алкало́ід, ‑у, М ‑дзе, м.
Спец. Арганічнае рэчыва, падобнае на шчолач, якое мае ў сабе азот і вызначаецца моцным фізіялагічным дзеяннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антаблеме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Спец. Верхняя гарызантальная частка будынка, якая апіраецца на калоны і складаецца з карніза, фрыза і архітрава.
[Фр. entablement.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антрапо́нім, ‑а, м.
Спец. Любое ўласнае імя, якое можа мець чалавек або група людзей (асабовае імя, прозвішча, псеўданім, мянушка і пад.).
[Ад грэч. ánthrōpos — чалавек.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антыно́мія, ‑і, ж.
Спец. Супярэчнасць паміж двума палажэннямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго і ў той жа час прызнаюцца аднолькава правільнымі.
[Грэч. antinomia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антытэ́за, ‑ы, ж.
1. Процілегласць; проціпастаўленне. // Стылістычны прыём супастаўлення процілеглых або кантрасных паняццяў і вобразаў.
2. Спец. Тое, што і антытэзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́мах, ‑у, м.
Спец. Даўжыня кроку ў часе хады, бегу. Усім вымахам сваіх цыбатыя ног Шыпулька паімчаўся да Паўла Іванавіча. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вырабны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Які прызначаны ці служыць для вырабу дробных рэчаў. Вырабныя матэрыялы. // Звязаны з вытворчасцю дробных рэчаў. Вырабныя майстэрні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кансігна́тар, ‑а, м.
Спец. У капіталістычных краінах — гандлёвы пасрэднік, які прадае тавар, прывезены з-за мяжы для продажу па камісійных умовах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зо́льнасць, ‑і, ж.
Спец. Знаходжанне попелу ў паліве. Зольнасць каменнага вугалю. □ Даследаванні ахаплялі змяненне зольнасці, аб’ёмнай вагі і вільгацяёмістасці торфу. «Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрушэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрушыць і зрушыцца.
2. Спец. Гарызантальнае змяшчэнне горных парод; зрух (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)