп 77,1 °C. Раствараецца ў вадзе, арган. растваральніках. Мае ўласцівасці складаных эфіраў. У прам-сці атрымліваюць этэрыфікацыяй воцатнай к-ты этанолам і інш. Э. — растваральнік нітрацэлюлозы, тлушчаў. воскаў; выкарыстоўваюць як экстрагент арган. злучэнняў з водных раствораў. Пара Э. раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, пры ўздзеянні на скуру выклікае дэрматыты, экзэму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЖЫНАВА Ала Андрэеўна (н. 17.12.1963, Мінск),
бел. філолаг. Д-рфілал.н. (1999). Скончыла БДУ (1985), з 1988 выкладае ў ім (з 2002 праф.). Навук. працы па семантыцы стараж.слав. тэкстаў, этналінгвістьщы, аксіялогіі, пытаннях выкладання польскай мовы як замежнай. Сааўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ «Польская мова» (2000), «Польская мова: Практычны курс» (2001).
Тв.:
Интровертированный образ мира в творениях Кирилла Туровского. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бу́квіца ’расліна Betonica L.’ (Кіс.), таксама ’першацвет, Primula veris L., арніка, Arnica montana L.’ (Кіс.). Для Betonica officinalis гэта агульнаслав. назва: рус.буквица, буковица, буковина, укр.буквиця, польск.bukwica, bukwa, ст.-чэш.bukva, bukvice, bukovice, славац.bukvica, харв.bukvica (Мяркулава, Очерки, 137; Махэк, Jména rostl., 198–199). Як думаў Растафінскі, Symbola, 283, ёсць сувязь з назвай дрэва — *bukъ (Betonica мае лісце, якое зраслося на канцы, як у бука).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́жачкі ’расліна касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (Гарэц., Кіс., 68). Рус.ужик, узик ’шабельнік балотны, Comarum palustre’, укр.ужачкі ’касач жоўты’. Як заўважае Аненкаў (178), рус.ужик, відавочна, з узик ад узкий паводле формы лісця. Параўн. іншыя назвы гэтай расліны: касач, рус.косатик, сабельник. Але ў гэтым выпадку для бел. і ўкр. слоў цяжка вытлумачыць словаўтварэнне. Відавочна, тут больш прыймальным з’яўляецца разгляд гэтай назвы як памяншальнай ад вужака > вужачка > вужачкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гліцэры́н ’гліцэрын’ (ТСБМ). Рус.глицери́н. У бел. мове часцей ужываецца ў форме гліцэры́на. У такой жа форме слова раней было вядома і ў рус. мове (глицерина). Паводле Фасмера (1, 413), запазычанне з ням.Glyzerin ’тс’. Шанскі (1, Г, 94) мяркуе, што запазычанне магло быць як з ням., так і з франц. мовы. Але можна думаць, што бел. форма гліцэры́на хутчэй указвае на польск. мову як непасрэдную крыніцу запазычання. Параўн. польск.gliceryna.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́нцік ’прыгожая дзяўчына, прыгожы хлопец’ (Бяльк.). Рус.смал.а́нтик ’лясун’. Калі гэтыя ўтварэнні звязаны (семантыка: ’спакуслівы, як лясун’), відаць, іх трэба звязаць з анціпка ’д’ябал’ (гл.). Іначай — ад рус.анти́к ’рэдкі’, ’чалавек незвычайны’ (ССРЛЯ); ’камея’ (Даль); рус. слова < франц.antique ’старажытны’ < лац.antiquus (Шанскі, 1, А, 118); параўн. антычны (Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73), але няясны перанос націску, як і пры атаясамленні з анці́пка; параўн. а́нціць ’гуляць’.